Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.03.2008

Кампетэнцыі трэнера адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека

Якімі кампетэнцыямі павінны валодаць трэнер нефармальных адукацыйных праграм у галіне правоў чалавека? Адказ на гэтае пытанне з апорай на досвед грамадскага аб'яднання маладых навукоўцаў «ВІТ» прапануе Сяргей Салей.



Паводле wgcre.net

26.03.2008

Валантэрства для еўрапейскай культурнай спадчыны

Фонд Баторага сумесна з нямецкім фондам «Памяць, адказнасць і будучыня» запрашае няўрадавыя арганізацыі з Польшчы, Літвы і Украіны, якія дзейнічаюць у галіне абароны помнікаў архітэктуры і культурнай спадчыны, і якія маюць досвед працы з валантэрамі альбо моладдзю, падаваць заяўкі на атрыманне грантаў у межах конкурсу «Мэморыя. Валантэрства для еўрапейскай культурнай спадчыны» («Memoria. Wolontariat dla europejskiego dziedzictwa kulturowego»). Беларускія арганізацыі могуць прымаць удзел толькі ў якасці партнераў арганізацыяў з пералічаных вышэй краінаў. Заяўкі падаюцца на польскай альбо нямецкай мовах.


Апошні тэрмін падачы заявак: 31 сакавіка 2008 году.

Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце http://rus.ngo.pl/strona/331808.html

Паводле рассылкі belngo.info

26.03.2008

Далучайцеся да конкурсу артыкулаў і нататак

Ідзе апошні тыдзень конкурсу артыкулаў і нататак для сайта «Адукацыя і асвета ў галіне правоў дзяцей і моладзі".


Падрабязнасці глядзіце на сайце: http://wgcre.net/?cat=13

26.03.2008

Праект для журналістаў і блогераў

Праект накіраваны на падтрымку беларускіх блогераў і журналістаў. Ён дае магчымасьць падвысіць свой прафесійны ўзровень праз семінары ды стажыроўкі за мяжой у партнерскіх выданнях; пашырэння чытальніцкае аўдыторыі рэгіянальных навінаў; пашырэння чытальнасці беларускіх навінаў на Захадзе праз публікацыю ў партнерскіх выданнях.



Паводле рассылкі belngo.info

26.03.2008

Навучанне еўрапейскаму супрацоўніцтву ў Галандскім універсітэце

MATRA прымае заяўкі на стыпендыю для навучання еўрапейскаму супрацоўніцтву ў Галандскім універсітэце Твэнтэ ў Школе Менеджменту і Кіравання па спецыяльнасці «Дзяржаўная адміністрацыя». Працягласць навучання 2 гады. Стыпэндыя цалкам пакрывае выдаткі для студэнтаў з Беларусі. Студэнты мусяць мець ступень бакалаўра грамадскай адміністрацыі альбо ў набліжанай галіне сацыяльных навук, мець сярэдні бал 6,5 у тэсьце IELTS і быць маладзейшымі за 35 гадоў.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня 2008 году.


Дадатковая інфармацыя: http://pa.graduate.utwente.nl/tracks/pgm/,
www.cross-agency.nl

Паводле рассылкі belngo.info

26.03.2008

Валантэрская праграма ў Германіі

Фонд Марыян Дзьёнхофф (der Marion-Dönhoff-Stiftung) запрашае да ўдзелу ў шасцімесячнай валантэрскай праграме, якая прадугледжвае працу ў грамадскіх арганізацыях Бэрліна.

Валантэры, якія пройдуць конкурсны адбор, атрымаюць стыпендыю і магчымасць прайсці курс навучання, які пазнаёміць іх з рознымі аспектамі жыцця Германіі, яе палітыкай, грамадствам і культурай.

Патрабаванні да ўдзельнікаў: грамадзянства Беларусі, Украіны альбо Расіі; вольнае валоданне нямецкай мовай; занятасць у сацыяльнай сферы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка.
Заяўкі дасылайце на эл. адрас susanne.konschak@austausch.org.

я інфармацыя – па тэлефоне: +49 (0)30 44 66 80 27.

Паводле «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

26.03.2008

“МедыяБарКэмп” у Літве

6–8 чэрвеня Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр ладзіць у Літве “МедыяБарКэмп”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя блогеры, кліпмэйкеры, падкастары, актыўныя карыстальнікі інтэрнэту.

Праграма будзе фармавацца з прэзентацый і выступаў удзельнікаў. Асноўная мэта – стымуляванне развіцця новых медыяпраектаў у Беларусі і суседніх краінах.

Асаблівая ўвага надаецца медыяпраектам, якія прадстаўляюць пункт гледжання пэўнай групы (не тэлеканалам і радыёстанцыям, а людзям), удзельнікам, якія маюць досвед працы з сучаснымі медыя-тэхналёгіямі і маюць што сказаць.

Дадатковая інфармацыя, узор заяўкі – на вэб-старонцы: www.mediabarcamp.com.

З пытаннямі звяртайцеся на эл. адрас mediabarcamp@gmail.com

Паводле «Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

25.03.2008

90 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 г. у Мінску была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі Няхай той перыяд гісторыі называюць перыядам рамантызму, але без яго мы б не змаглі перажыць перыяд ВЯЛІКАЙ ХЛУСНІ – так назвала Івонка Сурвілла савецкі перыяд нашай гісторыі – і стварыць незалежную дзяржаву – Рэспубліку Беларусь. А каб навесці парадак ўжо ў сваёй краіне – трэба не лгаць нашым дзецям, не скажаць гістарычныя факты ды вынікі выбараў. І тады мы разам, усім народам, будзем адзначаць сапраўдны Дзень Волі у сапраўды вольнай Беларусі.
Са святам!
Ваш Настаўнік.інфо

24.03.2008

Сёння — працяг агульнанацыянальнай дыктоўкі
Сваім удзелам у акцыі вы далучаецеся да святкавання Дня Волі 25 Сакавіка і ўшаноўваеце 90-я ўгодкі БНР, урад якой надаў роднай мове дзяржаўны статус.
Сёння ў Палацы мастацтваў дыктоўку ладзяць Згуртаваньне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і мастацкая суполка «Пагоня». Дыктоўка пройдзе ў вялікай актавай залі палацу (вул. Казлова, 3, станцыя мэтро «Плошча Перамогі), і пачнецца а 16.30.

24.03.2008

ЕГУ аб'яўляе набор студэнтаў
ЕЎРАПЕЙСКІ ГУМАНІТАРНЫ УНІВЕРСІТЭТ у Вільні абвяшчае набор студэнтаў на бакалаўрскую праграму «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» (дзённая і завочная форма навучання)
«Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» – гэта
• фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук
• грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, культурнай антрапалогіі, археалогіі, этналогіі
• авалоданне дзвюма замежнымі мовамі
• атрыманне дыплома бакалаўра гісторыі дзяржаўнага

Старонкі