Архіў навін
Праграма “Эразмус Мундус” абвяшчае набор студэнтаў на 2010 год
Мэтаю праграмы з'яўлецца наладжванне культурніцкага дыялогу паміж краінамі шляхам студэнцкага абмену.
Да ўдзелу запрашаецца студэнты, магістранты, аспіранты ВНУ.
Больш інфармацыі па праграме і ўсе анкеты (на англійскай, французскай, нямецкай мовах) Вы можаце знайсці тут: http://eacea.ec.europa.eu/erasmus_mundus/funding/2010/call_eacea_29_09_en.php#introduction
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2010 г.
Паводле рассылкі belngo.info
Адукацыйная праграма 2010/2011 фонда Роберта Боша
Праект «Валантэры Правоў Чалавека», www.afc.ynnet.org/vpch, абвясціў аб пачатку адукацыйнай праграмы ад фонду Р. Боша (Германія) на 2010–2011 гг. Праграма зараз даступная на рускай мове.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год з дастатковым веданнем нямецкай альбо рускай мовы.
Падчас праграмы удзельнікі атрымаюць магчымасць рэалізаваць ідэі сваіх праектаў, абмяняцца досведам і пазнаёміцца з іншымі культурамі.
Працоўная мова на семінарах і пры рэалізацыі праектаў – нямецкая альбо руская (у залежнасьці ад летняга семінару, на які падаецца заяўка).
Апошні тэрмін падачы заявак: 28 лютага 2010 году.
Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у нямецкамоўных семінарах – на сайце http://www.theodor-heuss-kolleg.de/bewerbung.html
Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у рускамоўных семінарах – на сайце: http://www.theodor-heuss-kolleg.de/aplikacija.html
аб праграме на рускай мове чытайце на сайце:
http://theodor-heuss-kolleg.de/index.php?id=211
Паводле рассылкі belngo.info
«Казка пра смелага вожыка»
Сцэнар п'есы-казкі А. Якімовіча можа быць карысным для рознага кшталту пазашкольных мерапрыемстваў, а таксама для дзіцячага тэатра.
Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ)
Сцэнар п'есы-казкі А. Якімовіча можа быць карысным для рознага кшталту пазашкольных мерапрыемстваў, а таксама для дзіцячага тэатра.
Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ)
ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ
Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя «Ліга добраахвотнай працы моладзі» пачынае набор на праграму «ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ"
Што гэта такое? Праграма «Добраахвотны сацыяльны/экалагічны год у Германіі» – гэта доўгатэрміновы дабраахвотніцкі праект, на працягу якога ўдзельнік-валанцёр працуе на сацыяльна-значных праектах, уносячы сваё пасільны ўнёсак у іх рэалізацыю; пазнаючы сябе, развіваючы свае здольнасці/асобу, назапашваючы практычны досвед і паляпшаючы веды мовы (3 разавыя курсы ў тыдзень).
Валанцёру бясплатна прадстаўляецца жыллё, харчаванне, а таксама медыцынская страхоўка на ўсе выпадкі жыцця; выдаюцца штомесячныя кішэнныя грошы.
Хто можа ўдзельнічаць? У праекце можа ўдзельнічаць любы, каму ўжо ёсць 18 гадоў, але няма яшчэ 27;
Для ўдзелу ў праграме неабходна веданне нямецкай мовы на гутарковым узроўні. Самае галоўнае – ваша матывацыя. Гэта жаданне быць валанцёрам, працаваць,з мэтай рэалізаваць сацыяльна-значныя праекты.
Набор на праграму здзяйсняецца да сакавіка 2010 гада
Звяртайцеся на адрас: «Ліга добраахвотнай працы моладзі», вул. Б. Хмяльніцкага 4,
тэл.: (017) 2840881Б www.lyvs.bn.by
Валанцёрскі праект у Іспаніі
Грамадская арганізацыя «Фіальта» (Беларусь) і арганізацыя Ser Joven – (Іспанія) запрашаюць валанцёраў на доўгатэрміновы валанцёрскі праект тэрмінам на 1 год. (пачатак 1.01.2011 і заканчэнне 1.01.2012) ў Іспаніі, г. Сантандэр
Сайт прымаючай арганізацыі www.ser-joven.org
Асноўныя задачы валанцёраў падчас праекту:
-дапамога ў арганізацыя пазашкольных мерапрыемстваў для дзяцей ва ўзросце 6–12 гадоў. Валанцёр будзе працаваць разам з іспансікмі калегамі, якія будуць яго\яе суправаджаць і навучаць працы з дзецьмі ў вольны час.
-дапамога ў дзейнасці гадлёвага латка падчас кірмашоў.
Асноўныя патрабаванні для кандыдатаў:
-Быць ва ўзросце 18 гадоў
-Валодаць размоўнай англійскай ці іспанскай мовай
-Быць гатовымі працаваць на карысць мясцоваму насельніцтву
-Жадаць атрымаць новы жыццёвы, валанцёрскі досвед
Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза праграмы «Моладзь у Дзеянні". Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, праезд і кошт візы. Штомесяц валанцёру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы і грошы на ежу.
Валоданне іспанскай мовай не з'яўляецца абавязковым, на працягу першых трох месяцаў валанцёр зможа наведваць інтэнсіўныя моўныя курсы.
Падчас валантэрыяту ўдзельнік не можа ўладкоўвацца на працу і па сканчэнні тэрміна праекта мусціць вернуцца ў сваю краіну.
Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і рэзюмэ (у вольнай форме) на англійскай ці іспанскай мове і даслаць не пазней за 17.12.2009 на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com
Конкурс эсэ па правах чалавека
10 снежня 2009 году ў Дзень правоў чалавека Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвесцілі конкурс эсэ па правах чалавека.
Конкурс накіраваны на падтрымку самастойных даследаванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцяў.
Работы прымаюцца на адрас: lawessay2010@gmail.com
Апошні тэрмін падачы працаў: 1 сакавіка 2010 году.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчаная на сайце lawtrend.org
Паводле рассылкі belngo.info
Адукацыйнае аб’яднанне Еўропы
Наталля Арцёменка
Паводле pdf-часопісу “Новая Эўропа”
Адмова ад удзелу ў Балонскім працэсе прыводзіць Беларусь да адукацыйнай і прафесійнай самаізаляцыі.
46 дзяржаў падпісалі Балонскую дэкларацыю для стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. У межах праекта яны дапасоўваюць свае структуры, выпрацоўваюць прынцыпы ўзаемнага прызнання кваліфікацый, каб павысіць якасць адукацыі і павялічыць мабільнасць студэнтаў ды выпускнікоў. У адрозненне ад усіх мяжуючых з ёй краін Беларусь дагэтуль ігнаруе гэтую ініцыятыву.
Працэс адукацыйнай еўраінтэграцыі распачаўся ў 1999 годзе з прыняцця Балонскай дэкларацыі. Тады яе падпісалі міністры, адказныя за вышэйшую адукацыю, з 29 краін, а за чарговыя 10 гадоў да Балонскага працэсу далучыліся яшчэ 17 дзяржаў. Прычым сярод іх не толькі тыя, якія цяпер уваходзяць у Еўрапейскі Саюз, але і, напрыклад, Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія або Украіна.
Сёння Балонскі працэс ахоплівае даволі шырокі спектр адукацыйных пытанняў. Засяродзімся на трох асноўных яго прыярытэтах: увядзенні трохузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі, прызнанні кваліфікацый ды перыядаў адукацыі, а таксама гарантыі якасці.
Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)
Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)