Архіў навін
Кейс-метад арыентаваны на самастойную індывідуальную і групавую дзейнасць навучэнцаў пад час набыцця камунікатыўных уменняў. Выкарыстанне кейс-метада дазваляе ўвесці вучня ў стан інтэлектуальнага напружання, якое выклікае патрэбу ў ведах, пазнавальную цікаўнасць да вывучаемага матэрыялу, забяспечвае магчымасць ужывання метадаў навуковага даследавання, развівае пазнаваўчую самастойнасць і творчыя здольнасці, развівае эмацыйна-валявыя якасці і фармуе пазнаваўчую матывацыю. Кароткі агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі" прапануе настаўніца англійскай мовы школы №1 г. Івацэвічы Вольга Брыч
Кейс-метад навучання
Сярод сучасных тэхналогій і метадаў навучання ў апошні час асаблівае месца займае навучанне кейс-метадам. Ён арыентаваны на самастойную індывідуальную і групавую дзейнасць навучэнцаў пад час набыцця камунікатыўных уменняў.
Выкарыстанне кейс-метада дазваляе ўвесці вучня ў стан інтэлектуальнага напружання, якое выклікае патрэбу ў ведах, пазнавальную цікаўнасць да вывучаемага матэрыялу, забяспечвае магчымасць ужывання метадаў навуковага даследавання, развівае пазнаваўчую самастойнасць і творчыя здольнасці, развівае эмацыйна-валявыя якасці і фармуе пазнаваўчую матывацыю.
Кароткі агляд выкарыстання кейс-метада на прыкладзе вывучэння тэмы «Прэса Вялікабрытаніі" прапануе настаўніца англійскай мовы школы №1 г. Івацэвічы Вольга Брыч.
Спампаваць матэрыял
Міжнародны моладзевы абмен
“On a spaceship travel to active citizenship”
На абмене сустрэнецца моладзь з 5 еўрапейскіх краін (Нарвегія, Беларусь, Сербія, Іспанія і Чорнагорыя). Ідэя моладзевага абмену ў тым, каб удзельнікі паразважалі над тэмай грамадзянства, удзелу ў жыцці сваіх супольнасцяў, над тым, што робіць нас падобнымі, нягледзячы на розныя сацыяльна-культурныя ўмовы краін, ў якіх мы жывем.
На працягу абмену будзе магчымасць таксама паразмаўляць пра тое, што такое Еўропа і якой маладыя людзі жадалі б яе бачыць у будучыні.
Дзеля таго, каб высветліць гэтыя тэмы і таксама заахвоціць удзельнікаў на супрацоўніцтва і дыялог, будуць выкарастаныя метады нефармальнага навучання, каб кожны ўдзельнік мог атрымаць свой вопыт узаемадзеяня з іншымі культурамі, выказаць сваю пазіцыю і пачуць іншыя.
Тыдзень нефармальнай адукацыі – 2009
20–27 верасня 2009 года ў Беларусі плануецца правядзенне
«Тыдня нефармальнай адукацыі -2009»
Працоўная група па падрыхтоўцы “Тыдня-2009” запрашае партнерскія арганізацыі, якія займаюцца нефармальнай адукацыяй, бізнес-арганізацыі, ініцыятыўную групу, трэнераў і экспертаў да ўдзелу ў распрацоўцы і правядзенні мерапрыемстваў у межах Тыдня.
Тэма сёлетняга Тыдня: «Нефармальная адукацыя (НФА) у Беларусі – да павышэння якасці жыцця».
Мэта “Тыдня НФА – 2009” – прадэманстраваць, якім чынам нефармальная адукацыя можа спрыяць павышэнню якасці жыцця чалавека.
Паляпшэнне якасці жыцця, апроч іншых вызначэнняў, можа разумецца таксама як магчымасць вольнага выбару чалавекам розных ладаў жыцця. Чым больш чалавек мае для выбару ладаў жыцця, тым вышэй якасць яго жыцця.
Нефармальная адукацыя ў гэтым выпадку можа разглядацца як інструмент, які дазваляе зразумець, убачыць і далучыцца да ўсёй разнастайнасці існуючых і магчымых ладаў жыцця, а таксама як эфектыўны інструмент, які спрыяе фармаванню ключавых сацыяльных, грамадзянскіх і іншых кампетэнцый, неабходных для гэтага.
Майстар-класы для вучняў і моладзі па народных танцах
Калі Вы ўжо пачалі думаць аб тым, як правесці занятак 1 верасня (з улікам таго, што сёлета аб'яўлены Год роднай зямлі), тады гэтая прапанова для Вас!
Студэнцкая танцавальная суполка прапануе дапамогу для правядзення заняткаў, класных гадзінаў ці ўрокаў «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на тэму гісторыі, беларускіх традыцый, беларускіх народных танцаў з удзелам танцавальнага каллектыву і дудара, альбо проста танцавальных майстар-классаў з расповедам пра гісторыю танца і абрады роднага краю.
Кантактная інфармацыя: +375 29 764 шэсць 2 50, e-mail: jagor.z@gmail.com
Стыпендыі на навучанне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі
У 2009 годзе Міжнародны Вышаградзкі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным універсітэце краінаў-удзельніц Вышаградзкай Групы.
Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master's ці Post-Master's (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў.
Адабраныя кандыдаты атрымаюць стыпендыю.
Апошні тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2010 году.
Дадатковая інфармацыя – на старонках: scholarships.visegradfund.org і http://adukacyja.info/files/1064721489_V4_basic_info_EN_BY_RU.pdf
Паводле adukacyja.info
Курсы беларускай мовы і гісторыі для школьнікаў
Узнаўляюць сваю дзейнасць курсы беларускай мовы і гісторыі для вучняў 10-х класаў сярэдняй школы. Курсы могуць наведваць усе жадаючыя.
Арганізацыйнае паседжанне адбудзецца ў аўторак 8 верасня 2009 году, а 17.00 у сядзібе ТБМ (вул. Румянцэва, 13, ст.м. “плошча Перамогі”).
Паводле рассылкі belngo.info
А. Кулаева, Т. Мацкевіч
Адной з самых эфектыўных формаў грамадзянскай адукацыі ёсць семінар. А лепш – серыя семінараў-трэнінгаў, якія дазваляюць паступова фармаваць грамадзянскія навыкі і кампетэнцыі. Прапануем метадычную распрацоўку 2-х 1-дзённых міні-семінараў для старэйшых школьнікаў.
Форма Еўрапейскага клуба вельмі прыдатная, каб даць вучню грамадзянскія веды (як уладкаванае чалавечае грамадства, паводле якіх законаў яно існуе, як знайсці сваё месца ў ім) і навучыць яго арыентавацца ў сучасным свеце, быць актыўным і паспяховым. Аўтары метадычнага дапаможніка даюць парады пра тое, як заснаваць Еўрапейскі клуб у школе.
Адкрыць файлы: