Архіў навін
18–22 красавіка Архітэктурная і культурная спадчына краіны – гэта не толькі Мір і Нясвіж. Гэта сукупнасць усіх тых камянёў-следавікоў, прыдарожных каплічак, шляхецкіх сядзібак і магнацкіх палацаў, цэркваў, касцёлаў, будынкаў сінагог, млыноў, бровараў, паркаў і помнікаў палеглым жаўнерам, якія шчыльна запаўняюць усю тэрыторыю Беларусі.
У раскладзе Фэста экскурсаводаў – 2012: шпацыры па самых цікавых наваколлях сталіцы пад кодавай назвай «Мінскі абаранак»; «няходжаныя» раёны Мінска; Гродна, Полацк, Ваўкавыск, Мсціслаўе, Гомель, Талачын, Бабруйск, Орша, Шклоў, Жамыслаўль, Лепель, Пінск, Ракуцёўшчына- Краснае – Плябань, Лагойск, Плешчаніцы, Слонім, Крэва, Вялейка, Нясвіж, Барань; некалькі новых маршрутаў для для аматараў ровараў; асобная міні-тэма – 1812 г.
Не стала глыбачаніна Віталя Гарановіча, паэта і педагога, старшыні глыбоцкага аддзялення ТБШ. За яго дырэктарствам мясцовая школа №3 атрымала статус «Узорная беларускамоўная школа», лічылася найбольш прэстыжнай у райцэнтры. Словы з ягонага «Запавету нашчадкам»:
Ты самы шчаслівы – жывеш на зямлі
І маеш сяброў, табе роўных і родных.
І мову, як водар паветра, цані
Нашчадкам, як дар, перадай яе годна.
ЧУРЫКАЎ Дзмітрый – дацэнт кафедры арганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. "Тое, што многія выкладчыкі выдатна ведаюць беларускую мову, магу пацвердзіць."
ЖЫЛКО Вячаслаў – дацэнт кафедры аналітычнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. Матэрыялы для сваіх лекцый піша па-беларуску. З уласнага досведу ведае: са студэнтамі хімфаку моўных праблем не ўзнікае.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 красавіка
Міжнародны семінар «Яўрэйская тэматыка ў міждысцыплінарных адукацыйных праектах» пройдзе ў Мінску 5–6 мая. Семінар разлічаны на настаўнікаў, работнікаў сістэмы адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца праблемамі адукацыі.
Мэта семінара – знаёмства ўдзельнікаў з досведам краін-суседзяў (Польшча, Літва, Украіна) у стварэнні і рэалізацыі адукацыйных праектаў на яўрэйскую і полікультурную тэматыку, тэму папярэджання дыскрымінацыі паводле рэлігійных і этнічных прыкметаў. У межах семінара ёсць магчымасць прэзентаваць уласны адукацыйны праект.
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем удзельнікаў.
/
На канале ОНТ будзе прэм’ера фільма пра атамана Моніча і антысавецкі супраціў на Малым Палессі ў 1920-х гадах.
Дзве часткі адпаведна будуць дэманстравацца 23 і 30 красавіка ў 18:20 у праекце «Обратный отсчёт».
Ізноў надыходзіць час развітання з вучнямі. З аднымі вы сустрэнецеся ў школе пасля летняга адпачынку. Іншыя выпраўляюцца са школьнага гнязда ў дарослы свет. Спадзяемся, нашыя ранейшыя і новыя матэрыялы дапамогуць вам зрабіць Свята апошняга званка адметным і запамінальным.
Веды ў падручніках спяць да пары,
Веды хаваюцца ў лічбах і словах,
Веды найлепшыя нашы сябры,
Іх абуджае для нас адмыслова:
Дзынь-дзынь, школьны званок,
Дзынь-дзынь – нам вестунок,
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось
Вывучым новае штось...
В.Тэпін, 1942 г.У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі».
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача.
В.Тэпін, 1942 г.У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі».
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача. Маральная папсаванасьць, якая назіраецца ў грамадзтве і якая зьяўляецца вынікам заняпаду агульнай культуры, можа быць пераможана ўласнымі сіламі нацыі, закліканай да самадзейнасьці.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 красавіка Міжнародная канферэнцыя «Крэатыўнасць у навучальным працэсе» пройдзе ў Рызе 14 – 15 верасня 2012 г. Тэма крэатыўнага мыслення будзе разглядацца ў дачыненні да моўнай адукацыі, матэматыкі, мастацтва і сацыяльных навук, дашкольнай адукацыі ды г.д.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, настаўнікі і адміністратары, якія працуюць на розных узроўнях сістэмы адукацыі: ад дашкольнай – да вышэйшай і адукацыі дарослых. Навучэнцы, бацькі і практыкі таксама вітаюцца.
Арганізатары прапануюсь 10 грантаў для школьных настаўнікаў на пакрыццё рэгістрацыйных унёскаў.