Архіў навін
“Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”
Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна) запрашае Вас узяць удзел у праекце “Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”.
Мэтай праекту з’яўляецца павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці.
Падарожжа ў мінулае і сучаснае
У раздзеле «Краязнаўства» з'явіўся артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Слонім, Зэльву і Сынковічы.
Артыкул цалкам
Артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Слонім, Зэльву і Сынковічы.
Артыкул цалкам
У раздзеле «Краязнаўства» размешчаны артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Баранавічы і на радзіму Паўлюка Багрыма.
Артыкул цалкам
Конкурс адукацыйных праектаў
Абвешчаны конкурсы «Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска» і «Беларускі
Настаўнік 2007 года Міншчыны»
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы”
(ТБШ) з мэтай маральнай падтрымкі педагогаў, якія выкладаюць
па-беларуску, праводзіць конкурсы “Беларускі Настаўнік 2007 года
Мінска” і “Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны”.
У іх могуць удзельнічаць педагогі базавых і сярэдніх школ, дашкольных
і пазашкольных установаў, ліцэяў, гімназій і каледжаў Мінска і Мінскай
вобласці са стажам працы не меней за тры гады.
Для ўдзелу ў адпаведных конкурсах найлепшыя настаўнікі могуць быць
рэкамендаваныя грамадскімі арганізацыямі, бацькоўскімі камітэтамі,
установамі адукацыі, групамі бацькоў, настаўнікаў і навучэнцаў. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную анкету-рэкамендацыю і даслаць да 30.11.2007 электроннай поштай на адрас nastaunik2007@gmail.com, або па адрасе: 220029 Мінск, а/с 64.
Журы ТБШ да канца 2007 года вызначыць трох лаўрэатаў конкурса і
ўручыць спецыяльныя дыпломы і прызы. Дадатковая інфармацыя аб праекце
знаходзіцца на адмысловай старонцы нашага сайта https://nastaunik.eu/nastaunik2007/.
Вінцук Вячорка: Належыць падзяка ўсім беларускім пэдагогам, якія ў ненармальнай сытуацыі працуюць нармальна: шчыра й прафэсійна. Дзеці іх любяць.
Паводле http://pbnf.org/
Вінцук Вячорка разам зь віншавньнямі да Дня ведаў надрукаваў свае прынагодныя ўражаньні.
З Днём ведаў усіх нас. Сьвята ўсіхнае: кожны вучыцца або вучыўся, аддаваў вучыцца дзяцей. Дзень ведаў – нагода задумацца пра нашую школу. Прынамсі паставіць пытаньне: ці нашая? >>>
Уладзімір Арлоў і Генадзь Бураўкін пра выключэнне твораў з школьных праграм.
Уладзімір Арлоў: «Адбылася татальная “зачыстка” школьных праграм ад усіх маіх тэкстаў і прычынай з'яўляецца не толькі мая асоба. Прычына ў саміх тэкстах. Мае гістарычныя апавяданні для моладзі фармуюць нацыянальную свядомасьць маладых людзей. Па меркаванні нашай улады гісторыя Беларусі пачалася не ў дзесятым стагоддзі, а тады, калі прыйшоў да ўлады Аляксандр Лукашэнка».
Лаяльнасьць пісьменнікаў да ўлады не павінна быць крытэрам каштоўнасці пісьменьніка, упэўнены паэт Генадзь Бураўкін.
Артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Баранавічы і на радзіму Паўлюка Багрыма.
Артыкул цалкам
У новавыдадзеных праграмах па літаратуры няма вызначальных твораў Купалы, Быкава, Шамякіна. Затое ёсьць Чаргінец і Аўруцін.
Аналіз новых праграм па літаратуры робіць знаны педагог і літаратуразнаўца Лявон Баршчэўскі.
Пачало здзяйсьняцца тое, пра што гаварылася ў незалежнай прэсе на пачатку году. У новавыдадзеных праграмах па беларускай і расійскай літаратуры для сярэдніх школаў (Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2007) выразна праглядаюцца сляды ўсёмагутнае цэнзуры і «нястомнай дзейнасці» чаргінцоўскага Саюзу пісьменьнікаў. Першае, што кідаецца ў вочы пры пабежным праглядзе праграмаў па беларускай літаратуры, — гэта поўная адсутнасць якіх‑кольвечы згадак пра купалаўскіх «Тутэйшых» ва ўсіх раздзелах праграмаў. Вось жа, Купала і атрымаў падарунак на сваё 125‑годзьдзе ад сучасных «тутэйшых» ды іх памагатых! >>>