Архіў навін
Праца на раскопках, лекцыі па гісторыі Беларусі, экскурсійныя паездкі. Удзельнікамі школьнага ўзросту будзе кіраваць педагог. Выдаткі пакрываюць арганізатары.
Што агульнага паміж пластыкавай карткай, пін-кодам і прыназоўнікам? Распрацоўку ўрока беларускай мовы для 7 класа даслала Наталля Ляшкевіч, столінская СШ №2.
З першага верасня ў школах чакаецца шэраг рэформ. Частка з іх тычыцца шостых класаў, якія замест фізікі будуць вывучаць… асновы бяспекі жыццядзейнасці і мастацтва. Дадасца і яшчэ адзін урок працы.
Першы семінар па праблемах выкладання «складаных» тэмаў найноўшай гісторыі Беларусі адбудзецца 14–15 мая ў Мінску. Рэгістрацыя ўдзельнікаў да 8 мая.
7–9 ліпеня ў Мінску збяруцца вядучыя спецыялісты сферы нефармальнай адукацыі, каб абмяняцца досведам, абмеркаваць магчымасці супрацоўніцтва і ўзгадніць перспектывы развіцця.
Зацверджаны тыповы план для сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі на 2016/2017 навучальны год. Як адзначыла прэс-сакратар Мінадукацыі Юлія Барадун, ён прадугледжвае новаўвядзенні.
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА запрашае моладзь бясплатна паўдзельнічаць у Міжнародным дыстанцыйным электронным навучальным курсе, які пройдзе з 16 мая па 19 чэрвеня.
«Настаўніцкая газета» пра дыстанцыйны курс навучання актыўнай ацэнцы: артыкул Элы Якубоўскай, прысвечаны практыцы ажыццяўлення настаўнікамі пытальнай дзейнасці.
Сёлета пасведчанні атрымалі 72 педагогі, якія дыстанцыйна вучыліся на працягу 6 месяцаў. На фінальную канферэнцыю 16 красавіка сабраліся больш за 90 настаўнікаў.
У 2016/2017 годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад №356 г. Мінска» плануецца адкрыццё беларускамоўнай групы для дзяцей ад 2 да 4 гадоў.