Архіў навін
Прафесар Яры Лаванен пра сакрэт фінскай школы: "У нас няма старонніх кантралёраў, якія ходзяць і шарсцяць школы".
На пошту nastaunik.eu прыйшоў вялікі ліст на англійскай мове з сур’ёзнымі прапановамі ад фонду з гучнай назвай “Foundation for the Support of International Projects” за подпісам Яўгенія Бараноўскага.
У сваёй педагагічнай дзейнасці я арганізую дыстанцыйнае навучанне з дапамогай інтэрнэт-платформаў, сацыяльных сетак і анлайн-генератараў. Так, напрыклад, выкарыстоўваючы свой персанальны сайт на платформе lepshy.by і ў групе ў вКонтакте, я размяшчаю заданні і дадатковы матэрыял для вучняў, якія хочуць замацаваць ці падцягнуць свае веды па прадмеце.
Усім у дзяцінстве расказвалі пра базавыя правілы гігіены - мыць рукі, не ёсці брудную садавіну, чысціць зубы два разы на дзень. Але сёння інфармацыя можа мець не меншую пагрозу.
ЭдКэмп - неканферэнцыя школьных настаўнікаў, якая дапамагае знайсці аднадумцаў, калег, якія змогуць прасоўваць Вашу ідэю ў сваіх школах і рэгіёнах. Апроч настаўнікаў у ЭдКэмпе прымаюць удзел прадстаўнікі бізнесу, фондаў і некамерцыйных арганізацый.
Якой павінна быць новая Беларусь. Матэрыял прысвечаны адукацыі. З чаго пачынаць рэфармаванне сістэмы адукацыі? Якія прынцыпы павінны быць галоўнымі ў гэтай сферы? Што трэба прыбраць з навучальнага працэсу, а што дадаць? Сваімі думкамі з газетай "Новы час" дзеляцца Ганна Севярынец, Тамара Мацкевіч і Сяргей Пульша.
Школьныя праграмы разлічаны не на самых здольных і не на самых няздольных вучняў. Абіраецца нейкі “сярэдні варыянт”. І настаўнік амаль кожнага класа апынаецца перад праблемай: як зрабіць так, каб самыя здольныя не сумавалі і каб іншыя паспявалі на даступным для іх узроўні.