Архіў навін
Беларускія школы актыўна ўкараняюць электронныя дзённікі
Усё больш беларускіх школ пачынаюць выкарыстоўваць электронныя дзённікі ў рамках праекта Dzennik.By. Кіраўнік праекта Dzennik.By у Мінску Арсен Васканян распавёў «Беларускім навінам», што ў гэтым навучальным годзе Dzennik.By будзе працаваць ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў некаторых іншых гарадах Беларусі.
Нагадваем, што для гэтага камерцыйнага праекта кам
Міжнародная праграма студэнцкага абмену Global Ugrad
Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамэнта ЗША прадастаўляе магчымасць студэнтам 1, 2 і 3 курсаў дзённых аддзяленняў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Кыргызіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Украіны і Ўзбекістана прайсці навучанне цягам 1 акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце альбо каледжы ЗША.
Удзельнікі адбіраюцца на аснове адкрытага конкурсу.
“Школа маладога журналіста-12” запрашае
Грамадcкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае гарадзенцаў у “Школу маладога журналіста-12”.
-Калі ты актыўны і дапытлівы,
-Калі ты цікавішся журналістыкай,
-Калі табе ад 16 да 25,
то праект “Школа маладога журналіста” для цябе!
ШМЖ – гэта
-Унікальная школа ў Беларусі
-Выклады прафесійных журналістаў
-Нефармальная абстаноўка
-Рэальная практыка
Праект “Школа маладога журналіста” існуе з 1997 года ў выглядзе 7-месячных штогадовых навучальных курсаў.
Агляд адукацыйных навінаў
- Настаўнікаў прывучаць карыстацца інтэрнэтам. Бадай, гэта адзінае добрае, што можна чакаць ад рэформы, якая пачалася 1 верасня. Генадзь Пальчык паведаміў, што адукацыйны партал Нацыянальнага інстытуту адукацыі штодзённа наведвае больш за 5 тысячаў карыстальнікаў. А што рабіць, калі навучальныя праграмы, каляндарна-тэматычныя планы і нават некаторыя падручнікі існуюць толькі ў электронным выглядзе?!
Новая рэформа на старой платформе
Міхась БУЛАВАЦКІ,
настаўнік матэматыкі вышэйшай катэгорыі, журналіст, Магілёў
Чарговая рэформа беларускай школы ізноў прыцягнула ўвагу да праблем адукацыі. Спецыялісты ладзяць канферэнцыі ды нарады, сямейны электарат спрачаецца. Пераважна на кухнях. Над усім гэтым лунае псеўдапытанне: колькі гадоў трэба вучыцца дзіцяці ў школе — адзінаццаць ці дванаццаць? Хаця «наверсе», як звычайна, усё даўно вырашылі.
Аднак дазвольце чалавеку які, пражыў-адпрацаваў у сістэме адукацыі блізу сарака гадоў, уставіць ў гэты розгалас свае «тры грошы».
цалкам
Падручнік «Музыка 3 клас» 1-я чвэрць
Тут вы можаце спампаваць падручнік Музыка 3 клас 1-я чвэрць.
А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Поўная версія падручніка з'явіцца ў продажы ў бліжэйшы час.
Музыка 3 клас 1-я чвэрць. А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Пампавацьтут
Крыніца інфармацыі: Сайт adu.by
Шаноўныя калегі!
Каманда Nastaunik.info віншуе вас з новым навучальным годам!
Спадзяемся, што за лета вы добра адпачылі, набраліся сіл, каб зноў акунуцца ў працоўны вір і адолець усе школьныя новаўвядзенні. Не забывайцеся дасылаць свае метадычныя матэрыялы, заахвочвайце калег у час працы ў Інтэрнэце не толькі спампоўваць новыя міністрэскія распараджэнні і дакументы, але і заходзіць на наш сайт, падпісвацца на рассылку.
Крытычнае ацэньванне сайтаў малодшымі і сярэднімі школьнікамі
Раней на nastaunik.eu мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў украінскай кнігі Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаны саманавучанню настаўнікаў пры ацэнцы інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз прапануем вам распрацоўкі практыкаванняў па навучанні крытычнаму ацэньванню вэб-старонак для вучняў малодшай і сярэдняй школы з гэтай жа кнігі.
Спампаваць пераклад(pdf, 132 КБ)
Раней на nastaunik.eu мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў украінскай кнігі Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаны саманавучанню настаўнікаў пры ацэнцы інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз прапануем вам распрацоўкі практыкаванняў па навучанні крытычнаму ацэньванню вэб-старонак для вучняў малодшай і сярэдняй школы з гэтай жа кнігі.
Спампаваць пераклад(pdf, 132 КБ)