Архіў навін
Cклала намеснік дырэктара па выхаваўчай працы СШ № 2 г. Валожына, Валянціна Іванаўна Краўневіч.
Спампаваць сцэнар
16 чэрвеня 2007 г. уручаныя дыпломы першым лаўрэатам прэміі імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.
Падведзеныя вынікі конкурсу на прэмію імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ.
Лаурэатамі прэміі 2007 года сталі:
Тамара Аляксандраўна CУХАЯ, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі №3 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Аляксандр Аляксандравіч АРЦІШЭЎСКІ, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры марфалогіі чалавека Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Павел Антонавіч КАЎРЫГА, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт кафедры агульнага землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ.
Дыпламантамі конкурса сталі:
Вольга КОРСАК, БДПУ
Максім БЕЛІЦКІ, БДУ
Мікалай СТРАХА, БДПУ
Лаурэатаў вызначаў міжнародны прэміяльны камітэт. Сярод крытэрыяў, па якіх выбіралі лаурэатаў былі прафесіяналізм, выкладанне дысцыплін, якія, як правіла, не выкладаюцца па-беларуску, аўтарытэт выкладчыка сярод студэнтаў і калегаў, актыўная грамадзянская пазіцыя.
Ганаровая цырымоніія адбылася ў Мінску ў межах Форума дэмакратычных настаўнікаў. Прэміі лаурэатам уручыў народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Разам з дыпломамі лаурэаты атрымалі том публіцыстычных твораў Ніла Гілевіча, напісаных за апошнія 10 год, беларускія кнігі і электронныя выданні.
Адукацыйныя візіты у Польшчу
Няўрадавая арганізацыя „B-4” з г.
УЗНАГАРОДА OIKOS ЗА СТУДЭНЦКАЕ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА Ў ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ 2007
Як студэнцкае дзеянне трансфармуе інстытуты вышэйшай адукацыі ў кірунку ўстойлівага разьвіцця? Якія саюзы патрэбныя і як прадпрымальніцкае мысленне прасоўвае дзеянне на ўзроўні мясцовага ўніверсітэта?
Запрашаюцца студэнты для падачы ўласных праектаў, накіраваных на ўстойлівае разьвіццё на ўніверсітэцкім узроўні. Спаборніцтва арганізоўваецца Фундацыяй OIKOS у кантэксце Дэкады Адукацыі за ўстойлівае разьвіццё, абвешчанай ААН на 2005–2014гг.
Прэс-рэліз ЕГУ
На мінулым тыдні афіцыйныя беларускія СМІ пачалі чарговую кампанію па дыскрэдытацыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). Па меркаванні адміністрацыі ўніверсітэта, прычынай цяперашняга этапу інфармацыйнай вайны супраць ЕГУ сталі паспяховы пачатак прыёмнай кампаніі і імкненне беларускіх уладаў усімі сіламі запалохаць абітурыентаў і іх бацькоў.
Чытаць прэс-рэліз
Прапануе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
Спецыялізацыя “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” (Завочная і дзённая формы навучання) з’яўляецца ўнікальнай у культурнай прасторы незалежнай Беларусі. Па-першае, упершыню ў беларускім універсітэце (ЕГУ) выкладаецца гісторыя ў яе чалавечым вымярэнні. Менавіта гэтаму спрыяе спалучэнне гісторыі і антрапалогіі. Студэнты пазнаёмяцца з такім варыянтам гісторыі, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца ЧАЛАВЕК з ягонымі поспехамі і разчараваннямі, горам і радасцю >>>
Чужую мову вучым, а здаем родную.
ЦТ нагладна прадэманстравала народную мудрасць показак «кроў – не вада» і «гены пальцам не сцярэш». Сёлета тэст па беларускай мове здалі 87 тысяч абітурыентаў. Летась такія заявы падалі 75 тысяч чалавек. Нагадаем, што школу сёлета скончыла другая плынь «пасьлярэферэндумных» дзетак, якіх у 1995 г. масава пазбавілі магчымасці вучыцца па-беларуску. Моладзь разумее, што колькі не вучы замежную мову, ніколі яе не будзеш адчуваць як родную і прагматычна выбірае сваё.
Засталося пачакаць, каб гэта зразумелі і чыноўнікі.
Абітурыенты могуць выбіраць беларускую альбо рускую мову для паступлення ў навучальныя ўстановы. Сёлета тэсты па-расейску будуць здаваць 120 тысяч чалавек.
Міжнародны валантэрскі летнік «Пад Каменем»
27 ліпеня – 10 жніўня 2007 г., Львоўская вобласць. Інстытут грамадскага лідэрства арганізуе валантэрскі летнік «Пад Каменем». Мэта: аб'яднаць актыўную моладзь вакол супольнай ідэі дапамогі ў аднаўленча–рэстаўрацыйных працах у Кляштарным комплексе ў пасёлку гарадскога тыпу Падкамень. Задачы: далучыць да летніка прадстаўнікоў розных маладзёвых арганізацый Украіны і блізкага замежжа; дапамагчы ў аднаўленча-рэстаўрацыйных працах у Кляштарным комплексе ў пгт. Падкамень; стварыць сяброўскі асяродак, што спрыяе знаёмству і абмену досведам паміж удзельнікамі; абменяцца кантактамі і сувязямі з мэтаю супрацоўніцтва ў будучыні; добра правесці час разам. Заяўкі прымаюцца да 1 ліпеня. Падрабязная абвестка: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki
Найбольшым попытам у абiтурыентаў сёлета карыстаюцца спецыяльнасцi фiзiка-матэматычнага профiлю,
паведамiла начальнiк цэнтра тэсцiравання Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Галiна Вiктаровiч.
Паводле яе слоў, на праходжанне цэнтралiзаванага тэсцiравання па матэматыцы зарэгiстравалася больш за 127 тысяч чалавек, па фiзiцы — каля 52 тысяч. Здаваць тэст па фiзiцы выказалi жаданне амаль у два разы больш абiтурыентаў, чым летась.
Агляд медыяў.
- Рэпетытараў не пусцяць на тэсты, але Мінадукацыі не ведае, як гэта зрабіць Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне запісалася больш за 200 тысяч чалавек. Гэта на 30 тысяч больш, чым летась. Старшыня дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў Анатоль Рубінаў незадаволены гэтым. >>>
- У Рэчыцы знішчылі будынак гімназіі ХІХ ст.у сувязі з падрыхтоўкай горада да рэспубліканскіх «Дажынак», прызначаных на верасень бягучага года. >>>
- З патрабаваннем аб вывучэнні навучэнцамі гарадзенскіх школ гісторыі Беларусі па беларускамоўных падручніках звярнуліся да міністра адукацыі прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» і гродзенскага гарадскога аддзялення Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы». >>>
- У гарадзенскія школы могуць вярнуцца беларускамоўныя класы Гарадзенская гарадзкая Рада Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны паразумелася з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму аб фармаванні ў навучальным 2007–2008 гг. у шэрагу гарадзкіх школаў першых класаў з беларускай мовай навучання. Беларускія класы маюць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама ў сярэдніх школах №№ 10, 26, 32 Горадні. >>>
- Самыя распаўсюджаныя пытанні да цэнтралізаванага тэставання і адказы на іх. >>>
- Журналісцкае расследаванне: «У школьным атэстаце ў абітурыента па біялогіі стаяла «двойка», а на ЦТ ён атрымаў 84 балы» >>>
- Працэдура тэсцiравання ў Беларусi «падстрахаваная» з усiх бакоў. >>>