Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
17.05.2006

Адчынілася старонка «Нашыя дзеткі"


У сеціве адчыніўся сайт, прысьвечаны выхаваньню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, малюнкі, калыханкі, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы бацькам-беларусам. Глядзіце http://dzietki.staronki.com

12.05.2006


Падрыхтаваў Максім Чарняўскі
Карысны для ўсіх, хто жадае стварыць вучнёўскае самакіраванне ў школе, удасканаліць яго працу. Зьмяшчае усё матэрыялы (ад вызначэння мэтаў да вучнёўскай «бюрактатыі"), патрэбныя для таго, каб вучнёўскае самакіраванне зрабіць не гульнёй у межах школы, а дзейснай арганізацыяй, школай для дарослага жыцця.



Загрузіць дапаможнік (zip)

11.05.2006

З чаго пачынаецца палітычнае выхаванне?
Аляксей Крукоўскі, выкладчык Беларускага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа

11.05.2006

Минск: НИА. 1993. 66 с. Канцэпцыя распрацавана калектывам «Нацыянальная школа Беларусі", пасля аднаўлення незалежнасці ў 1993 г., але не паспела быць прынятай з вядомых прычынаў.

11.05.2006

Скарбонка гульняўУ кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у вольны час у школе, пазакласнай дзейнасці, на уроках і семінарах, у вандроўках.
Кніга адрасаваныя настаўнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных усатоў, трэнерам, якія працуюць у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі дарослых, студэнтам, бацькам, а таксама тым, хто любіць забавы.
Скарбонка гульняў (спампаваць)

08.05.2006

Хто паедзе ў Брусель?



Школьнікі з Навагрудка, Бабруйска, Ліды і Менска перамаглі ў чатырох


паўфіналах конкурсу «Веды пра Еўропу». Падчас летніх канікулаў яны


разгуляюць асноўны прыз – паездку ў Брусель. А пакуль усе 4 каманды разам


з настаўнікамі едуць у Варшаву, каб прыняць удзел у Шуманаўскім парадзе.
Яшчэ чатыры прызы – экскурсіі ў Еўрапейскія сталіцы – атрымалі каманды, што


ўзялі прызы сімпатыі супернікаў.

28.04.2006


Гэта першае у Беларусі выданне інфармацыйнага дапаможніка па самакіраванню ў школе. Калі бацькі і настаўнікі сыходзяцца ў спрэчках адносна таго, што такое школа, для чаго яна існуе і хто за што ў ёй адказны, суразмоўцам нярэдка не хапае мінімальных ведаў пра існуючае заканадаўства, якое абумоўлівае дзейнасць адукацыйна-выхаваўчай установы.

Дзеля вырашэння гэтага недахопу інфармацыі быў зроблены аналіз адпаведных нарматыўных прававых дакументаў. 

12.04.2006

Гістарычны конкурс пісьмовых работ

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь

аб’яўляе ІІ гістарычны конкурс пісьмовых работ на тэму:
“Тры знамянальныя падзеі
ў гісторыі Польскай дзяржавы і народа”.

28.03.2006

Грамадзянская адукацыя, патрыятычнае выхаванне, нацыянальнае ўзгадаванне: проціпастаўленне ці ўзаемадапаўненне?
Гэтаму пытаньню быў прысвечаны круглы стол беларускіх адукатараў. Вінцук Вячорка прапанаваў калегам для знаёмства й дыскусіі ўласны пераклад фрагмэнту кнігі літоўскага філёзафа, тэоляга, пэдагога Антанаса Мацяйны (Antanas Maceina, 1908—1987) “Tautinis auklėjimas” (“Нацыянальнае ўзгадаваньне”, Kaunas, 1934).
Чытайце:
Прадмова і камэнтары перакладніка
Антанас Мацяйна «Нацыянальнае ўзгадаваньне»

10.03.2006

Матэрыялы студэнцкай фальклорнай экспедыцыі Сенкевіцкая кадрыля на 12 каленаў:

Старонкі