Архіў навін
Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь:праблемы, перспектывы”
Навукова-метадычная ўстанова “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіць Рэспубліканскую навукова-практычную канферэнцыю “Сучасная моўная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь:праблемы, перспектывы”, прысвечаную 80-годдзю прафесара Васіля Ульянавіча Протчанкі
Канферэнцыя адбудзецца 09 красавіка 2010 года.
Спампаваць інфармацыйны ліст канферэнцыі можна на сайце http://adu.by
Грантавая праграма RITA
Гранты прадастаўляюцца зарэгістраваным у Польшчы грамадскім аб'яднанням, фондам, арганізацыям, установам на аснове пагадненняў паміж дзяржавай і царквой для рэалізацыі сумесных праектаў з партнэрамі з Усходняй Эўропы, Каўказу й Цэнтральнай Азіі.
тут
Яшчэ раз пра дыск «Гадуем беларусаў"
Газета Наша Ніва змясціла інтэрв'ю са складальніцай дыску Тамарай Мацкевіч
Ну, вельмі мала ў нас школьных песень, навучальных фільмаў і кліпаў, мульцікаў, камп’ютэрных гульняў амаль няма песняў пра школу, настаўнікаў, першае каханне, школьных сяброў…
Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў. Першая яго частка разлічаная на дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Сярод іх камп’ютарная версія «Чытанкі для дзіцячых садоў» Пятра Садоўскага і Вінцука Вячоркі, камп’ютарныя гульні і мульцікі, фанаграмы да дзіцячых песень і караоке, цэлыя падручнікі, з апісаннем як вучыць дзяцей роднай мове ў чужамоўным асяроддзі, складзеныя дзіцячыя песенькі, п’есы для дзіцячага тэатру, дыяфільмы, размалёўкі, навучальныя кліпы, створаныя шматлікімі бацькамі для сваіх дзетак. У дыск увайшлі і некалькі паўнаметражных дзіцячых фільмаў, дубляваных па-беларуску…
Увага! Nastaunik.info нагадвае, усе навучальныя і адукацыйныя ўстановы, настаўнікі і выхавацелі могуць атрымаць дыск бясплатна. Дастаткова напісаць ліст з адрасам і назвай установы на nastaunik.info@gmail.com.
Стыпендыя ГФПС у Германіі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў
Таварыства студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ГФПС (GFPS e.V.) разам з фондам «Памяць, адказнасць, будучыня» і фондам «Час» прапануць для беларускіх студэнтаў і магістрантаў дзве стыпедыі на семестр навучання ў адным з нямецкіх універсітэтаў.
Дэдлайн: 16/04/2010
тут
Паводле http://adukacyja.info
Цыкл сустрэч «Тонкі свет»
Ведаць сябе – азначае чуць рух сваіх каранёў і пошум сваёй кроны. Азначае Быць сучасным – эпіцэнтрам між мінулым і будучыняй. Азначае Быць паспяховым, упэўненым, гарманічным, мудрым і мужным. Быць Самім Сабою. Чэрпаць і аддаваць Радасьць. Далучацца да парадаў продкаў і дасылаць парады нашчадкам. На сустрэчах супольнасці «Тонкі свет» маем шанец улучыцца ў прыцягальнае энергетычнае поле абрадавага народнага календара, каб Уведаць праўду каранёў і кроны. Каб добра пачувацца ў сваім Часе й сваім Краі.
Вядучая сустрэч – Антаніна Хатэнка – журналістка, паэтеса, этнакультуролаг, спецыяліст у галіне народных абрадаў і святаў.
Першая сустрэча адбудзецца 11 лютага з 18.30 да 20.30 у памяшканні Гістарычнай майстэрні: г. Мінск, вул Сухая, дом 25 (раён ст. м “Фрунзенская” ці пр. “Галантарэйная”; уваход з вуліцы Калектарная).
Тэлефон для даведак (029) 388 25 64
Прэзентацыя стыпендыяльнай праграмы ў Мінску
Адборачная камісія Каледжаў міжнароднай супольнасці запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у конкурсе на прэзентацыю, якая адбудзецца ў памяшканні Таварыства беларускай мовы па адрасе: Мінск, вул. Румянцава, 13 у пятніцу 12 лютага а 17:00.
Узрост кандыдатаў – 16–18 год на 1 верасня 2010г.
У праграме – сустрэча з выпускнікамі каледжаў, дэманстрацыя фільмаў пра UWC.
Паводле Adukacyja.info
Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.
Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)
Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ)
Дадатак 2 (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека) (doc, 53 КБ)
Відэаролік «Права на прэзумпцыю невінаватасці" (zip, 6,0 МБ)
Відэаролік «Права на судовы працэс» (zip, 3,0 МБ)
Відэаролік «Права на свабоду сходаў і аб'яднанняў" (zip, 5,9 МБ)
Для прагляду ролікаў неабходна, спампаваўшы zip-архіў, распакаваць яго, каб файлы з парышэннем .mp4 (відэа) і .srt (субтытры) былі ў адной папцы. Відэафайлы адкрываюцца ў прайгравальніку Windows Media Classic, Windows Media Player ці інш.
Cцэнар урока па правах чалавека
Сцэнар урока на тэму: “Прававы статус чалавека і грамадзяніна. Канстытуцыйныя правы і абавязкі грамадзян” з выкарыстаннем відэаролікаў, распрацаваны беларускімі настаўнікамі ў выніку семінара “Чэшскі досвед для Беларусі: Выкарыстанне відэаматэрыялаў у навучальным працэсе і пазакласнай працы”.
Cпампаваць сцэнар (doc, 47 КБ)
Дадатак 1 (Тэставыя заданні) (doc, 37 КБ)
Дадатак 2 (Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека) (doc, 53 КБ)
Відэаролік «Права на прэзумпцыю невінаватасці" (zip, 6,0 МБ)
Відэаролік «Права на судовы працэс» (zip, 3,0 МБ)
Відэаролік «Права на свабоду сходаў і аб'яднанняў" (zip, 5,9 МБ)
Для прагляду ролікаў неабходна, спампаваўшы zip-архіў, распакаваць яго, каб файлы з парышэннем .mp4 (відэа) і .srt (субтытры) былі ў адной папцы. Відэафайлы адкрываюцца ў прайгравальніку Windows Media Classic, Windows Media Player ці інш.
Летняя акадэмія ў Берліне
Летняя акадэмія на тэму «Усходняе партнёрства і эфектыўнае кіраванне» – першая летняя акадэмія каледжа імя Карла Фрыдрыха Гёрдэлера для прадстаўнікоў Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. 15 маладых кіраўнікоў грамадскага сектара з 28 чэрвеня па 18 ліпеня запрашаюцца на двухтыднёвы семінар ў Берлін і тыднёвую стажыроўку ў грамадскім сектары Центральнай Еўропы.
Фонд імя Роберта Боша бярэ на сябе ўсе выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.
я інфармацыя пра праграму і падачы аплікацый можна знайсці на сайтах http://www.bosch-stiftung.de і www.goerdeler-kolleg.de, а таксама на беларускай і англійскай мовах.
Апошні тэрмін падачы аплікацый – 28 лютага 2010 г.
Паводле Adukacyja.info