Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.12.2009

Шаноўныя бацькі і дзеткі!
Суполка «Нашыя Дзеткі" запрашае на традыцыйную Ялінку.
Ялінка адбудзецца 3 студзеня (у нядзелю) у 10:30 у Палацы дзяцей і моладзі на Возеры, у кавярні «Планета зорак» (Старавіленскі тракт, 41, левы уваход).
У праграме: гульні, карагоды, сустрэча з Дзедам Марозам, падарункі, салодкі стол.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на http://dzietki.org  альбо праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina ці тэл. (029) 632 27 43 (скайп і тэлефон пасля 18:00).
Паважаныя бацькі! Падрыхтуйце, калі ласка, падарунак свайму дзіцяці, загарніце яго ў непразрыстую абгортку і падпішыце вялікімі літарамі.
Паводле  http://dzietki.org


 

28.12.2009

На працягу першага снежаньскага тыдня 2009 года група настаўнікаў, метадыстаў ды выкладчыкаў універсітэтаў з розных гарадоў краіны мела адукацыйную паездку ў Варшаву.
Сваімі ўражаннямі ад паездкі падзяліўся загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэмііі паслядыпломнай адукацыі Мікалай Іванавіч Запрудскі.

28.12.2009

Раздзел з кнігі Дануты Стэрны Danuta Sterna. Ocenianie kształtujące w praktyce. Warszawa: Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2008. S. 58 – 69.
Функцыі актыўнай ацэнкі і адзнакі. Ці можна спалучаць іх абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі?

28.12.2009

Данута Стэрна
Раздзел з кнігі
Danuta Sterna. Ocenianie kształtujące w praktyce. Warszawa: Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2008. S. 58 – 69.



- Калі госць у рэстаране каштуе суп – гэта адзнака, калі тое ж робіць кухар на кухні, каб упэўніцца, які ў супа смак – гэта актыўная ацэнка. Розніца ў тым, што госць з супам ужо нічога не зробіць, а вось кухар яшчэ можа яго прыправіць.

Функцыі актыўнай ацэнкі і адзнакі. Ці можна спалучаць іх абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі? Ацэнка ў школе атаясняецца з баламі. Пры гэтым можна казаць пра два віды ацэнкі. Першы – перадача зваротнай інфармацыі, якая дапамагае вучню вучыцца. Другі – ацэнка вынікаў, якая найчасцей вы-яўляецца праз балы. Для першага віду будзем ужываць назву актыўная ацэнка, для другога – адзнака.
/Спампаваць


28.12.2009

Асноўныя элементы АА, прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі,10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі, як пабудаваць супрацу з вучнямі, бацькамі, прыклады выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі, прыкладны план урока...

26.12.2009

Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.

26.12.2009


Сцэнар «Рыцар свабоды і сумлення»

Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.

Спампаваць сцэнар (doc, 51 КБ)

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»




25.12.2009


Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!


Жадаем вам багатага плёну ў працы, міру і паразумення ў сям'і і з калегамі.

Няхай новы год стане годам добрых навінаў для Беларусі і беларускіх настаўнікаў.


Добрага настрою і добрага адпачынку ў час зімовых канікул!


Ваш Nastaunik.info

23.12.2009

Сёмая Усходняя Зімовая школа

Калегіюм Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і аддзяленне Усходняй Еўропы Варшаўскага унівэрсытэта абвяшчаюць набор студэнтаў у Сёмую Усходнюю Зімовую школу.

Заняткі Школы ладзяцца з 1 да 10 сакавіка ва Уроцлаве.

Школа прызначаная для студэнтаў гуманітарных факультэтаў (апошні год навучання), не старэйшых за 25 год, якія рыхтуюць дыпломныя (магістэрскія) работы ў галіне гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты з краін былога СССР, Польшчы, краін Еўрасаюзу.

я інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.kew.org.pl


Паводле рассылкі http://ngo.by




21.12.2009

25 снежня пройдзе штогадовы Калядны фэст.
Надакучылі стандартныя электронныя “елкі”? Хочацца жывой энергетыкі, падарункаў і карнавалу? У такім выпадку, “Калядны фэст”, які 25 снежня трэці год запар прагрыміць у клубе “Рэактар” – тое, што патрэбна!
Фолк-цуды ў чарадзейны вечар будуць чыніць музыкі з Litvintroll, “Рокаш”, Unia, “Кейлі Кёл” ды “Расалія”. А кожны, хто рызыкне прыйсці ў незвычайным калядным строі, атрымае музычны дыск у падарунак.
БМА запрашае 25 снежня а 19 00 у клуб “Рэактар” атрымаць асалоду ад чатырох гадзінаў суцэльнага музычнага драйву, святочнага карнавалу ды калядных сюрпрзаў.
Тэлефон для даведак: 8 029 649 08 88 (Вэлком).



Старонкі