Метадычны дапаможнік

Які ўрок лепшы: перакулены або традыцыйны?

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы... Трэці год запар у Беларусі рэалізуецца інавацыйны праект па апрабацыі перакуленага навучання, у якім задзейнічаны 13 устаноў адукацыі. Пра тое, навошта перакульваюць урок, як працуе такая мадэль і якія яна мае перавагі, — мы гутарым з навуковым кіраўніком праекта, прафесарам кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА Мікалаем ЗАПРУДСКІМ.

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Галоўны прынцып EdCamp — «дай, калі можаш, вазьмі — калі хочаш». Падчас ЕdСаmр — 2018 педагогі чыталі казкі на новы лад, інтэрпрэтавалі тэксты, развівалі навыкі крытычнага мыслення, складалі газетныя загалоўкі, паглыбляліся ў свет кіно, гулялі ў настольныя гульні, слухалі школьніка Колю, які расказваў пра біткойны і блокчэйн, ладзілі фізічныя эксперыменты і нават танцавалі

Больш за 80 настаўнікаў з Расіі прыехалі пераймаць беларускі досвед Актыўнай ацэнкі

На працягу двух дзён 82 педагогі з розных рэгіёнаў Расіі будуць слухаць лекцыі, працаваць падчас майстар-класаў, наведваць школьныя ўрокі беларускіх настаўнікаў. Менавіта актыўная ацэнка  прыцягнула ўвагу калег з суседняй краіны.

Навучанне праз дзеянне. Сучасныя падыходы да павышэння кваліфікацыі педагогаў

Алена Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі АПА, а таксама ментар дыстанцыйнага  курса "Стратэгіі актыўнай ацэнкі", піша у сваім артыкуле пра сучасныя падыходы ў навучанні педагогаў. Артыкул выйшаў у часопісе "Народная асвета" №9, 2018 г.

Распачаўся сёмы дыстанцыйны курс "Стратэгіі актыўнай ацэнкі"

Сёмы дыстанцыйны курс "Стратэгіі актыўнай ацэнкі" пачаўся! Сёлета мы атрымалі 175 заявак з чатырох краін. Праз конкурс адабралі 107 чалавек, хаця планавалі набраць 70.

Набор на дыстанцыйны курс «Актыўная ацэнка-2018»

Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2018». Апошні тэрмін падачы заявак – 20 верасня 2018 г, 24:00

Актыўная ацэнка паступова пранікае ў падручнікі

Ідэі беларускіх настаўнікаў-наватараў пачалі пранікаць у школьныя падручнікі. У новым падручніку фізікі для 8 класа аўтары ўводзяць адзін з элементаў актыўнай ацэнкі - ключавыя пытанні ў змест падручніка.

Будучыня блізка: ТОП-10 навыкаў, якія будуць патрэбныя на рынку працы

1. Комплекснае рашэнне праблем.
2. Крытычнае мысленне.
3. Здольнасць апрацоўваць вялікія аб'ёмы дадзеных.
4. Медыяпісьменнасць.
5. Гнуткасць розуму або кагнітыўная гнуткасць
6. Крэатыўнасць.
7. Эмацыйны і сацыяльны інтэлект
8. Уменне кіраваць людзьмі
9. Здольнасць хутка прымаць рашэнні.
10. Міждысцыплінарнасць.

Павел Лічэўскі: Formative – ацэньванне і зваротная сувязь у рэжыме анлайн

Павел Лічэўскі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры з Пінска, дзеліцца сваім досведам арганізацыі зваротнай сувязі на ўроку.

Старонкі