Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.09.2008

Анталогія беларускага перакладу “Галасы з-за небакраю”

24 верасня а 18.00 у мінскім Палацы мастацтва адбудзецца прэзентацыя фундаментальнай анталогіі сусветнай паэзіі ў беларускіх перакладах пад назовам “Галасы з-за небакраю”.

Кніга на 900 шырокафарматных старонках выйшла ў свет у выдавецтве “Лімарыюс”, у ёй шэсць з паловай соцень аўтараў, творы якіх цягам усяго ХХ стагоддзя перакладалі на беларускую мову амаль дзвесце перакладнікаў.

Інтэрв'ю з перакладнікамі Лявонам Баршчэўскім і Нінай Мацяш чытайце на старонцы радыё «Свабода»



20.09.2008

Сустрэча з Алесем Разанавым

26 верасня ў бібліятэцы Інстытуту імя Гётэ ў Мінску (вул.Фрунзэ,5) пройдзе літаратурная імпрэза «Культуры сустракаюцца ў слове». У ёй возьмуць удзел паэт Алесь Разанаў і Ільма Ракуза – швейцарская пісьменьніца, прафесар славістыкі Цюрыхкага універсітэту. Пачатак імпрэзы а 19.00. Уваход вольны. Даведкі: (017) 294–04–91, bibl@minsk.goethe.org


Паводле Нашай Нівы



Чытаць цалкам/

20.09.2008

Міжнародная студэнцкая школа правоў чалавека

Упершыню ў Беларусі, у межах праекта “Акадэмія Першых” ладзіцца Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў Чалавека і Правоў Студэнтаў.



Чытаць цалкам/

20.09.2008

Дзіцячы прававы клуб

Метадычны дапаможнік “Дзіцячы прававы клуб: тэхналогія стварэння і развіцця” можна спампаваць на сайце Фонду “Новыя Далягляды”.

Тамака ж размешчана больш 10 выданняў па тэме “Правы дзіцяці”.

Паводле wgcre.net


Чытаць цалкам/

20.09.2008

Грамаядзяне якой краіны?

Выданне «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», якое сёлета было выдадзенае ў якасці падарунка 16-гадовым атрымальнікам пашпарта, заваявала перамогу ў намінацыі «Лепшае масава-палітычнае выданне» ў конкурсе «Мастацтва кнігі-2008».



Чытаць цалкам/

20.09.2008

Выставы твораў Андрэя Лянкевіча і Алеся Марачкіна

У сувязі з тым, што новая школьная рэформа выкінула з вучэбнай праграмы прадмет «Сусветная мастацкая культура», знаёміць вучняў з творамі беларускага і сусветнага мастацтва давядзецца цяпер нефармальным чынам. З гэтай нагоды прапануем вам інфармацыю пра дзве выставы, якія праходзяць гэтым часам у Мінску.



Чытаць цалкам/

16.09.2008

Інфармацыйна-метадычны бюлетэнь для настаўнікаў №6 – ліпень2008
Кароткі змест бюлетэня:
– Роднамоўнае навучанне: стан, нацыянальная бяспека, псеўдарэфарматарства.
– Матэрыялы круглага стала «Рэформа адукацыі: пагрозы і перспектывы»
– Заява ТБШ і ТБМ
Бюлетэнь цалкам можна спампаваць тут (PDF, 370 kB)

16.09.2008

Беларуская мова
Вучэбны дапаможнік для 9 класа ўстаноў. якія забяспечваюць атрыманн агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні)
Дапушчана Міністэрствам адкукацыі Рэспублікі Беларусь 2-е выданне Мінск Нацыянальны інстытут адукацыі 2005 Рэкамендована ў 2008/2009 навучальным годзе.

12.09.2008

Дыстанцыйныя курсы Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта

З 8-га да 25 верасня 2008 году ў Еўрепейскім гуманітырным універіытэце (ЕГУ) адчыненая рэгістрацыя на курсы дыстанцыйнага навучання восеньскага семестру 2008 – 09 навучальных гадоў. З гэтага навучальнага года онлайн-навучанне ў ЕГУ адчынена на платнай аснове для ўсіх жадаючых, што маюць доступ да Інтэрнэту, без геаграфічных ці нацыянальных абмежаванняў. Дыстанцыйнае навучанне ў ЭГУ дае ўнікальную магчымасць атрымаць дадатковыя веды і навыкі, вывучыць новыя для сябе дысцыпліны, павысіць уласную кваліфікацыю ў асобных галінах сацыяльных і гуманітарных ведаў.

Для вывучэння ў дыстанцыйным фармаце ў восеньскім семестры адчыненыя 59 курсаў па ўсіх кірунках навучання ва ўніверсітэце: дызайну, мэдыя і камунікацыі, сучаснаму мастацтву, турызму і рэкрэацыі, гісторыі Беларусі, паліталогіі і еўрапейскіх даследаваннях, сацыяльнай і палітычнай філасофіі, міжнароднаму праву, а таксама агульнаўнівэрсітэцкія курсы па філасофіі і метадах навуковага даследавання. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасведчанні і сертыфікаты ЕГУ, якія могуць быць улічаныя пры паступленні на дзённыя і завочныя бакалаўрскія праграмы ЕГУ ці быць выкарыстаныя для прадстаўлення ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасці пасьведчання аб падвышэнні адукацыі.

Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах ЕГУ знаходзіцца на сайце www.ehu.lt

Паводле рассылкі belngo.info

12.09.2008

Набор у Беларускі Калегіюм

Запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто стала альбо на час навучання пражывае ў Менску. Навучанне ў БК — бясплатнае. Запіс на сумоўе па 29 верасня 2008 году.

Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучасных ведаў і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў. Сертыфікат Калегіюму не замяняе дыплём аб вышэйшай адукацыі.

Абавязковай умовай запрашэння на сумоўе (за выключэннем спецыялізацыі «Найноўшая гісторыя») з'яўляецца падача да пазначанай вышэй даты творчага заданьня (спэцыялізацыя «Журналістыка») і аднаго альбо некалькіх уласных тэкстаў (спецыялізацыі «Журналістыка», «Філасофія/літаратура»).

Таксама апліканты ўсіх спецыялізацыяў мусяць запоўніць уступную анкету, выкладзеную на сайце Беларускага Калегіюму, дзе можна азнаёміцца з праграмамі курсаў і выкладчыкамі. Пачатак заняткаў запланаваны на 6 кастрычніка 2008 года.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 14.00 да 18.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com.

Паводле рассылкі belngo.info

Старонкі