Архіў навін
«Вы можаце не змяняцца. Выжыванне — справа добраахвотная», — гэтыя словы вядомага вучонага і спецыяліста ў галіне менеджменту якасці Уільяма Дэмінга як мага лепш падыходзяць да сучаснай школы.
ПАР - адзіная афрыканская краіна, якая ўваходзіць у G20. Краіна, якая да гэтага часу не справілася са спадчынай перыяду апартэіду, дзе вельмі моцнае расслаенне грамадства, слабыя школы і высокае беспрацоўе. Тут з нараджэння дзіцяці бацькі пачынаюць збіраць грошы на яго адукацыю, а малітва ў школе і універсітэце - натуральная частка жыцця.
Ігрышча запісана у в. Аношкі Лепельскага р-на Віцебскай вобласці сябрамі Таварыства беларускай школы ў 2010 г.
Да ўвагі настаўнікаў і выкладчыкаў, зацікаўленых у выкарыстанні інфармацыйных тэхналогій ва ўласнай працы з вучнямі! Прапануем матэрыял настаўніка М. Каламійцава, які навучыць вас карыстацца дадаткам Google Classroom.
Урок беларускай мовы ў 4 класе па тэме "Назоўнік як часціна мовы"
Хто вінаваты ў канфлікце паміж школай і бацькамі? Давайце паспрабуем разабрацца, што ж адбываецца насамрэч, пакуль «тэрор не стаў вялікім».
Макс Розэр з онлайн выдання Our World in Data сфармаваў карту свету адштурхваючыся ад шчыльнасці насельніцтва. У выніку ў яго атрымалася даволі цікавая дэмаграфічная картаграма.
Да ўвагі чытачоў прапануем план-канспект урока па вывучэнні апавядання М. Чарняўскага “Слуцкія паясы”, распрацаваны Таццянай Тарасюк.
Нагадаем, 11 верасня мінулага года на ганку Пінскай школы №18 вучні суседняй школы №10 каталіся на скейтах і самакаце і «тролі» дарослых. Тыя звярнуліся па дапамогу да дырэктара Фёдара Радзівона, ён паспрабаваў затрымаць 5- і 9-класніка да прыходу іх бацькоў і сацыяльнага педагога. Справа дайшла да суда.
Дзесяткі людзей адмаўляюцца ад вывучэння замежнай мовы, таму што гэта цяжка, памяць дрэнная, ды і наогул «у мяне няма да гэтага здольнасцяў». Перакладчык Лідзія Махава гаворыць на дзевяці мовах і лічыць, што няма ніякага асаблівага таленту. У лекцыі на TED яна распавядае пра тое, як дамагчыся поспеху ў вывучэнні замежнай мовы і ў чым сакрэт паліглотаў.