«Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел»
Метадычны дапаможнік
Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Метадычны дапаможнік
Ігар Кузьмініч, Вітаўт Руднік. Адстойванне і пашырэнне правоў чалавека праз грамадскі ўдзел: Метадычны дапаможнік. Варшава: Выд. «Агенцыя Каро», 2010.
Аўтар Таццяна Лабанава, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства, г. Барань
Сцэнар прадугледжвае выкарыстанне відэароліка “Несапраўдная прыгажосць”.
Мэта: разабрацца ў складніках паняцця “прыгажосць чалавека”, паказаць, як СМІ могуць маніпуляваць свядомасцю людзей.
Мэтавая група: старэйшыя школьнікі, моладзь, 15–20 чалавек.
Чаканыя вынікі:
• фармаванне ўяўлення аб сапраўднай прыгажосці чалавечай асобы;
• фармаванне разумення таго, што вобразы, якія перадаюцца СМІ, часам выступаюць у якасці сродкаў маніпуляцыі свядомасцю людзей.
Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.
Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)
Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ)
Дадатак 2 (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека) (doc, 53 КБ)
Відэаролік «Права на прэзумпцыю невінаватасці" (zip, 6,0 МБ)
Відэаролік «Права на судовы працэс» (zip, 3,0 МБ)
Відэаролік «Права на свабоду сходаў і аб'яднанняў" (zip, 5,9 МБ)
Для прагляду ролікаў неабходна, спампаваўшы zip-архіў, распакаваць яго, каб файлы з парышэннем .mp4 (відэа) і .srt (субтытры) былі ў адной папцы. Відэафайлы адкрываюцца ў прайгравальніку Windows Media Classic, Windows Media Player ці інш.
Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.
Падборку надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадскіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны, даслала нам настаўніца англійскай мовы гімназіі №5 Валянціна Быстрык.
Артыкулы прысвечаныя такім вядомым-невядомым людзям, як Адам Міцкевіч, рэлігійныя дзечы Язэп Руцкі, Андрэй Волян, Леў Гарошка, удзельнікі паўстання 1863 г. Уладзімір Барзабагаты і Адам Пуслоўскі, лекарка Саламея Русецкая ды іншыя.
Спампаваць матэрыял (zip, 150 КБ)
Сцэнар трэнінгу будзе карысным як настаўнікам, так і метадыстам, школьным псіхолагам і сацыяльным педагогам для фармавання ўмення прыняцця рашэння і прадпрымальніцкіх навыкаў, умення аргументаваць і бараніць уласную думку. Падчас трэнінгу выкарыстоўваецца шэраг актыўных метадаў (мазгавы штурм, кейс-метад, «дрэва мудрасці", дэбаты).
Аўтар – польская метадыстка Уршуля Малек.
Спамаваць сцэнар (doc, 88 КБ)
Дзіцяча-бацькоўскі трэнінг па пытаннях прафесійнага самавызначэння ў сучасным грамадстве, распрацаваны супрацоўнікам Цэнтра дзіцячай творчасці г. Лунінца Аляксандрам Коўкам
Спампаваць матэрыял (doc, 60 КБ)
Cупрацоўнік лунінецкага Цэнтра дзіцячай творчасці Аляксандр Коўка даслаў нам свой незвычайны дапаможнік
«Буквар журналіст. Збор правілаў добрай справы», які будзе надзвычай карысным усім, хто займаецца з дзецьмі ў гуртках журналістыкі, або толькі жадае распачаць такую дзейнасць у сваёй школе.
Спампаваць падручнік (doc, 238 КБ)
Гэты матэрыял па прававым выхаванні дапаможа настаўніку ў даступнай для дзяцей форме пазнаёміць іх з асноўнымі палажэннямі «Канвенцыі аб правах дзіцяці" і некаторымі артыкуламі «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека»; дапамогуць адкрыць жыццё ва ўсёй яе поўнасці, шанаваць шчасцем і добрымі чалавечымі пачуццямі. Аўтар – настаўніца глыбоцкай школы №3 Лідзія Раманчук
Спампаваць матэрыял (doc, 240 КБ)
Сучасныя дзеці гадуюцца не на фільмах пра Чапаева і казках пра Мальчыша-кібальчыша, а на тэлеперадачах і рэкламе. Часта даводзіцца чуць досыць абгрунтаваныя меркаванні, што тэлевізар разбэшчвае, аддаляе ад рэчаіснасці, як і паўсюдная (асабліва ў вялікіх гарадах) яркая рэклама. Але ж і гэты, здавалася б, непрыемны аспект, можа скіраваць у карыснае рэчышча. Напрыклад, пазнаёміць дзяцей з тым, навошта робіцца рэклама, каму яна патрэбная, адкуль бяруцца грошы і куды яны скіроўваюцца. Гэта паспрабавала зрабіць Т. М. Грашчанкава, выкладчыца кафедры эканамічнай тэорыі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава. Прапануем вам яе распрацоўку эканамічных практыкаванняў, гульняў і крыжаванак пад агульнай назвай «Гуляем у эканоміку» (doc, 269 КБ). Спадзяемся, што гэты матэрыял будзе карысны для настаўнікаў розных прадметаў і пры правядзенні пазашкольных мерапрыемстваў.
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»