Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
17.05.2007

АРЦІШЭЎСКІ Аляксандр Аляксандравіч – доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры марфалогіі чалавека Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. >>>

15.05.2007

СТРАХА Мікалай Леанідавіч -старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка.

15.05.2007

КОРСАК (ЦЯЦЁРКІНА) Вольга Уладзіміраўна – майстар спорту, чэмпіёнка свету па спартовых танцах, харэограф, фалькларыст, выкладчыца спартовага бальнага танца.

10.05.2007

Сярод маршрутаў, рэкамендаваных для школьнікаў, лінія Сталіна займае першае месца. Перад тым, як везці дзяцей на экскурсію на лінію Сталіна, кожны настаўнік павінен падрыхтавацца. Да 9 мая карэспандэнт Радыё Свабода і вядомы бард Зміцер Бартосік запытаўся ў мясцовых жыхароў, што ж было на лініі Сталіна насамрэч у час вайны.

10.05.2007

Новае на сайце
- З'явіўся новы раздзел «Асоба». Гэтая старонка знаёміць Вас з настаўнікамі – асобамі. Менавіта на Асобах і трымаецца сёння беларуская адукацыя.
Прапануем вучням, студэнтам і настаўнікам дасылаць звесткі пра паважаных педагогаў.
КАЎРЫГА П.А. і CУХАЯ Т.А. – першыя выкладчыкі ў новым раздзеле. >>>
- Новы сцэнар для пазашкольнай працы. 6 мая па беларускім народным каляндары адзначаеца Юр'е.

10.05.2007

- Вол бушуе – вясну чуе!
Дзеўка плача – замуж хоча!
Не бушуй, воле – напасешся, не плач, дзеўка – наплачашся!
- Расшумеўся, разгуляўся зялёны гай!
Свяці маё сонца, свяці – пылай.
Па ўсёй старонцы зямлю сагравай!

Сцэнар фальклорна-тэатральнай кампазіцыі склала настаўніца фальклорнага тэатра Алена Сямінская.
Спампаваць увесь сцэнарый

08.05.2007

Сцэнарый выпускнога вечара «Бывай, 9 клас»
Саставіла Наталля Панкратава,
СШ №2 г. Валожын
Вось невялікі ўрывачак са сцэнарыя, прысвечаны настаўнікам (Ну проста дэвіз для нашага сайта! – Дзякуй вялікі):
Люд малады і люд старэйшы, пра тое ведаюць адвек:
Настаўнік – гэта наймудрэйшы, найцікавейшы чалавек.
У плынях тэхнікі, культуры ён не згубіўся і не знік,
Настаўнік – творчая натура, прагрэсу вечны рухавік.

08.05.2007

Сцэнарый выпускнога вечара.
Саставіла Панкратава Наталля,
СШ №2 г. Валожын
Вось невялікі ўрывачак са сцэнара, прысвечаны настаўнікам (ну проста дэвіз для нашага сайта!):
Люд малады і люд старэйшы, пра тое ведаюць адвек:
Настаўнік – гэта наймудрэйшы, найцікавейшы чалавек.
У плынях тэхнікі, культуры ён не згубіўся і не знік,
Настаўнік – творчая натура, прагрэсу вечны рухавік.

07.05.2007

Курсы па гісторыі і культуры беларускай мовы
Практычныя заняткі па рыторыцы й маўленні адбудуцца 8 траўня (аўторак) на Ўправе БНФ (Варвашэні/Машэрава, 8). Выкладчык: Валеры Мазынскі навучыць вас правільна чытаць і выступаць на публіцы. Пачатак: а 19‑й (просьба не спазняцца)
Просьба: прынесьці з сабой урывак любога тэксту на беларускай мове і прачытаць (не на памяць)
Наша Ніва

07.05.2007

Стыпендыяльная праграма «Вышэйшая адукацыя для моладзі Беларусі».
Савет Міністраў Паўночных краін і Еўракамісія абвясцілі аб пачатку прыёму заявак на атрыманне стыпендый па праграме «Вышэйшая адукацыя для Моладзі Беларусі». Праграма фінансуецца сумесна Саветам Міністраў Паўночных краін і Еўракамісіяй.
Праграма накіраваная на падвышэнне даступнасці вышэйшай адукацыі для моладзі Беларусі шляхам атрымання стыпендый для навучання ва Ўкраіне, а таксама ў іншых, суседніх з Беларуссю, краінах.
Стыпендыямі пакрываецца кошт навучання, пражывання і харчавання.

Старонкі