Архіў навін
Маленькіх і юных аматараў футбола чакае магчымасць патрэніравацца і пагуляць пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў дзіцячага футбольнага клуба «А1 Юніёр». Клуб запрашае ўсіх жадаючых у госці ў рамках Дня адчыненых дзвярэй, які адбудзецца 5 верасня.
Добрая навіна. У 23-й гімназі сталіцы бацькі дамагліся звальнення настаўніцы, якая была старшынёй выбарчай камісіі.
З нагоды 1 верасня да настаўнікаў краіны звярнулася Святлана Ціханоўская.
Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі дзяржаўная адукацыя, дзяржаўныя школы, дзяржаўная ідэалогія. Між тым, артыкул 4 Канстытуцыі Беларусі сцвярджае: "Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных або іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа ўстанаўлівацца ў якасці абавязковай для грамадзян".
Незалежна ад таго, як будуць разгортвацца падзеі, 1 верасня настаўнікі масава сутыкнуцца з непавагай і абразамі як з боку бацькоў, так і вучняў.
Раптам каму прыдасца памятка для членаў УВК з карыснымі парадамі і кантактамі.
Сёння настаўнікі сабралі Плошчу ў сталіцы краіны. Гучалі лозунгі "Настаўнікі з народам!", "Настаўнікі за чэсныя выбары!", "Верым, Можам, Пераможам!", "Уходи!".
Сёння ў Беларусі ідзе вайна. Кожны дзень ідзе супрацьстаянне грамадзян і сілавікоў, пралілася кроў, на вуліцах гарадоў гучаць стрэлы і рвуцца гранаты. Мы ўжо маем чалавечыя ахвяры. Пратэсты - гэта ўсё, што нам засталося. Ніякія законныя і мірныя метады ў нашай краіне не працуюць.