Архіў навін
13.10.2011
З пошты рэдакцыі «Нашай Нівы»
Гэты ананімны верш перадалі ў рэдакцыю «Нашай Нівы» настаўнікі адной са школ. «Запавету настаўніка», выкананаму ў добрых традыцыях ананімнага беларускага твора, ужо гадоў з 30, як не больш – чытачы ўдакладняюць, што яшчэ ў далёкія 80-я яго прывозілі з настаўніцкіх курсаў і дэкламавалі ў сяброўскіх кампаніях:
Як памру, то пахавайце
Мяне каля школы.
На педсавеце не карайце
Больш мяне ніколі...

12.10.2011
Мікола Бугай, Наша ніва – інф. Viacorka.livejournal.com
Дачка Вінцука Вячоркі выпісвала газету «Раніца» два гады, расказвае ён у сваім блогу. Падпісаўшыся на «Раніцу», мы заадно куплялі індульгенцыю ад абавязковае падпіскі на расейскамоўнага «Юного спасателя», да якой змушаюць у школах.
«І вось я падаю ў паштовае акенца паперку з нумарам паштовага індэксу «Раніцы», — расказвае ён. — Паштарка рыецца ў камп’ютары і кажа: такога індэксу няма. Паказваю іхны ж каталог: а ёсць. Яна да начальніцы. У выніку доўгага высвятлення заяўляюць мне, што з кастрычніка газэта закрытая.
Званок калегаў з Таварыства беларускай школы ў рэдакцыю «Настаўніцкай газеты», выдаўца «Раніцы», быў надзвычай выніковы. Там патлумачылі, што апошнюю закрываюць з прычыны… эканамічнага крызісу!
![](/images/1121_get_img-.jpg)

Апошні тэрмін падачы заявак – 19 кастрычніка
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» сумесна з Інтэрнэт-праектам KARIERA.BY ў кастрычніку-снежні 2011 года праводзіць у г. Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў weekend»:
- 22 кастрычніка (субота) і 23 кастрычніка (нядзеля): тэма «Роля грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства»;
- 12 лістапада (субота) і 13 лістапада (нядзеля): тэма «Уводзіны ў праектны мэнэджмент»;
- 3 снежня (субота) і 4 снежня (нядзеля): тэма «Тэхналогіі web 2.0 для развіцця сувязяў з грамадскасцю».
Па сканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.
![526_bacu.jpg](/images/1118_526_bacu.jpg)

11.10.2011
11.10.2011
Да ўвагі настаўнікаў пачатковых класаў!
«Метадычныя рэкамендацыі для настаўніка» да дапаможніка «Беларуская мова. 1 клас. Сшытак заданняў» аўтараў Н. А. Сайкоўскай, В. К. Страпко: прыкладнае тэматычнае планаванне вуснага курса «Падарожжа ў краіну роднай мовы», распрацоўкі па кожным уроку, разбор найбольш складаных заданняў.
11.10.2011
10.10.2011
Апошні тэрмін падачы заявак – 11 лістапада 2011 г.
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае аб пачатку чарговага конкурсу на атрыманне стыпендыі імя сенатара Фулбрайта на 2012–2013 навучальны год.
Праграма Фулбрайт фінансуецца Урадам ЗША праз Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзярждэпартамента ЗША. Пераможцы конкурсу атрымаюць магчымасць напрацягу аднаго семестра альбо навучальнага года займацца навукова-даследчай дзейнасцю ў адным з амерыканскіх універсітэтаў. Сродкі на праезд, пражыванне і штодзённыя выдаткі прадастаўляе амерыканскі бок.
Да ўдзелу ў адкрытым конкурсе запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выкладаюць ва ўстановах вышэйшай адукацыі і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю, а таксама маюць вучоную ступень кандыдата альбо доктара навук. Абавязковым патрабаваннем конкурсу з’яўляецца валоданне англійскай мовай.
![](/images/1116_fulbright-logo-.jpg)