Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
22.09.2012

«Дзіцячы магазін»: Урок вырашэння выніковай гадавой праектнай задачы для вучняў пачатковых класаў

Даслала Святлана Аксючыц, ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прадмет: беларуская мова (2 клас).
Раздзел: Паўтарэнне (3 г.).
Тэма: Выніковы ўрок (70 – 71 урокі).


20.09.2012

Запрацаваў блог Еўрапейскага настаўніцкага Клубу.
Еўрапейскі настаўніцкі Клуб дапамагае:
• Знаёміцца з новымі людзьмі і іх педагагічным досведам;
• Пашыраць круг педагогаў-аднадумцаў («трымацца самім і падтрымліваць адно аднаго»);
• Ведаць больш пра Еўропу і Еўрапейскі Саюз;
• Развіваць новыя спосабы і тэхнікі распаўсюду інфармацыі пра ЕС;
• Падтрымліваць і папулярызаваць еўрапейскія каштоўнасці;
• Даведвацца пра беларуска-еўрапейскія дачыненні і гісторыю;
• Усталёўваць карысныя кантакты з калегамі ў Беларусі ды іншых краінах;
• Абменьвацца досведам, інфармацыяй пра ЕС;
• Набываць інструменты для прафесійнага і асабістага росту.
Умовы сяброўства ў клубе: «Хто прыйшоў, той нам і патрэбны!»


20.09.2012

Вам не ўсё роўна, чаму і як вучыць дзяцей? Вы бачыце праблемы школьнага курсу фізікі? Вы ведаеце, як іх рашыць? Ці, можа, вас цікавіць, што на гэты конт думаюць іншыя? Тады вам сюды.
На сайце «Школьная фізіка» створана новая рубрыка «Праблемы школьнай фізікі». Аўтар сайта Аляксандр Саковіч і яго калегі запрашаюць ўсіх зацікаўленых паўдзельнічаць у абмеркаванні .
Сярод актуальных тэмаў:
- Задачы ЦТ 2012;
- Спосабы павышэння якасці ведаў па фізіцы;
- Праграма ўступных выпрабаванняў...


19.09.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 22 кастрычніка

Шаноўныя сябры і калегі!
Запрашаем вас да ўдзелу ў IV Фестывалі нефармальнай адукацыі, які пройдзе з 7 па 9 снежня 2012 года.
Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
Тэма IV Фестывалю – «Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў».
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, СНД дыі іншых еўрапейскіх краінах.


17.09.2012

Эстонія выбудавала адну з наймацнейшых сістэмаў адукацыі ў свеце і паказала найлепшыя паказчыкі развіцця сярэдняй адукацыі сярод усіх караінаў посткамуністычнага блоку. Паводле даследаванняў PISA, уваходзіць ў пяцёрку найлепшых краін Еўропы паводле ўсіх трох параметраў. Якім чынам Эстонія здолела дасягнуць такіх вынікаў? Якія крокі рабіла міністэрства адукацыі краіны, каб эстонская адукацыя стала адной з самых эфектыўных і запатрабаваных у свеце?

17.09.2012

Эстонія выбудавала адну з наймацнейшых сістэмаў адукацыі ў свеце. Гэтая маленькая краіна паказала найлепшыя паказчыкі развіцця сярэдняй адукацыі сярод усіх краінаў посткамуністычнага блоку і, паводле даследаванняў PISA, Эстонія ўваходзіць у пяцёрку найлепшых краін Еўропы паводле ўсіх трох параметраў, а ўзроўнем ведаў прыродазнаўчых прадметаў эстонскія школьнікі саступаюць толькі фінскім.
Якім чынам Эстонія здолела дасягнуць такіх вынікаў? Якія крокі рабіла Міністэрства адукацыі, каб эстонская адукацыя стала адной з самых эфектыўных і запатрабаваных у свеце?
Знаёмтву з эстонскай адукацыяй будзе прысвечаны шэраг артыкулаў Наталлі Ільініч, якія была ў складзе беларускай дэлегацыі падчас адукацыйнага візіту ў Талін і Тарту. Прапануем першы артыкул цыклу – «Адукацыйны візіт у Эстонію, ці эстонская адукацыя вачыма беларускага настаўніка»


15.09.2012

Андрэй Чахомаў, настаўнік хіміі, г. Кобрын

У гэтым артыкуле я хачу падзяліцца сваім вопытам выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі (АА) ў беларускай школе. Артыкул зусім не прэтэндуе на “ісціну ў апошняй інстанцыі” і напісаны не для палемікі па пытанні. Гэта проста мае меркаванні і мой суб’ектыўны вопыт выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі на працягу цэлай вучэбнай чвэрці (3-яй чвэрці 2011–12 навучальнага года).

14.09.2012

Андрэй Чахомаў, настаўнік хіміі, г. Кобрын 

У гэтым артыкуле я хачу падзяліцца сваім досведам выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі (АА) у беларускай школе. Артыкул зусім не прэтэндуе на «ісціну ў апошняй інстанцыі» і напісаны не для палемікі па пытанні. Гэта проста мае меркаванні і мой суб’ектыўны досвед выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі  на працягу цэлай вучэбнай чвэрці (3-й чвэрці 2011 – 2012 навучальнага года). Сістэма АА выкарыстоўвалася ў 9 «Б» класе сярэдняй школы №7 г. Кобрына, прадмет – хімія. Магчыма, у іншым класе і ў іншага настаўніка атрымаюцца зусім іншыя вынікі.


14.09.2012

Гарадзенскіх гісторыкаў, выкладчыкаў унівэрсытэта імя Янкі Купалы, якія прычыніліся да выдання кнігі «Гродназнаўства», пачалі выклікаць да рэктара і браць тлумачэнні. Усё таму, што кніга выдадзеная не дзяржаўным выдавецтвам, а выйшла ў серыі «Гарадзенская бібліятэка», паведамляе сайт Радыё Свабода. На гарадзенскіх сайтах з'явілася інфармацыя пра тое, што гісторыкаў выклікалі да рэктара, а таксама з імі мелі размову супрацоўнікі КДБ.
Самі гісторыкі не адмаўляюць, што іх сапраўды выклікалі ў рэктарат і што з імі гутарылі супрацоўнікі КДБ, але каментаваць сітуацыю адмаўляюцца, бо ўсім пагражае страта працы.


Што рабіць выкладчыку ў такой сітуацыі, калі яго «папярэджваюць ",  пагражаюць, запалохваюць?

14.09.2012

Група маладых і крэатыўных клоўнаў шукае беларускага настаўніка пачатковых класаў для кансультацыі. Будзем удзячныя за дапамогу ў распрацоўцы забаўляльнай праграмы для малодшых школьнікаў. Нам патрэбны Ваш вопыт і парады.
Кантактны тэлефон: +375 29 8425789 Настасся, e-mail: nastaliuban1@rambler.ru

Старонкі