Архіў навін
Аматары гісторыі, настаўнікі і навучэнцы запрашаюцца 17–19 ліпеня далучыцца да пешай вандроўкі ўздоўж рэчкі Валоўка – ад Навагрудку да вёскі Лаўрышава (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
Выпускны «Спеўнага сходу» пройдзе 18 чэрвеня, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. На адкрытай пляцоўцы будуць спявацца ўлюбёныя песні, а таксама этна-класіка з рэпертуару гурта «Палац».
У Маскоўскім раёне можа быць адкрыта беларускамоўная група для дзяцей 2–3 гадоў, але пры ўмове, што на восень набярэцца неабходная колькасць дзетак для такой групы.
Артыкул Дзяніса Тушынскага, прысвечаны школьнаму курсу па моўных правах, распрацаванаму ў Рэспубліцы Ірландыя. У артыкуле таксама прапануюцца ідэі для адпаведнага беларускага курса.
Навошта Антон Луцкевіч сустракаўся з Уладзімірам Ульянавым? Чаму БНР не здолела сябе абараніць? Чаго хацеў дамагчыся Вацлаў Іваноўскі, калі застаўся ў савецкай Беларусі?
Памятайце, што пытанне запісу ў садок і школу трэба вырашаць загадзя, што прыкідкі на камплектаванне груп загадчыцы і дырэктары робяць наперад. Не прапусціце дэдлайнаў!
Міністэрства адукацыі растлумачыла асаблівасці фармавання профільных класаў і падгруп у новым навучальным годзе. Прапануюцца тры мадэлі прафілізацыі навучання ў старэйшай школе.
«Газета Слонімская» пра праблему добраўпарадкавання дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, які знаходзіцца ў Слоніме па праспекце Незалежнасці. Слонімцы звярнулі ўвагу, што замест клумбаў на тэрыторыі дзіцячай установы – штучныя кветкі.
Аляксандр Саковіч пра тое, як стварыў сайт па фізіцы і выклаў у вольны доступ электронны падручнік, а таксама пра недахоп прафесійнай дыскусіі з чыноўнікамі ад адукацыі.
Група беларускіх педагогаў і журналістаў знаходзіцца ў Швецыі на летняй школе па медыяадукацыі. Шаноўныя калегі, дасылайце ў каментарах свае пытанні, датычныя як шведскай адукацыйнай сістэмы, так і медыяадукацыі ўвогуле.