Архіў навін
Nastaunik.info віншуе калегаў-настаўнікаў, вучняў і выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа з 20-годдзем. Мы цэнім ваш унёсак у стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі, заснаванай на перадавых дасягненнях сусветнай педагогікі, нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцях. Шчыра жадаем моцы, каб ператрываць часы «партызанскай школы» і зноў займець нацыянальны статус у роднай краіне.
Даведка: Ліцэй быў створаны 15 студзеня 1989 года ў форме нядзельнай школы, потым доўгі час меў статус Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя пры Міністэрстве адукацыі, меў шмат філіяў у рэгіёнах. У ліцэі былі створаны каля 50 арыгінальных навучальных праграм, выдадзены падручнікі, распрацавана канцэпцыя нацыянальнай адукацыі. Пасля ліквідацыі ў 2003 годзе існуе у форме падпольнай, як кажуць ліцэісты — «партызанскай», навучальнай установы.
Больш пра ліцэй можна пачытаць тут:
Коласаўскі ліцэй паспрабуе легалізавацца
«Партызанскі» ліцэй святкуе 20-годдзе
Матэматыкі павінны ведаць беларускую мову
13 студзеня ў Магілёве вызначалі пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства». У дзявяты раз яго правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Цягам двух гадзінаў вучні старэйшых класаў развязвалі матэматычную задачу, адказвалі на пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Свае адказы яны афармлялі на беларускай мове, якасць якой таксама ўлічваецца ў часе падвядзення вынікаў.
Мерапрыемства ТБМ адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. У 112-ю аўдыторыю праверыць свае веды прыйшлі 36 вучняў старэйшых класаў з навучальных устаноў абласнога цэнтру і шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці. Ініцыятар правядзеньня Пяціборства Міхась Булавацкі.
чытайце на сайце Радыё Свабода
Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: «Туп-туп, чаравік», ці «Кую-кую ножку». А потым рамантычныя падлеткавыя часы з купальскімі спевамі каля вогнішча і шуканнем папараць-кветкі. А хто не ладзіў калядаванні ў студэнцкім інтэрнаце!
Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням.
Матэрыялы для працы з дзіцячым фальклорным калектывам
Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: «Туп-туп, чаравік», ці «Кую-кую ножку». А потым рамантычныя падлеткавыя часы з купальскімі спевамі каля вогнішча і шуканнем папараць-кветкі. А хто не ладзіў калядаванні ў студэнцкім інтэрнаце!
Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням.
Для педагогаў, якія працуюць з дзіцячымі фальклорнымі калектывамі, прапануем падборку матэрыялаў Любові Сівуравай, дацэнта Беларускага дзяржаўнага Універсітэта культуры і нязменнай удзельніцы гурта ГУДА.
Прынцыпы сучаснага асваення аўтэнтычнага фальклору
Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці
Сацыяльна-педагагічны патэнцыял фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці
Універсальны дапаможнік, матэрыялы якога можна выкарыстоўваць не толькі ў школе, але і ва універсітэцкіх і моладзевых гуртках, складзены Ігарам Кузьмінічам. Акрамя ўласна дапаможніка, прапануем вашай увазе аўдыёзапісы калядак.
Спампаваць дапаможнік (doc, 90 КБ)
Уваходная песня (1 МБ)
Як пад новым годам (1,5 МБ)
Го-го-го каза (0,5 МБ)
Зямля і неба (1,4 МБ)
Развітальная (0,4 МБ)
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/
Дапаможнік па калядаванні
Універсальны дапаможнік, матэрыялы якога можна выкарыстоўваць не толькі ў школе, але і ва універсітэцкіх і моладзевых гуртках, складзены Ігарам Кузьмінічам. Акрамя ўласна дапаможніка, прапануем вашай увазе аўдыёзапісы калядак.
Спампаваць дапаможнік (doc, 90 КБ)
Уваходная песня (1 МБ)
Як пад новым годам (1,5 МБ)
Го-го-го каза (0,5 МБ)
Зямля і неба (1,4 МБ)
Развітальная (0,4 МБ)
Паводле http://ikuzminich.livejournal.com/
Міжнародная канферэнцыя для моладзі
Распачаўся прыём заявак да ўдзелу ў 4-ай міжнароднай сесіі “Беларуская Мадэль ААН” (пад эгідай РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА”).
Канферэнцыя ўяўляе сабой мадэляванне работы органаў структуры ААН падчас таго, як маладыя ўдзельнікі з’яўляюцца прадстаўнікамі сусветнай супольнасці.
