Архіў навін
Магілёўскі тэлеканал ТВ-2
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры з магілёўскай гімназіі №1 стаў пераможцам гарадскога фестываля педагагічных ідэй «Настаўнік года – 2013». Чым жа Юрый Каласоўскі ўразіў журы?
Вынаходзіць веласіпед не прыйшлося: дапамагло супрацоўніцтва з польскімі калегамі, якія ўжо даўно карыстаюцца методыкай «Актыўная ацэнка». Настаўнік першай гімназіі горада і сам праводзіць урокі па гэтай тэхналогіі, і калегам раіць.
Арганізацыйны сход – 11 сакавіка
Бясплатныя заняткі для школьнікаў 7 – 10 класаў па вуснай і пісьмовай беларускай мове з вядомымі філолагамі, а таксама па гісторыі са слыннымі гісторыкамі ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13, ст. метро «Плошча Перамогі»).
Арганізацыйны сход – 11 сакавіка (панядзелак). Пачатак: 17.30.
На рэсурсе change.org ідзе збор подпісаў пад зваротам да Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь наконт вяртання абавязковага выкладання гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску.
«Катастрафічны стан нацыянальнай мовы праяўляецца (сярод іншага) і ў тым, што абсалютная большасць школьнікаў не толькі не могуць размаўляць на беларускай мове, але нават і не разумеюць яе», – кажа ініцыятарка звароту Іна Соркіна.
Калі Вы за выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі па-беларуску, далучайце свой голас!
Апошні тэрмін – 1 красавіка
Урад Літвы прапануе 4 віды стыпендый для студэнтаў, магістрантаў і даследчыкаў з Беларусі:
1. Стыпендыі для студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў на кароткі тэрмін у любой сферы (мінімальная працягласць навучання – 5 месяцаў, поўная працягласць навучаня не можа перавышаць 10 месяцаў).
2. Даследчая стыпендыя для аспірантаў (мінімальная працягласць навучання – 1 месяц, працягласць навучання не можа перавышаць 10 месяцаў).
3. Даследчая стыпендыя для лектараў і даследчыкаў (мінімальная працягласць – 1 месяц, поўная працягласць даследчага візіту не можа перавышаць 10 месяцаў).
4. Стыпендыі на ўдзел у летніх курсах літоўскай мовы і культуры.
Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года
Мэта праграмы малых грантаў амбасады ЗША – падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.
Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць: грамадскаму дыялогу; ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў; сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў; мясцоваму самакіраванню; інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва; гендэрнай роўнасці; рэформам рынкавай эканомікі; захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.
Праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, уключаюць супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі ці камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур’ёзную перавагу.
Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацый.
Апошні тэрмін – 27 лютага
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ў сакавіку – красавіку 2013 г. праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend».
У рамках навучальнай праграмы будуць арганізаваны тры ўзаемазвязаныя інтэрактыўныя семінары і два вэбінары паміж імі пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй. Паміж семінарамі будзе зладжана дзейнасць удзельнікаў па замацаванні атрыманых ведаў на базе сваіх арганізацый, а таксама арганізаваны абмен досведам у рамках Партала дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ».
Выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.
Апошні тэрмін – 3 сакавіка
«Акадэмія Першых – 2013» запрашае да ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе маладых людзей ад 18 да 35 год, прадстаўнікоў беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятыў.
Курс складаецца з 5 семінараў (17 семінарскіх дзён), хатніх заданняў, рэалізацыі навучальных праектаў. Удзельнікі пройдуць ўсе этапы планавання і рэалізацыі ўласных праектаў, навучацца фармуляваць мэты і фармаваць каманду, пазнаёмяцца з моладзевай палітыкай Беларусі і Еўропы.
Кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат.
3 сакавіка
Давайце ўжо танцаваць, снег тапіць ды вясну чакаць! Не прапусціце выдатны шанец павесяліцца ды беларускім танцам навучыцца! Мора станоўчых эмоцый і ўтульная атмасфера гарантаваныя!
Чакаем усіх: хто ўмее танцаваць, крыху ўмее танцаваць ды зусім не ўмее танцаваць... Узрост значэння не мае (калі Вы ўжо навучыліся хадзіць)!
Сяргей Выскварка – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце і манеры выканання танцаў, якіх ён ведае больш за 90. Мастацкі кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву «Верабейкі» (г. Любань). Музычнае суправаджэнне – В.В.Семашкевіч.
Адрас: вул. К.Лібкнехта 82, будынак школы №60. Школьнікам уваход бясплатны!