Лявон Баршчэўскі

Калі з’явіцца сусветная літаратура ў беларускай школе?

05.01.2018

Беларусы збіраюць подпісы пад петыцыяй з заклікам да беларускіх адукацыйных уладаў “замяніць у айчынных школах” курс рускай літаратуры на курс сусветнай літаратуры, наракаючы на тое, што наша грамад

Культура мовы… на словах?

29.06.2011

Лявон Баршчэўскі
Працуючы некалькі гадоў запар у складзе журы конкурса «Ноўтбук для актыўнага настаўніка», я заўсёды звяртаў увагу на моўнае афармленне прац канкурсантаў. Безумоўна, тут былі пэўныя расчараванні, якія часам выклікалі раздражненне, але, разам з тым, ува мне расло перакананне, што нашы найбольш актыўныя і ініцыятыўныя настаўнікі беларускую мову ведаюць лепш, чым можна было б чакаць, калі пагартаеш сучасныя беларускамоўныя падручнікі або вучэбныя дапаможнікі, ухваленыя міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. У сувязі з гэтым узніклі пэўныя развагі.
Да іх схіліла і пастаяннае азнаямленне з сайтам Нацыянальнага інстытута адукацыі (www.adu.by). На гэтым сайце ўвесь час публікуюцца інфармацыйныя матэрыялы пра розныя нарады, абмеркаванні, звязаныя з вучэбным кнігавыданнем. Трэба заўважыць, што за апошнія гады я нешта ні разу не знайшоў інфармацыі пра хоць бы пастаноўку праблемы якасці навучальнай літаратуры, што выпускаецца на беларускай мове...