Архіў навін
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання «Актыўная ацэнка – 2016». Апошні тэрмін падачы заявак – 25 верасня, 17:00.
Распрацоўку ўрока англійскай мовы з элементамі мэдыяадукацыі для 7 класа даслала Наталля Катчанка, Нясвіжская гімназія.
Паводле вучэбнага выдання «Беларускі дзіцячы фальклор: традыцыйныя запісы, апрацоўкі і аўтарскія творы». Мінусоўку запісала Юлія Шарова.
Падавайце заяўкі! Нам трэба глядзець на свет, каб ведаць, як трэба і як не трэба рэфармаваць адукацыю. Ведання англійскай мовы для ўдзелу ў праграме не патрабуецца.
Распрацоўку ўрока грамадазнаўства для 10 класа даслала Іна Шымко, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія».
Беларуская Палічка падрыхтавала да новага навучальнага года збор дадатковага матэрыялу па гісторыі для школьнікаў. Туды ўвайшлі спасылкі на кнігі вядомых гісторыкаў, аўдыя- і відэаматэрыялы, дакументальныя і мастацкія фільмы.
Кажуць, попыт на беларускамоўную адукацыю расце. А ці паспявае гэты попыт задавальняць Міністэрства адукацыі? Сёння ў 15.15 у эфіры Радыё Сталіца. Задавайце пытанні праз смс на № 9705.
Лявон Баршчэўскі: Рэфармацыйны сверб беларускіх чыноўнікаў, адказных за агульную сярэднюю адукацыю, ніяк не лечыцца. У школьнай праграме па літаратуры ад «Каласоў пад сярпом тваім» засталіся толькі ўрыўкі…
Шаноўныя калегі! Сардэчна віншуем вас з пачаткам навучальнага года! Зычым моцы, салідарнасці, спраўдных рэформ, якія прынясуць палёгку і плён. Няхай у вас будуць разумныя вучні і адэкватнае начальства.
Назаўсёды ваш, Nastaunik.info
Беларуская мова ў жыцці сярэднестатыстычнага беларуса бярэцца са школы – і ўспаміны пра яе не заўсёды шчаслівыя. А адкуль возьмецца той, хто захоча аддаць дзіця ў беларускамоўную школу ці садок?