«Гідраўлічныя механізмы»
Урок і прэзентацыя
Урок настаўніка Аляксандра Якубоўскага з Жодзіна атрымаў гран-пры на конкурсе «Адкрыты ўрок», што праводзіла «Настаўніцкая газета». Аўтар пазнаёміўся з методыкай Актыўнай ацэнкі на семінары «Альхоўка-2010» і ўпэўнены, што выкарыстанне прынцыпаў АА зрабіла ўрок эфектыўным.
Прадмет: Фізіка. Клас: 7. Тэма: Гідраўлічныя механізмы.




Матэрыялы Эвы Боргаш для семінара «Актыўная ацэнка як філасофія навучання», які адбыўся ў Мінску 11 снежна 2011 г.
Як бы мы не імкнуліся, выкарыстоўваючы рэпрадуктыўныя метады навучання, акцэнтаваць сваю ўвагу на стымуляванне развіцця творчых здольнасцяў дзяцей (вербальна, з дапамогай ацэньвання), мы можам казаць толькі аб магчымасцях развіцця здольнасцяў у рамках рэпрадуктыўнага навучання.
Хачу заахвоціць вас, шаноўныя бацькі, да актыўнай ацэнкі. Мая задача цяжкая з дзвюх прычын: