Педагагічная майстэрня

Псіхалагічны трэнінг па тэме “Самапазнанне”

Распрацавала Лера Сом, настаўніца  беларускай мовы і малявання з CШ №5 г. Полацка
Трэнінг прызначаны для старэйшых класаў, вучняў, якія ўжо дастаткова дарослыя, каб пакутваць ад пытанняў “хто я?” і “дзе маё месца ў гэтым свеце?” 
        Некалькі словаў ад складальніцы
Я доўга думала, як пачаць гэтыя запіскі, і прыйшла да высновы, што большасць з нас стамілася ад псеўданавуковасці, шматслоўя і абяцанак. Таму паспрабую даць неабходныя тлумачэнні каротка і па-сутнасці.
1. МЭТА. Па ўласным вопыце ведаю, што школа, напампаваўшы ў лепшым выпадку пэўнай колькасцю ведаў, нічога ці амаль нічога не дае для разумення сябе і свайго месца ў гэтым жыцці. Дадзены трэнінг не адкажа на ўсе пытанні, але прапануе магчымасць пачаць іх задаваць. Каму? Сабе ў першую чаргу.
2. ВЫНІКОВАСЦЬ. Выніковасць прапанаванага трэнінгу залежыць найперш ад актыўнасці ўдзельнікаў. Будзе ўдзельнік прапрацоўваць кожнае практыкаванне, прапускаць яго праз сябе – разуменне застанецца з ім і дапаможа ў далейшым.
3. ПРАВЯДЗЕННЕ. Ведаючы рэаліі сучаснай школы, я разумею, што наўрад ці ў каго будзе магчымасць правесці трэнінг як трэнінг – за адзін ці два дні, групай у 10–12 чалавек. Але нават прапрацоўка практыкаванняў паасобку, па аднаму-два падчас класных гадзінаў, прыносіць бачную карысць, — праверана практычна. Магчыма, пры падобным правядзенні паўстае пытанне пра мэтазгоднасць этапу “пачатак” ці “знаёмства”, але практыкаванні на знаёмства даюць магчымасць вучням паглядзець на сваіх таварышаў з іншага боку, спрыяюць добразычлівасці ў адносінах.

Спампаваць праграму трэнінга і раздаткі

Лінія Сталіна вачыма мясцовых жыхароў

Сярод маршрутаў, рэкамендаваных для школьнікаў, лінія Сталіна займае першае месца. Перад тым, як везці дзяцей на экскурсію на лінію Сталіна, кожны настаўнік павінен падрыхтавацца. Да 9 мая карэспандэнт Радыё Свабода і вядомы бард Зміцер Бартосік запытаўся ў мясцовых жыхароў, што ж было на лініі Сталіна насамрэч у час вайны.

Асобы

Гэтая старонка знаёміць Вас з педагогамі – асобамі. Менавіта на Асобах і трымаецца сёння беларуская адукацыя.
Прапануем вучням і студэнтам дасылаць звесткі пра сваіх любімых педагогаў.

ТЭХНАЛОГІЯ ТЭРОРУ


Вядомы ў Беларусі даследчык па справах сталінскіх рэпрэсій Ігар Кузняцоў паказвае, як рэжым выкарыстоўваў тэрор для рашэння сацыяльна-эканамічных праблем. Спачатку гвалт быў скіраваны супраць «варожых класаў", але вельмі хутка пераўтварыўся ў гвалт супраць апазіцыі ва ўласнай партыі. У выніку ён стала універсальным сродкам супраць свайго народу. Чалавек, прыніжаны страхам, спачатку прымае сваё прыніжэнне як непазбежнасць, потым наогул забываецца, што яго прынізілі.

Сайт “Навуковага таварыства вайсковай гісторыі і археалогіі “Рубон”


Карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту

Анімацыі фізічных працэсаў. Карысныя спасылкі

Прапануем спасылкі сайтаў, дзе можна спампаваць анімацыйныя ролікі для візуалізацыі розных фізічных працэсаў. Падборку зрабіла Тамара Мацкевіч.
Глядзець спасылкі

Слоўнічак тынэйджэра

Кожны беларус, нават выдатнік, трапляючы ў англамоўную краіну, сутыкаецца з шматлікімі ідыомамі, моладзевым слэнгам і г.д. Каб было лягчэй зразумеціь сваіх раўналеткаў, Маша Ляўчук і Эля Бахар з СШ № 5 г. Навагрудку склалі слоўнічак для тынэйджэраў «The English used nowadays». Зразумела? Got it? – тады Come on! Карыстайцеся.
Спампаваць слоўнік “The English used nowadays”

Для настаўнікаў, якія навучаючы ходзяць, а ходзячы вучаць

Лявон Карповіч з в. Луна Мастоўскага раёна на прыкладзе “Падарожжа “Шляхам паўстанцаў” на радзіму Тадэвуша Касцюшкі” апісвае падрыхтоўку аднаго з заняткаў для старэйшых класаў базавай школы. Гэта не проста актыўны турызм, але і альтэрнатыўная форма выкладання ў школе, на занятках краязнаўчага ці гістарычнага гуртка, якая развівае супрацоўніцтва паміж настаўнікам і вучнем, узмацняе цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых, любоў да Радзімы.

Выратавальны даведнік па граматыцы англійскай мовы.


«Мой юны сябар,
раней ты атрымаў ад мяне Англійска-беларускі слоўнік. Спадзяюся, ён быў табе някепскім памочнікам. Зараз ты трымаеш у руках гэты маленькі даведнічак, які ўтрымлівае ў сціслай форме ўвесь школьны курс англійскай граматыкі. Яго дастаткова, каб чытаць і перакладаць з англійскай самыя розныя тэксты. Гэта ягоная асноўная задача. Але ён будзе карысным і пры падрыхтоўцы да здачы тэстаў...»
Загрузіць даведнік

 

Англа-беларускі слоўнік навуковых тэрмінаў па астраноміі, матэматыцы, фізіцы і хіміі

«Слоўнічак гэты ўзнік выключна з жадання мець у нашай мове дапаможнік, што задаволіў бы самыя пільныя патрэбы беларускага чытача, найперш навучэнца, у такога кшталту літаратуры. Слоўнік змяшчае самыя звычайныя тэрміны, якія сустракаюцца як у навучальнай літаратуры, гэтак і ў навукова-папулярных публікацыях. Зазначу, што навуковыя тэксты ў англійскай мове чытаюцца лёгка і проста: цяжкіх для разумення матэрыялаў у ЗША і Брытаніі проста не друкуюць..»
Загрузіць слоўнік


Старонкі