Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 17 лютага
Семінар па напісанні ролевых гульняў жывога дзеяння адбудзецца ў Мінску 18 – 19 лютага.
Семінар ладзіцца для тых, хто мае досвед удзелу ў ролевых гульнях, мае ідэю і шукае аднадумцаў для яе рэалізацыі, хоча паўдзельнічаць у стварэнні гульні.
Пры жаданні можна заявіць гульню для распрацоўкі на семінары.
Серыя лекцый-сустрэч «Размова пра мову» прапануе жыхарам рэгіёнаў Беларусі ўнікальную магчымасць правесці ў сваім населеным пункце лекцыю пра розныя аспекты беларускай мовы. У межах лекцыі такія вядомыя знаўцы мовы, як Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі, Лявон Баршчэўскі, распавядуць пра гісторыю беларускай мовы, наркамаўку, лацінку, беларускі моўны этыкет і шмат чаго іншага. Удзельнікі лекцыі ў дадатак атрымаюць дыскі з беларускай музыкай і відэа.
Пабачыла свет выданне «Актыўная ацэнка: Метадычны дапаможнік беларускага настаўніка». Кніга складзена педагогамі-практыкамі на аснове ўласнага досведу. Матэрыялы для выдання далі польскія і беларускія настаўнікі, якія засвоілі сістэму актыўнай ацэнкі падчас навучальных семінараў ды аўтарскіх курсаў – і перанеслі яе ў свой клас.
Практыка паказвае, што актыўная ацэнка падыходзіць для любога ўзроўню і тыпу навучання, а таксама можа быць выкарыстана ў выхаваўчай і пазашкольнай працы.
Выданне прызначана для шырокага кола педагогаў і метадыстаў, якія могуць атрымаць кнігу бясплатна.
Чарговая падборка казак слонімскага пісьменніка і педагога Аляксея Якімовіча дапаможа вучням сярэдняй школы засвоіць матэрыял па беларускай мове:
Пад дубам • Жучок і Мухалоўка • Як Жучок і Паласацік збіраліся на рэчку • Казка ці каска? • Падфутболіў!..
Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча
Чарговая падборка казак слонімскага пісьменніка і педагога Аляксея Якімовіча дапаможа вучням сярэдняй школы засвоіць матэрыял па беларускай мове.
— Шаноўны Клічнік, — распачаў гаворку Пытальнік, — як ты лічыш: слова дуб мае аднакаранёвыя словы?
Клічнік паглядзеў угору.
— Мабыць, мае. Ён вунь як укараніўся!..
Правілы бяспечных паводзін у кабінеце інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій. Склаў Ігар Сасімовіч.
Вера Артэага, Рэспубліка
Шмат хто яшчэ памятае школьныя перажыванні з нагоды незаслужанай ці, наадварот, цалкам заслужанай нізкай адзнакі, як хавалі дзённікі ад бацькоў або самастойна ўносілі туды «праўкі». Зрэшты, з тых часоў мала што змянілася. Сёння школьнікі, можа быць, менш, але таксама хваравіта ставяцца да настаўніцкіх «аўтографаў» і бацькоўскай рэакцыі на іх: «Няўжо ты ў мяне дурней іншых?!» Што ж, школьная адзнака значыла і значыць шмат. Але ці магчыма пазбавіць яе адцення «прысуду» і зірнуць на яе па-новаму? Магчыма, перакананы загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Міністэрства адукацыі Мікалай Запрудскі.