Архіў навін
Конкурс для дзяцей «Помнікі роднага краю»
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» сумесна з ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» абвяшчае дзіцячы конкурс «Помнікі роднага краю».
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу маладых грамадзянаў Беларусі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй «малой радзімы». Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў.
На конкурс прымаюцца журналісцкія матэрыялы, краязнаўчыя работы, эсэ, малюнкі, якія прысвечаныя архітэктурным і гісторыка-культурным помнікам Беларусі. Вітаюцца работы пра малавядомыя гістарычныя мясціны нашай краіны, пра забытыя і закінутыя помнікі.
Усе конкурсныя працы мусяць быць падпісаныя. На зваротным баку малюнкаў і пад кожным артыкулам ці эсэ, дасланым на конкурс, мусяць быць напісаныя імя і прозвішча ўдзельніка конкурсу, ягоны ўзрост, хатні адрас і тэлефон.
Аб’ём работы – не больш за 4 друкаваныя старонкі 12-ым кеглем.
Пераможцы конкурсу будуць ушанаваныя. Лепшыя працы і малюнкі ўвойдуць у друкаваную кнігу «Мая Беларусь».
Работы на конкурс прымаюцца да 1 сакавіка 2009 году.
Свае працы трэба дасылаць на адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 17–304 з пазнакай «на конкурс «Помнікі роднага краю».
Паводле рассылкі belngo.info
Інтэрнет-семінар для настаўнікаў малодшых класаў
Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае з 26 студзеня па 10 лютага падзяліцца станоўчым досведам працы па ацэнцы вучобы малодшых школьнікаў і выказаць свае прапановы па ўдасканаленні сістэмы кантролю і адзнакі.
Праблемнае поле:
1. Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
2. Выкарыстанне эфектыўных метадаў і прыёмаў у кантрольна-ацэнкавай дзейнасці педагога.
3. Шляхі ўдасканалення сістэмы кантролю і адзнакі ў перыяд безадзнакавага навучання.
4. Шляхі ўдасканалення 10-бальнай сістэмы кантролю і адзнакі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
Стыпендыі для навучання ў Берліне
Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропай (GFPS) прапаноўвае стыпендыі беларусам для навучання на працягу зімовага семестра ў Берліне.
Разам з нямецкімі фондамі «Памяць, адказнасць і будучыня» і «Цайт» GFPS вылучае дзве стыпендыі на шэсць месяцаў — з 1 кастрычніка 2009 гады да 28 лютага 2010 гады. Запрашаюцца студэнты або магістранты любой спецыяльнасці з Беларусі, якія валодаюць нямецкай мовай і прымаюць удзел у грамадскім або палітычным жыцці краіны.
У стыпендыю ўваходзіць пакрыццё выдаткаў на візу і аплату навучання, а таксама сродкі на асабістыя выдаткі.
Апошні тэрмін падачы анкет — 31 сакавіка. Усе падрабязнасці на сайце арганізацыі http://www.gfps.org/belarus
Паводле БелаПАН
Семінар для моладзі
Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” ладзіць семінары ў межах праекту “Мы разам”, скіраванага на інтэграцыю і актывізацыю моладзі ад 18 да 31 году з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровых аднагодкаў.
У праграме пяцідзённых семінараў будуць закранацца наступныя тэмы:
– Асновы камунікацыі.
– Стэрэатыпы камунікацыі.
– Упэўненыя паводзіны.
– Эфектыўнае вырашэнне канфліктаў.
– Разуменне інваліднасці.
Праграма пабудаваная на аснове сучасных навучальных методык: ролевыя гульні, развіваючыя гульні, дыскусіі, форум-тэатр, арт-тэрапія.
Семінары ладзяцца з 6 па 10 лютага і з 12 па 16 сакавіка пад Мінскам.
Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.
Апошнія тэрміны падачы заявак: 31 студзеня і 8 сакавіка.
я інфармацыя – па эл. пошце:, different-equal@mail.ru, тэлефонах 8–029 555–68–38(МТС), 8–017 228–53–51 альбо па адрасе: 220104 Мінск, вул. М.Лынькова, 8–4.
Паводле рассылкі belngo.info
Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кірклэнда
Польска-амерыканскі Фонд Свабоды (Фундатар праграмы), а таксама Польска-амерыканская Камісія Фулбрайта (Адміністратар праграмы) абвесцілі адкрыты конкурс на стыпендыі імя Лэйна Кірклэнда на 2009/2010 навучальны год.
Сёлета Праграма Кірклэнда адрасаваная прадстаўнікам ніжэй пералічаных асяроддзяў:
• эксперты, палітыкі, працаўнікі ўрадавых устаноў і ўстаноў самакіравання,
• прадпрымальнікі, мэнэджэры,
• лідэры няўрадавых арганізацый, аніматары культуры і грамадзянскай актыўнасці,
• выкладчыкі ВНУ,
• журналісты.
Падрабязнае апісанне праграмы, інструкцыю па запаўненні фармуляраў можна знайсці на старонках www.kirkland.edu.pl, www.fulbright.edu.pl, www.civicportal.org. Фармуляр належыць запоўніць on-line.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Зімовая школа для гуманітарыяў
1 – 10 сакавіка 2009 г. ва Уроцлаве (Польшча) будзе праводзіцца «Усходнееўрапейская зімовая школа – 2009» для студэнтаў гуманітарных навук. Удзельнікамі школы будуць студэнты з Польшчы, краін Захаду і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У праграме – лекцыі, семінары, візіты ў акадэмічныя ўстановы Варшавы і Уроцлава, сустрэчы і дэбаты па актуальных тэмах.
