Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
14.02.2024

Самы час заняцца медыягігіенай, -- лічыць Андрэй Скурат.
Змяшчаем актуальныя парады медыяадукатараў і віншуем з Днём святога Валянціна.
Дабро пераможа!

12.02.2024

Новая ўкраінская школа (НУШ) ​​– доўгатэрміновая рэформа адукацыйнай галіны, пачатая ў 2017 годзе і запланаваная да 2029 года (каляндар рэформы). Мяркуецца, што гэта кардынальная рэформа спыніць негатыўныя тэндэнцыі і ператворыць украінскую школу ў рычаг сацыяльнай роўнасці і згуртаванасці, эканамічнага развіцця і канкурэнтаздольнасці Украіны.

07.02.2024

Сайт "Новыя беларускія кнігі" (https://bellit.store) створаны і папаўняецца па ўласнай прыватнай ініцыятыве беларускага пісьменніка Валерыя Гапеева. Мэта яго: распавесці чытачам пра новыя беларускія кнігі, кіруючыся як на новыя, лепшыя па водгуках, так і на малавядомых, пачынаючых аўтараў. Бо ж ім за ўсё цяжэй, яны – па-за ўвагай СМІ.

06.02.2024

Папулярны сайт https://adukavanka.org/ і тэлеграм-канал "Адукаванка. Методический кабинет" цяпер мае і свой ютуб-канал:
Заходзьце, падпісвайцеся
www.youtube.com/@Adukavanka

06.02.2024

Гэтая метадычка - добры памочнік у падрыхтоўцы да занятку.

Вялікая тэма крытычнага мыслення падзеленая на катэгорыі ў адпаведнасці з кампетэнтнасным падыходам. У кожнай катэгорыі ёсць тэматычныя раздзелы і падабраныя пад кожную тэму  практыкаванні.

05.02.2024

У дапаможніку, падрыхтаванаму пад эгідай ЮНЕСКА, прадстаўлены рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні навучальных заняткаў з выкарыстаннем відэаўрокаў.

02.02.2024

2 лютага святкуе юбілей Пётра Садоўскі, педагог, мовазнаўца, першы амбасадар Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія, дэпутат Незалежнасці, любімы выкладчык многіх пакаленняў студэнтаў БДПУ, аўтар праграм для дашкольнікаў і ўкладальнік першай хрэстаматыі для дзіцячых садкоў.

23.01.2024

Кожная краіна распрацоўвае ўласную мадэль адукацыі, У выніку такой працы паўстае нацыянальная рамка ключавых кампетэнцый, якая апісвае мэты і вынікі адукацыі. Змест кампетэнтнаснай мадэлі Літвы вызначаецца нацыянальнымі прыярытэтамі краіны, сацыяльным, культурным і эканамічным кантэкстам і адукацыйнымі традыцыямі. Прапануем агляд прававых і рамачных дакументаў, якія тычацца апошняй рэформы адукацыі Літвы, распачатай у 2020 годзе.

21.01.2024

Святлана Локіс мае ўласны ютуб канал, дзе дзеліцца відэафрагментамі, якія паказваюць, як працуюць розныя педагагічныя метады і прыёмы.
Прапануем паглядзець ідэю арганізацыі зваротнай сувязі у пачатковай школе.

Старонкі