Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.12.2008


Прэзентацыі «Даследчая дзейнасць вучняў"

Прапануем вам азнаёміцца з серыяй прэзентацый па фізіцы, прысвечаных арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў, а таксама канкрэтным прыкладам правядзення вучэбных даследаванняў у школе. Значная частка прэзентацый, прысвечаная высока ўзнятай праблеме энергазберагання, дапаможа сучасным дзецям зразумець, што эканомія выяўляецца не толькі ў выглядзе надакучлівай сацыяльнай рэкламы, але ў канкрэтных грашовых сумах.

Прэзентацыі былі прадстаўленыя ў сёлетнім летніку «Альхоўка-2008»

Спампаваць тут (zip, 2,32 МБ)




12.12.2008

Cтыпендыі на навучанне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі

У 2009 годзе Міжнародны Вышэградзкі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 семестраў навучання ў любым дзяржаўным ці прыватным унівэрсытэце краінаў Вышэградзкай Групы. Кожны ахвотны можа падаць заяўку на ўдзел у адукацыйных праграмах Master's ці Post-Master's (аспірантура) тэрмінам ад 1 да 4 семестраў.

Навучанне адбываецца на ангелійскай мове. Адабраныя кандыдаты атрымаюць стыпендыю ў памеры 2.500 еўра ў семестр.

Апошні тэрмін падачы заявак: 31 студзеня 2009 г.

Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце www.visegradfund.org

Паводле belngo.info




12.12.2008

Скаўцкі летнік у Польшчы

Аб’яднанне польскіх скаўтаў прапануе валантэрства ў летніку 10-ці зматываваным асобам. Летнік адбудзецца ў ліпені-жніўні 2009 году на беразе возера ці ў лесе ў цэнтральнай частцы Польшчы і працягнецца 5–6 тыдняў. Валантэры будуць арганізоўваць спартовыя і інтэрактыўныя гульні, артыстычныя майстар-класы і музычныя вечарыны, дні нацыянальных культур, дапамагаць даглядаць за дзецьмі і вучыць іх мове, а таксама навыкам, якімі самі валодаюць.

Падрабязную інфармацыя па-англійску глядзіце ў файле invitation_to_zhp.

Для ўдзелу ў праграме неабходна даслаць жыццярыс і матывацыйны ліст на адрас: semperavanti.evs@gmail.com


Паводле belngo.info





12.12.2008

Конкурс творчых работ «Правы чалавека – гэта...»

У дзень правоў чалавека Прадстаўніцтва ААН у Беларусі сумесна з рэстубліканскім праваабарончым грамадскім аб'яднаннем «Беларускі Хельсінскі Камітэт» абвесцілі аб правядзенні конкурсу творчых працаў (малюнкаў, калажаў, фатаздымкаў і да т.п.) «Правы чалавека – гэта....».

Мэты конкурсу – пашырэнне ведаў і разумення палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, агучаных у ёй каштоўнасцяў ды прынцыпаў павагі, абароны правоў чалавека сярод дзяцей і моладзі, прыцягненне ўвагі да праблемы правоў чалавека ў сучасным свеце.

Удзельнікам конкурсу прапануецца ў мастацкай форме працягнуць фразу «правы чалавека – гэта....» – адлюстраваць сваё разуменне таго, што такое правы чалавека ў цэлым (альбо асобныя свабоды) і што яны значаць у жыцці.





11.12.2008

Прэзентацыі выданняў, інфармацыйных і метадычных рэсурсаў, якая была раней запланавана на 12 снежня 2008 г.у 15.00 у Навукова-педагагічнай бібліятэцы не адбудзецца з тэхнічных прычынаў.
Аранізатары ІV Тыдня Нефармальнай адукацыі прыносяць свае выбачэнні.

11.12.2008

Падведзеныя вынікі фотаконкурсу Беларускага Дому правоў чалавека
10 снежня былі падведзеныя вынікі конкурсу на найлепшую фатаграфію, якая ілюструе ажыццяўленне якога заўгодна права ці свабоды чалавека ў Беларусі. Конкурс быў арганізаваны Беларускім Домам правоў чалавека і прысвечаны 60-годдзю з дня прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

У выніку працяглых дыскусій і абмеркаванняў, пераможцамі конкурсу сталі:


1.

05.12.2008


Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.

У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.


Спампаваць тут




05.12.2008


Праграмы краязнаўчых курсаў

Зборнік праграм па краязнаўчых курсаў розных раёнаў Беларусі дапамогуць маладым настаўнікам-краязнаўцам зрабіць уласныя распрацоўкі, а сталым – мадэрнізаваць назапашаныя.

У архіве змешчаныя праграмы курсаў краязнаўства раёнаў Ліды, Бярэзіны, Вілейкі, Пухавіч і Фаніпаля, складзеныя Ірынай Шпак, Ганнай Кулік, Вольгай Кульчанкай і Яўгеніяй Філіповіч пад кіраўніцтвам Алеся Лозкі.


Спампаваць тут




05.12.2008

Адукацыйныя візіты ў Польшчу для моладзі

ГА «Цэнтр Супрацоўніцтва моладзі" (Гдыня, Польшча) абвяшчае аб пачатку праграмы «Адукацыйныя візіты і стажыроўкі для развіцця ІІ", у межах якой будзе арганізавана некалькі адукацыйных візітаў для моладзі – студэнтаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацяў зь Беларусі, Украіны і Малдовы ва ўзросце 18–25 год.

Набор удзельнікаў праводзіцца на візіты, якія адбудуцца:

1/ 23.02–04.03–2009

2/ 09.03–18.03–2009

3/ 30.03–08.04–2009

4/ 04.05–13.05–2009

Апошні тэрмін падачы заявак: 14 снежня 2008 году.

Падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце тут.

Паводле рассылкі belngo.info




04.12.2008

Кароткія замежныя граматыкі па-беларуску!

З’явіліся першыя кніжкі серыі «Беларускія ЕўраГраматыкі» сталічнага выдавецтва «Радыёла-плюс», якія без усялякага перабольшаньня можна вызначыць як адметную падзею ў лінгвістыцы, культуры і адукацыі.

Мабыць, нездарма першымі выйшлі ў серыі два томікі кароткіх граматык латышскай і польскай моў. І палякі, і латышы адзначылі ў лістападзе 90-годдзі сваёй незалежнасці — менавіта восенню 1918 года на палітычнай мапе Еўропы з’явіліся дзве новыя дзяржавы, і, трэба думаць, новыя выданні ёсць своеасаблівым падарункам выдаўцоў і аўтараў, а таксама ўсіх беларусаў суседнім народам.




Старонкі