Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
04.04.2011

Андрэй Смятаннікаў, generation.by
Міністэрства адукацыі працягвае лабіраваць ідэю адмены прызыву для выпускнікоў педагагічных аддзяленняў у тым выпадку, калі яны згадзяцца адпрацоўваць у школах да заканчэння прызыўнога ўзросту. Калі папраўка будзе прынятая, хлопцы-педагогі будуць адпрацоўваць не два гады, як цяпер, а ўсе пяць. Затое ў войска не пойдуць. 
У Беларусі значна не хапае менавіта педагогаў-мужчын. Завабліваць іх збіраюцца праз вылучэнне льготных крэдытаў на жытло, а таксама метадам пазбаўлення ад прызыву хлапцоў.
Няясна, што думаюць пра праект Мінадукацыі вайскоўцы.

04.04.2011

Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова»: бібліяграфічны паказальнік. Мінск : Бел. асац. «Конкурс», 2008. У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій.

04.04.2011

Беларускія пісьменнікі на старонках часопіса «Роднае слова»: бібліяграфічны паказальнік. Мінск : Бел. асац. «Конкурс», 2008.
У кнізе сабрана бібліяграфія матэрыялаў, прысвечаных беларускім майстрам прыгожага пісьменства ад Альгерда Абуховіча да Леаніда Яўменава – усяго 479 персаналій.
Публікацыі згрупаваныя па 10 раздзелах, якія ўключаюць розныя аспекты асвятлення жыцця і творчасці нашых пісьменнікаў: творы літаратараў, зрокавую нагляднасць, метадычныя артыкулы і г. д.
Кніга адрасуецца выкладчыкам ВНУ, настаўнікам агульнаадукацыйных устаноў, ліцэяў, гімназій, каледжаў, школьнікам, студэнтам, даследчыкам мовы і літаратуры.

/ Спампаваць /

04.04.2011

Круглы стол на тэму: “Як стварыць беларускамоўны садок?” ў межах кампаніі “Будзьма!” пройдзе ў мінскай сядзібе ТБМ.
Запрашаюцца ўсе ахвотныя - 8 красавіка 2011 г. а 18 гадзіне, вул. Румянцава, 13.

01.04.2011

Праскаловіч, В.У. Вопыты літаратурнай творчасці: (Практыкум): 7-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.

01.04.2011

Праскаловіч, В.У. Вопыты літаратурнай творчасці: (Практыкум): 7-ы кл.: дапам. для вучняў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.
У дапаможніку ўпершыню даюцца творчыя заданні да кожнага з шасці блокаў-раздзелаў вучэбнага дапаможніка па беларускай літаратуры для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.
Прапануемыя заданні могуць быць выкарыстаны на факультатыўных занятках і для правядзення школьных алімпіяд па беларускай літаратуры.

/ Спампаваць /

31.03.2011

Дзяржаўны дэпартамент ЗША абвяшчае праграму падтрымкі навучальнага працэсу ў ЗША для студэнтаў, якія маюць высокую кваліфікацыю, але не ў стане пакрыць выдаткі на навучанне ў амерыканскай ВНУ.
Праграма можа пакрываць выдаткі на аплату экзаменаў, праезд, пражыванне і харчаванне на экзаменацыйных участках, рэгістрацыйных зборы на навучанне ў ВНУ ЗША, аплату кур’ерскіх выдаткаў на пасылку заяўкі ў ЗША, выдаткі на пераклад і сертыфікацыю афіцыйных дакументаў і матэрыялаў, візавыя выдаткі, праезд, пражыванне і харчаванне ў консульскіх аддзелах, праезд ў ЗША да ВНУ і / альбо аднаразовае пакрыццё выдаткаў на пражыванне замежных студэнтаў ў ЗША.

30.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 красавіка
Фундацыя імя Генрыха Бёля абвяшчае прыём заявак ў «Летнюю школу для маладых людзей з Беларусі", якая пройдзе ў Берліне 7–21 жніўня 2011 г. 
Праграма скіраваная на валанцёраў ці маладых людзей, якія працуюць у грамадскіх арганізацыях і супольнасцях, удзельнічаюць у сацыяльных, экалагічных і моладзевых грамадскіх рухах. Да ўдзелу запрашаюцца рэзідэнты РБ ва ўзросце 19 – 28 гадоў з паглыбленым веданнем англійскай мовы.

30.03.2011

Андрэй Елісееў, Еўрарадыё
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт правёў чарговы Дзень адкрытых дзвярэй. Беларуская ВНУ ў выгнанні існуе ўжо больш за 5 год.
«Гэта самая танная сталоўка ў Вільні! Звярніце ўвагу – кава за 50 цэнтаў, другое – за два літы. Параўнайце хоць з цэнамі сталоўкі БДУ, і цэны на навучанне таксама параўнайце!» – казалі на экскурсіі па ЕГУ.
Зрэшты, далёка не толькі нізкімі коштамі студэнцкай сталоўкі вабіць універсітэт, а сваёй ідэалагічнай незалежнасцю. Вось ужо 5 год зачынены беларускімі ўладамі ўніверсітэт працягвае працу ў Вільні, акрэдытаваны як літоўская ВНУ.

Старонкі