Педагагічная майстэрня

Арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў

Алена Радзевіч, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі

Існуе выслоўе: “Кожнае дзіця можа вучыцца” – але варта задаць пытанне: як яго вучыць? Як забяспечыць вучня неабходнымі ведамі, дадаць яму гнуткасці і асабістай цікаўнасці да вучобы? Якія адукацыйныя мадэлі і тэхналогіі дапамогуць разгарнуць новыя далягляды, развіць мысленне, сфармаваць навыкі вырашэння праблем? Як падрыхтаваць вучня да працы ў грамадстве, літаральна начыненым новымі тэхналогіямі?

Сцэнар «Падарожжа па акіяне Жыцця на мацярык Здароўя і Даўгалецця»



Пазакласныя заняткі
Тэма: здаровы лад жыцця
Клас: 6 клас
Аўтар: Вольга Рамановіч, Маладзечанскі р-н

Сцэнарый мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця я праводзіла ў 6 класе. Сам клас у мяне невялікі, усяго 6 чалавек, таму ролю вядоўцы я ўзяла на сябе. Але, у залежнасці ад узросту і колькасці ўдзельнікаў, колькасць вядоўцаў можа быць любой і словы могуць размяркоўвацца на жаданне арганізатара. Змест таксама можа змяняцца – напрыклад, можна памяншаць або павялічваць колькасць «выспаў" у залежнасці ад часавага рэзерву.

Паласа перашкод

Аўтары: Мікалай Запрудскі Галіна Сухава
Такі від спаборніцтва можна правесці падчас урока, летніка, у вольны час. Каманды могуць фармавацца з вучняў, настаўнікаў, бацькоў. .
ФФФкПП – фізічна-філалагічна-фізкультурная паласа перашкод — гэта кругавы маршрут з этапамі (перашкодамі), на якіх каманды выконваюць фізічныя і філалагічныя заданні. Калі пры іх выкананні задання будзе памылка, то, як у біятлоне, адзін з ўдзельнікаў павінны прабегчы штрафны круг. Спаборніцтвы пачынаюцца з таго, што каманда шукае і знаходзіць маршрутны ліст (па зададзеных азімуту і адлегласці).

Песня, Беларусь мая"

ЯК ДВА НАСТАЎНІКІ СТВАРЫЛІ АДНУ ПЕСНЮ, ЯКОЙ НАКАНАВАНА БЫЛО СТАЦЬ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ ХІТОМ
Гэтую песню ніхто, як цяпер кажуць, «не раскручваў": яе не чутно на радыё, яе не бачна на тэлебачанні. Можа таму, што яна яшчэ не знайшла СВАЙГО выканаўцу. Але песня жыве: сёння, бадай, ніводнае вогнішча не абыходзіцца без яе, ніводная гітарная вечарына ці студэнцкая тусоўка. І дзеці, і дарослыя пасля першых акордаў заміраюць і слухаюць цудоўную мелодыю, пасля якой доўга хочацца маўчаць...

«Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю....»

Так, – гэта сапраўдны хіт!

Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага Чарнобыльскай трагедыі


Матэрыял да ўрока экалогіі, зроблены гомельскімі настаўнікамі, апавядае пра экалагічныя, гуманітарныя, эканамічныя і сацыяльныя наступствы радыяцыйнай катастрофы .

Спампаваць прэзентацыю (2,5 МБ)



Казка сваімі рукамі

Самім зрабіць сваім дзецям казку
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/9198.html?view=54254#t54254
Часта можна пачуць, што беларускіх казак мала, альбо, што тыя якія ёсць па нейкай прычыне не падыходзяць майму дзіцяці. Але разам з тым хочацца каб дзіцё бачыла і слухала свае, беларускія казкі. Больш за тое, хочацца каб дзіцё засвойвала тыя каштоўнасці якія важныя для бацькоў.

Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага паэме Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла»


Матэрыял да спалучнага ўрока беларускай літаратуры і біялогіі, распрацаваны гомельскімі настаўнікамі, запрашае вучняў да развагаў над праблемамі экалогіі як з прыродазнаўчага, так і з агульначалавечага гледжання .

Спампаваць прэзентацыю (430 КБ)




Старонкі