Бюллетэнь «Настаўнік.інфо»
Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў
№1
верасень 2007
Кароткі змест бюлетэня
- Што новага рыхтуе навучальны год
- Лаўрэаты прэміі акадэміка Вацлава Ластоўскага
- Агляд адукацыйных інтэрнэт-рэсурсаў: Навіны сайта Настаўнік інфо
- Асоба ў адукацыі – Райчонак Ада Эльеўна
- Цікава ведаць: агляд алукацыйных навінаў
Загрузіць бюлетэнь (PDF, 455 kb)




Гэты зборнік складаецца з артыкулаў беларускіх настаўнікаў-удзельнікаў праграмы “Настаўнік. Школа. Грамадства”, якія асвоілі і пачалі карыстацца актыўнымі метадамі навучання, адаптавалі гэтыя метады да беларускай рэчаіснасці і атрымалі добрыя вынікі. Ён будзе карысны ўсім тым, хто зацікаўлены ў паляпшэнні адукацыі ў краіне. Распрацоўкі заняткаў, прыведзеныя ў артыкулах можна выкарыстаць у навучальнай і пазакласнай працы.
Напрамкі зьменаў у рэчаіснасьці польскай школы і прыклады іх дасягненьня
На пачатку 2006 году «Блізкая гісторыя» абвесціла сярод старшакласнікаў конкурс «Вецер свабоды». Пакуль доўжыўся тэрмін конкурсу, шмат што адбылося ў Беларусі. Краіна прайшла сапраўднае выпрабаванне ветрам свабоды. Арганізатары атрымалі больш за 200 эсэ з розных куткоў Беларусі. Лепшыя з гэтых прац трапілі ў зборнік, які арганізатары раздалі палітыкам, аналітыкам, журналістам, грамадскім лідэрам, — усім, хто бярэцца за будоўлю беларускай будучыні, каб яны улічылі галасы яе грамадзянаў.
Навучальна-метадычны комлекс, распрацаваны Гродзенскім абласным грамадскім аб'яднаннем маладых навукоўцаў “ВІТ”. Складаецца з падручніка для вучняў і метадычнага дапаможніка для настаўніка, якія могуць выкарыстоўвацца як у межах курсаў “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”, “Асновы права”, так і ў якасці асобнага факультатыўнага курса.
У нумары:
Зьмест: