Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.10.2007

Няма чаго дабавіць...
«По моей инициативе из школьной программы были убраны все националисты, писатели так называемые ", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка падчас прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расійскіх СМІ (нагадваем, што з праграмы былі прыбраныя творы Янкі Купалы, Васіля Быкава, Уладзіміра Арлова, іншых – Nastaunik.info.)
 "Национализм — страшное зло. Мы с этим бороться начали давно. То, что из программ были выброшены Толстой, Достоевский, Пушкин, Лермонтов и многие… мы все вернули", — дадаў А.Лукашэнка.  А. Лукашэнка адзначыў, што кніжкі і фільмы ён цяпер не чытае і не глядзіць, бо няма вольнага часу. Вольны час аддае  спорту. Кіраўнік дзяржавы прытрымліваецца таго, што чалавек павінен быць шчырым, але кажучы пра ідэалы юнацтва, А Лукашэнка зазначыў, што галоўная каштоўнасць, якую ён захаваў, — інтэрнацыяналізм.
Больш інфармацыі пра прэс-канферэнцыю на сайтах  Беларускія навіны і Наша Ніва
Па тэме: артыкул Лявона Баршчэўскага «У новавыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы, Быкава, Шамякіна. Затое ёсьць Чаргінец і Аўруцін.»

10.10.2007



Міхась Булавацкі: «Прафесіянал не баіцца звальнення з дзяржаўнай працы, бо яго прафесіяналізм заўсёды будзе мець попыт…"


 

Міхась Булавацкі, беларускі педагог-наватар, настаўнік вышэйшай катэгорыі матэматыкі з Магілёва, вядомы і паважаны рэпетытар з непаўторным лёсам, 11 кастрычніка адзначае свой юбілей!
Nastaunik. info жадае Вам здароўя, поспехаў у працы, удзячных вучняў і калег, натхнення на новыя ідэі і сілаў для іх рэалізацыі!
Да юбілею рэдакцыя падрыхтавала інтэрв'ю са спадаром Міхасём у раздзел «Асобы».

10.10.2007

БУЛАВАЦКІ Міхась – беларускі педагог-наватар, настаўнік вышэйшай катэгорыі матэматыкі з Магілёва, вядомы і паважаны рэпетытар з непаўторным лёсам. Навуковую працу цудоўна спалучае з публіцыстычнай дзейнасцю і актыўным адпачынкам >>>

09.10.2007



Праграма факультатыўнага курса "Інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай Еўропе: дзяржаўна-палітычны, сацыяльна-эканамічны, культурны аспекты".

Праграма садзейнічае фарміраванню кампетэнцый талерантнасці і павагі да іншых народаў і культур ў сучасным мультыкультурным свеце. Праграма стварае спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі вучняў і педагогаў, садзейнічае выхаванню пачуццяў нацыянальнай годнасці і патрыятызму.

Асаблівасцю праграмы з'яўляецца яе практычная накіраванасць. Праграма пабудавана на метадах і прыёмах актуалізацыі атрыманых ведаў і стварэнні спрыяльных умоў для пераўтварэння ведаў ў кампетэнцыі. Для забеспячэння гэтага падыходу вялікую частку заняткаў рэкамендуецца праводзіць па інтэрактыўным методыкам: ралявыя гульні, семінары, практыкумы, лабараторыі.

Спампаваць праграму (zip, 188 КБ)

09.10.2007

Інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай Еўропе

Праграма факультатыўнага курса "Інтэграцыйныя працэсы ў сучаснай Еўропе: дзяржаўна-палітычны, сацыяльна-эканамічны, культурны аспекты".

Праграма садзейнічае фарміраванню кампетэнцый талерантнасці і павагі да іншых народаў і культур ў сучасным мультыкультурным свеце. Праграма стварае спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі вучняў і педагогаў, садзейнічае выхаванню пачуццяў нацыянальнай годнасці і патрыятызму.

