Актыўная ацэнка (Formative Assessment)
Дастанцыйная праца з АА сшыткам і без яго
Данута Стэрна прапануе прапануе ідэю, якая прыдатна як для працы ў класе, так і для дыстанцыйнага навучання для вучняў любога ўзросту.
"Размовы пра навучанне: Як уплываць на матывацыю?
Размовы пра навучанне - адзін з метадаў пабудовы супрацоўніцтва настаўнікаў у школе (па-навуковаму, для павышэння калектыўнай эфектыўнасці настаўнікаў - самага магутнага фактара для павышэння дасягненняў вучняў). Такія размовы могуць быць праведзены падчас паседжанняў метадычных аб'яднанняў, педагагічных нарадаў, проста сустрэч калег за гарбатай. Майстар-клас праведзены Данутай Стэрнай.
Данута Стэрна: Як уплываць на матывацыю?
Развіццё патрабуе ўмення выбіраць, будаваць сувязі і трэніраваць кампетэнцыі. Гэтыя тры фактары падтрымліваюць рухавік развіцця, якім з'яўляецца матывацыя да дзеяння.
Актыўная ацэнка: Бачыш мэту - верыш у сябе!
Святлана Локіс і Святлана Іванюшына - знакаміты дуэт настаўнікаў-наватараў. Іх артыкулы карысныя тым, што напісаны яны практыкамі, якія цікавяцца эфектыўніымі навучальнымі тэхналогіямі і выпрабоўваюць у сваіх класах розныя навучальныя прыёмы і інструменты.
Ацэнка. Планаванне. Навучанне: майстар-клас Роса Макгіла (Відэа, матэрыялы)
Рос Морысан Макгіл напісаў кнігу "Ацэнка. Планаванне. Навучанне", якая стала педагагічным бестсэлерам года. Некаторыя простыя і навукова-абгрунтаваныя прыёмы і тэхнікі, апісаныя ў гэтай кнізе, аўтар паказаў падчас майстар-класа ў Мінску 12 кастрычніка 2019 г. Прапануем вам матэрыялы, кароткі змест і відэазапіс майстар-класа Роса Макгіла, перакладзеныя на беларускую мову.
Ацэнка. План. Навучанне: майстар-клас Роса Макгіла (Відэа, матэрыялы)
Педагогіка - гэта навука. А мова навукі - англійская. Глядзім майстар-клас Роса Макгіла і вучым тэрміны.
Запрашаем на курс "Актыўная ацэнка - 2019"
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на восьмы курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2019». Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасня 2019 г, 24:00.
Таццяна Багдановіч: "Для мяне было шокам, што існуе іншая педагогіка, ад якой атрымліваюць задавальненне і дзеці, і настаўнікі”
"У 2018/2019 навучальным годзе я канчаткова ўсвядоміла метадычную і педагагічную каштоўнасць АА. Паміж мной і вучнямі з’явіўся давер, усталявалася сувязь. Мае дзеці (тады гэта былі васьмікласнікі) ведалі, што на ўроку не будзе ніякага прэсінгу, а будзе партнёрства, плённае супрацоўніцтва”