«Лабараторная на EXCELlent»
Кампутары на ўроках фізікі – гэта ўжо даўно не навіна, але, нажаль, яшчэ не правіла. Распрацоўка індывідуальных заданняў, статычныя і дынамічныя дэманстрацыі фізічных працэсаў і з'яў, вучэбныя відэафільмы і мультымедыйныя прэзентацыі сталі неад'емнай часткай вучэбнага працэсу.
Аднак пры правядзенні лабараторных работ кампутар выкарыстоўваецца, яшчэ не так часта. Або, часам, досыць толькі аднаго кампутара, каб з яго дапамогай лабараторную работу за ўрок выканаў цэлы клас.