Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.02.2021

Алена Чарнова тлумачыць, чаму ўсе мы любім разглядаць старыя фотаздымкі ў альбомах. Што намі рухае? Жаданне даведацца больш пра мінулае, паверыць у сапраўднасць падзей, спроба пераканацца, што захаваны ў кадры чалавек становіцца несмяротным? Напэўна, усе разам.

09.02.2021

Святлана Локіс, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 17 г.Барысава запрашае ў 3 клас на класную гадзіну па фарміраванні медыяпісьменнасці навучэнцаў. Разбіраемся, чаму чарапахі не лятаюць... як птушкі!

09.02.2021

Паўдзельнічаць у конкурсе можна да 20 лютага ўключна. Запоўніць форму і адправіць распрацоўку трэба праз форму на сайце http://teach4.by/klassnyi-chas.

09.02.2021

"Размовы пра адукацыю" - перадача, якая адкрывае для беларусаў педагогаў-зорак. 9 лютага ў 15.00  адбылася чарговая сустрэча ў прамым эфэіры.

08.02.2021

Кожны параграф новых падручнікаў грамадазнаўства пачынаецца з уступнай інфаграфікі, якая візуальнымі сродкамі рэпрезентуе змест тэмы і выконвае іншыя функцыі. Алена Палейка, метадыст па грамадазнаўстве НІА прапануе рэкамендацыі па рабоце з інфаграфікай у новых падручніках грамадазнаўства.

07.02.2021

Самымі эфектыўнымі інструментамі візуалізацыі для стварэння медыятэкстаў і выкарыстання іх у адукацыйным працэсе можна назваць наступныя: скрайбінг, скетчноўтынг, лонгрыд, майндмэпінг, інфаграфіка і інш. Прапануем гісторыю Святлана Кудраўцавай пра лонгрыды.

06.02.2021

Сенсацыйныя загалоўкі і кантэнт заснаваны на ідэі прыцягнуць увагу любымі сродкамі. Гэтая бізнес-мадэль замяніла традыцыйную мадэль публікацыі навін, пры якой рэклама запускаецца ў падтрымку публікацыі. Замест гэтага сеткі, якія існуюць за кошт рэкламы, ствараюць кантэнт, каб размяшчаць у ім рэкламу. Відавочна, што чым больш абуральныя, шакуючыя гісторыі, тым больш клікаў яны збіраюць і тым больш грошай зарабляюць вытворцы. Ідэямі, як выкарыстаць клікбейты ў навучанні, падзеліцца Алена Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі АПА.

03.02.2021

Прапануем пазнаёміцца з новай метадычнай распрацоўкай Галіны Давідоўскай, прысвечанай пытанням фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці. Пабудаваны па метаду структураванай драмы воркшоп “Хто ты гэткі?” прысвечаны жыццю і дзейнасці братоў Іваноўскіх.

01.02.2021

Практыкаванне «To share or not to share» вучыць выкарыстоўваць навыкі крытычнага мыслення для таго, каб аналізаваць навіны. Вучні будуць ведаць як ацэньваць крыніцы інфармацыі па ступені іх надзейнасці і аўтарытэтнасці, разумець розніцу паміж фактам і меркаваннем; навучацца адбіраць якасныя навіны сярод «інфармацыйнага смецця»

01.02.2021

Гэтую песню ніхто не "раскручваў": яе не чутно на радыё, яе не бачна на тэлебачанні. Але песня жыве: сёння, бадай, ніводнае вогнішча не абыходзіцца без яе, ніводная гітарная вечарына ці студэнцкая тусоўка. І дзеці, і дарослыя пасля першых акордаў заміраюць і слухаюць цудоўную мелодыю, пасля якой доўга хочацца маўчаць...

Старонкі