Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.12.2014

Дарагія калегі! Паважаныя чытачы!
Шчыра віншуем вас з Калядамі і Новым годам! На парозе 2015 год. Ён абяцае быць складаным, але і аптымістычным.

30.12.2014

У дапаможніку разглядаюцца навуковыя падставы і практыка арганізацыі адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі – новай і эфектыўнай тэхналогіі навучання. Кніга напісана на падставе досведу 150 настаўнікаў-практыкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

29.12.2014

Ялінка-стайл сёлета – усё яшчэ вобразы мужных супергерояў ды казачных прынцэс, але вышыванкавы трэнд не абмінуў сёлета і дзетак. Фотарэпартаж Generation.by з навагодняга свята «Нашых дзетак».

29.12.2014

Калядны духавы аркестр Акадэміі музыкі пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова выканае творы Барадзіна, Брамса, Чайкоўскага, еўрапейскія і беларускія калядкі. Уваход вольны.

27.12.2014

Пра гэта паведаміла БЕЛТА 27 снежня 2014 г. Намесніцай міністра адукацыі будзе Раіса Сідарэнка, дырэктарка НІА.

26.12.2014

Cіс­тэ­ма нар­ма­тыў­на­га фі­нан­са­ван­ня ўста­ноў агуль­най ся­рэд­няй аду­ка­цыі прой­дзе «аб­кат­ку» на пры­кла­дзе Ба­ра­на­ві­чаў, а таксама асоб­ных уста­ноў аду­ка­цыі ў іншых га­ра­дах.

24.12.2014

Абраў прафесію настаўніка – адпавядай. Настаўніца ўрыцкай школы Таццяна Глушакова пра дадатковыя веды і ўменні, неабходныя для якаснага навучання.

24.12.2014

Як навучыць падлетка арыентавацца ў моры інфармацыі? Шведскі педагог Ёран Андэрсан дзеліцца з беларускімі калегамі сваім 20-гадовым досведам медыяадукацыі.

22.12.2014

Тэатралізаваны паказ абраду, майстра-клас па прыгатаванні святочных страваў, качанне вогненага кола і вогнішча, карагоды і гульні, дзіцячая пляцоўка, батлейка.

21.12.2014

Сяргей Чарняўскі. Як стварыць сучасную школьную газету: метадычны дапаможнік. Пераклад з украінскай мовы Юрася Каласоўскага.

Старонкі