Арганізатары школы – Каледж Усходняй Еўропы ва Уроцлаве і Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта. Прадугледжаны стыпендыі для пакрыцця выдаткаў, звязаных з навучаннем у школе. Падрабязная інфармацыя і бланк заяўкі – на старонцы Рэгіянальнага партала Светлагорску. Прыём заявак – да 25 студзеня 2009 г.
Ліст настаўнікаў у рэдакцыю «Народнай Волі"
Цяперашні вучэбны год з'яўляецца і для нас, і для нашых дзяцей асабліва цяжкім. І найперш у плане новай рэформы.
Прыгожае слова «рэформа» — гэта для вышэйстаячых арганізацый і іх справаздачаў перад прэзідэнтам, але ж0 для працы школ — гэтае шкодніцтва. Мы не пабаяліся ўпажыць гэтае забытае слова, таму што любыя рэформы павінны праводзіцца з мэтай паляпшэння якасці, спрашчэнні і памяншэнні папяровай працы, палягчэнні працы. Ужо некалькі гадоў сярэдняя адукацыя знаходзіцца ў пастаянным стрэсе. Спачатку ўвялі дрэнна падрыхтаванае цэнтралізаванае тэставанне і ў сувязі з гэтым – нападкі на школу з-за вынікаў; затым пераход на 12-гадовую адукацыю і ў сувязі з гэтым змена праграм і выданне мноства новых падручнікаў розных аўтараў; і нарэшце, зварот да 11-годцы і зноў змена праграм, новыя падручнікі. Мабыць, Міністэрства адукацыі і ўрад, што глядзяць на гэта абыякава, вырашылі правесці эксперымент на выжывальнасць школьнай адукацыі.
Як мой сын прынёс са школы «адзінку»
Пасля доўгіх і насычаных зімовых канікул я хвалявалася: як сын, вучань 9-штрых класса, пачне 3-ю чвэрць? Першыя два навучальныя дні некалькі супакоілі: у чацвер сын прынёс 8 па хіміі, у пятніцу — 7 па матэматыцы. Таму спакойна зазірнула ў дзённік і аслупянела: у пятніцу ў радку «фізіка» рукой сына было напісана «Не падрыхтаваны да ўрока» і стаяла рашучая, тлустая «адзінка» з подпісам настаўніцы.
Вялікая каляровая кніжка для дзяцей «Прыгоды Капітана Танакі»
У кнізе — вершы, карцінкі, коміксы з прыгодамі пластылінавага героя і яго сяброў, якіх прыдумаў журналіст Алесь Кудрыцкі.
Капітан Танака — гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Ён нарадзіўся 15 маяя 2005 году ў інтэрнэт‑дзённіку Алеся Кудрыцкага. Праз нейкі час ён таксама пачаў рэгулярна з’яўляцца на старонках газеты «Наша Ніва» ў рубрыцы «Газетка дзеткам». Нарэшце, у снежні 2008 г. запрацаваў і адмысловы сайт, прысвечаны пластылінаваму герою.
Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна ў коміксах ды паглядзець у мульціках.
Тыраж кнігі невялікі — усяго толькі 1000 асобнікаў, так што не прапусціце момант, калі пачнецца продаж.
Паводле tut.by
КАЛЯДНЫЯ РЭЙДЫ ТБШ (+фотарэпартаж)
Падыходзяць да заканчэння гасцявыя рэйды ў мінскія беларускамоўныя школы і садкі, якія наладзілі прадстаўнікі Таварыства беларускай школы.
Напярэдадні Новага года ТБШ ужо наведала СШ № 60, гімназіі № 14 і 23. Асноўная мэта сустрэч – калядныя віншаванні і ганараванне дыпломамі ТБШ “За прафесійнае майстэрства і выхаванне нацыянальнай свядомасці будучых актыўных грамадзян незалежнай Беларусі” лепшых педагогаў, якія выкладаюць па-беларуску, уручэнне невялікіх падарункаў навучальным установам і настаўнікам.
Да фармавання падарункаў далучыліся шматлікія грамадскія арганізацыі. “Цэнтар Супольнасць” падараваў школам розныя метадычныя дапаможнікі, літаратуру па грамадзянскай адукацыі, а таксама запісаў адмысловы DVD дыск “Гадуем беларусаў”, у які ўвайшлі сцэнары дзіцячых святаў, гульні, метадычныя матэрыялы па краязнаўстве і этнашколе, песенькі для маленькіх, аўдыёкнігі, казкі, чытанкі, мультфільмы, мастацкія фільмы і шмат чаго карыснага для настаўніцкай працы. Грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прэзентавала настаўнікам гістарычныя кнігі, Аб’яднанне бацькоў з Беласточчыны “АБ-БА” падаравала кожнай школе беларускі лемантар – каляровы набор літар алфавіта, які стварыла выдатная беларуская настаўніца з Беластоку Аліна Ваўранюк. Беларуская школка ў Нью-Ёрку і культурна-адукацыйная фундацыя Орса-Рамана дапамаглі сфармаваць для кожнага беларускага садочка вялікія наборы дыскаў і касет з мультфільмамі, казкамі, песенькамі, а настаўнікам яны падаравалі кнігі беларускіх класікаў: Янкі Купалы, Васіля Быкава, Ніла Гілевіча і іншых. А кампанія “Будзьма!” дапамагла аздобіць падарункі адмысловымі торбачкамі, віншавальнымі паштоўкамі.
Фотарэпартаж з садкоў
Фотарэпартаж са школаў
/