Архіў навін
У сёлеташнім дакладзе Адкрытага ўніверсітэта Вялікабрытаніі вылучаны дзесяць найбольш значных новаўвядзенняў, якія сур'ёзна змяняюць адукацыйную практыку.
Ад бацькоў сталі патрабаваць пісьмова аргументаваць адсутнасць дзяцей у дзіцячым садку, бо «выяўляюцца дзеці, якія доўга і без аніякіх прычынаў не наведваюць дзіцячыя дашкольныя ўстановы».
Настольныя гульні па гісторыі Старажытнага свету і сусветнай гісторыі распрацавала Яніна Пушкіна, Бобрскі ВПК яслі-сад-сярэдняя школа.
Міністр адукацыі будзе надзелены правам прадастаўляць педагогам магчымасць атрымліваць пазачарговую кваліфікацыйную катэгорыю.
Цэнтр Супрацы Моладзі з Гдыні шукае беларускіх валанцёраў для працы ў дзіцячым садку, якія могуць прэзентаваць беларускую культуру, адкрытыя да навучання і новага досведу.
«Вышэйшая адукацыя не павінна пераўтварацца ў прахадны двор, а розныя прывілеі маладыя людзі павінны атрымліваць ужо пасля свайго паступлення», – такую думку агучыў віцэ-прэм’ер Анатоль Тозік.
Гасцей чакае знаёмства з новай кнігай, адрасаванай бацькам, выхавальнікам, удзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў. 16-я гадзіна, выдавецтва «Тэхналогія» (вул. Ляўкова, 19).
Новая кніга адрасуецца бацькам, выхавальнікам, удзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў. Першая частка задумвалася як сцэнар мультфільма. Другая – п’есы паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак.
Сталічныя ўлады вырашылі не працягваць кантракт дырэктару, які 13 гадоў узначальваў гімназію № 61. Большасць бацькоў успрымаюць працягласць працы як яшчэ адно пацверджанне прафесіяналізму.
«Intex-press»: Пасля гучна анансаванага павышэння, у верасні сярэдні заробак педагогаў быў на 700 тысяч больш, чым у жніўні. Аднак улетку настаўнікі працуюць і, адпаведна, зарабляюць менш, чым падчас навучальнага года.