Асаблівасцю праграмы з'яўляецца яе практычная накіраванасць. Праграма пабудавана на метадах і прыёмах актуалізацыі атрыманых ведаў і стварэнні спрыяльных умоў для пераўтварэння ведаў ў кампетэнцыі. Для забеспячэння гэтага падыходу вялікую частку заняткаў рэкамендуецца праводзіць па інтэрактыўным методыкам: ралявыя гульні, семінары, практыкумы, лабараторыі.

Спампаваць праграму (zip, 188 КБ)

08.10.2007


Віктарына «Мы – беларусы»

Пры гутарцы з вучнямі мінскіх школ, гімназій і ліцэяў выявілася, што яны добра ведаюць па гісторыі Бацькаўшчыны толькі некалькі асоб, напрыклад, Аляксандра Лукашэнку, Панцеляймона Панамарэнку, Пятра Машэрава, а з дзеячаў культуры – Францішка Скарыну, Янку Купалу, Якуба Коласа, ведаюць пра Ефрасінню Полацкую, Канстанціна Каліноўскага, але нічога не ведаюць пра братоў Ельскіх, Эдуарда Вайніловіча, Язэпа Лёсіка і многіх іншых выдатных асоб нашай Бацькаўшчыны. Каб дапамагчы настаўнікам пашырыць кругагляд сваіх выхаванцаў, Сымон Барыс і Барыс Муха падрыхтавалі віктарыну, якая ўключае заданні, разлічаныя на вучняў рознай падрыхтоўкі і здольнасцяў.

Спампаваць тэкст віктарыны (doc, 75 КБ)

08.10.2007


Пры гутарцы з вучнямі мінскіх школ, гімназій і ліцэяў выявілася, што яны добра ведаюць па гісторыі Бацькаўшчыны толькі некалькі асоб, напрыклад, Аляксандра Лукашэнку, Панцеляймона Панамарэнку, Пятра Машэрава, а з дзеячаў культуры – Францішка Скарыну, Янку Купалу, Якуба Коласа, ведаюць пра Ефрасінню Полацкую, Канстанціна Каліноўскага, але нічога не ведаюць пра братоў Ельскіх, Эдуарда Вайніловіча, Язэпа Лёсіка і многіх іншых выдатных асоб нашай Бацькаўшчыны.

05.10.2007


5 кастрычніка – Усясветны дзень настаўніка. Гэтае прафесійнае свята было заснавана UNESCО ў 1994 годзе. У Беларусі дзень настаўніка адзначаецца 7 кастрычніка. Наколькі прэстыжная сёньня гэтая прафэсія? Чаму ў школах гэтак шмат пасрэдных настаўнікаў? Прапануем Вашай ўвазе інтэрв'ю з Лявонам Баршчэўскім.

05.10.2007

Талькаўскія школьнікі адчынілі свой сайт і запрашаюць на фестываль.



У сеціве з'явіўся краязнаўчы сайт «Талька і наваколлі". Сабралі матэрыялы і зрабілі сайт мясцовыя вучні разам з сваёй настаўніцай Наталляй Ільініч, якая натхняе на краязнаўчую і даследчую працу ўжо якое пакаленне мясцовых школьнікаў. Сайт нагадвае вялікі краязнаўчы музей – столькі там змешчана звестак пра гісторыю, славутых людзей, прыроду, паходжанне назваў наваколля.

04.10.2007


Эўрыстычны палігон для матэматыкі

Як знайсці рашэнне матэматычнай задачы? Як паўстаюць новыя праблемы? Што азначае развіццё задачы, і калі яе можна назваць адкрытай?
Адказы на гэтыя пытанні дае кніга Івана Сяргеевіча Храпавіцкага «Эўрыстычны палігон для матэматыкі", адрасаваная выкладчыкам матэматыкі навучальных устаноў усіх тыпаў і студэнтам педагагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Шмат яе тэмаў будуць зразумелыя і зацікаўленым у матэматыцы школьнікам старэйшых класаў.

Кніга напісаная ў фармаце папулярнай ва ўсім свеце кампутарнай праграмы Geometer's Sketchpad, якую можна спампаваць тут (2 МБ).

Спампаваць кнігу (zip, 3,2 МБ)

Старонкі