Канферэнцыя будзе праходзіць з 11 па 14 красавіка ў Мінску.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў, якія добра валодаюць англійскай мовай, а таксама здольныя аплаціць унёсак за ўдзел у памеры 20 еўра.
Іншагароднія ўдзельнікі будуць пражываць у сем'ях мінскіх удзельнікаў. Выдаткі на дарогу арганізатарамі не аплочваюцца.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 20 студзеня.
Калі вас зацікавіла гэтая канферэнцыя і вы маеце жаданне браць удзел, тады тэлефануйце +375297603025 ці +375296818609, а лепей пішыце на электронную скрыню belamun@mail.ru
Паводле Кронікі грамадзскага жыцьця Гарадзеншчыны
Праграма малых праектаў MATRA/KAР
Matra – праграма Міністэрства Замежных Спраў Нідэрландаў пры Амбасадзе Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве рэгулярна прымае заяўкі на гранты з Беларусі.
Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Змест праекту і ягоныя мэты павінныя цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай.
Навагоднія думкі беларускіх настаўнікаў
Настаўнік інфо падгледзеў, пра што пішуць настаўнікі ў час зімовых канікул
Янка Х (матэматык): Самае лепшае, што я мог зрабіць у пераднавагоднія дні, зрабіў. Прачытаў кнігу, назва якой “Самэрхіл – выхаванне свабодай”. Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адчыняюць цалкам іншае, нееўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла выйшаў, прачытаўшы артыкул А. Гольдзіна аб канцэпцыі «Адукацыі 2.0". Напрошваецца абагульненне, «Педагогіка 2.0". У будучыні чалавецтва прыйдзе да яе. Пакуль, у нашых умовах, прынамсі ў Беларусі, падобныя эксперыменты немагчымыя. У доказ прывяду шэраг цытат з А.Ніла. «Мы ўзяліся стварыць школу, у якой дзецям давалася б свабода быць самімі сабою. Для гэтага мы павінны былі адмовіцца ад усякай дысцыпліны, усякага кіравання, усякага выклікання, усякіх маральных павучанняў, усякага рэлігійнага настаўлення. Нас звалі храбрацамі, але гэта зусім не патрабавала адвагі. Усё, што патрабавалася, – гэта вера: у дзіця, у тое, што яно па прыродзе сваёй істота добрая, а не злая»...
Мікалай Бусел (філолаг): Падаю ўзор адказу на такое пытанне. Вось што піша ў сваёй кніжцы «Una monarquia protegida por la censuraі» («Манархія пад аховаю цэнзуры», Мадрыд, 2008).
Пасля падзення Мадрыду на судовым працэсе, больш падобным да фарсу, суддзі спыталі старшыню іспанскіх Картэсаў (парламента) Хуліана Бэсцьера на ягоным судзе 1939 году незадоўга да смерці ў турме Кармона, дзе знаходзіцца золата Іспаніі.
«Золата Іспаніі, — адказаў ён, — валяецца ў прыдарожных канавах, ляжыць на могілках, сядзіць па турмах і ў выгнанні. Вось дзе золата Іспаніі». Перакладзены на нашу рэчаіснасць і глебу адказ пісьменнікаў дыктатару мусіў бы гучаць прыкладна так ...
Сяргей Сокалаў(філолаг)
Думкі палёт узвышаючы й высячы,
Кормім паняцьці і словы з рукі.
Новаму году больш як дзьве тысячы,
Што ж ён, скажэце, за новы такі?
Дадаць сваю думку
Жодзінскія школьнікі прадставілі два дзесяткі даследчых прац на Радзівілаўскіх чытаннях.
Уладзімір Сіўчыкаў,
пісьменнік і выдавец, сябра Арганізацыйнага камітэту Радзівілаўскіх чытанняў
Сёлета спаўняецца 340 гадоў з дня смерці, а ў 2010 годзе будуць адзначаныя 390-ыя ўгодкі знакамітага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, мецэната і таленавітага творцы князя Багуслава Радзівіла (1620–1669). Даты не вельмі круглыя, але ўдзячныя жодзінцы арганізавалі чытанні, прысьвечаныя памяці заснавальніка іх горада. Праводзяцца яны з ініцыятывы краязнаўчага музея і называюцца “Роля роду Радзівілаў у гісторыі Беларусі”.
Гарадскі этап чытанняў праходзіў 23 снежня 2009 года ў Маладзёвым цэнтры (г.Жодзіна, пр. Міру, 20). На ім былі прадстаўлены два дзесяткі прац і даследаванняў, прызнаных самымі цікавымі ў школах і іншых навучальных установах горада.