Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.04.2012

Бюлетэнь «Настаўнік.інфо» №16, 17, 18, 19 

№16 жнівень 2011. Тэма нумару: Актыўная ацэнка: Два гады таму і сёння...
№17 кастрычнік 2011. Тэма нумару: Прававое рэгуляванне адукацыйнай сферы
№18 снежань 2011. Тэма нумару: Ключавыя кампетэнцыі як крытэры якасці навучання
№19 студзень 2012. Тэма нумару: Грамадзянскія кампетэнцыі

04.04.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 23 красавіка 18:00
 


Міжнародная арганізацыя Пакт запрашае прадстаўнікоў некамерцыйных няўрадавых арганізацый Беларусі паўдзельнічаць у адукацыйнай праграме «Лідэрства ў грамадзянскай супольнасці».
Мэта праграмы – дапамагчы ўдзельнікам ініцыяваць станоўчыя змены ў сектары і грамадстве.

03.04.2012

Iнструкцыі з малюнкамі

Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...

02.04.2012

Вандроўкі па Беларусі: інструкцыі з малюнкамі  

Маляўнічыя інструкцыі ад часопіса «РЮКЗАЧОК. МИР ПУТЕШЕСТВИЙ», якія дапамогуць табе сабрацца ў падарожжа, не збіцца з тропу, зарганізаваць месца адпачынку для сябе і сваіх сяброў.
Чытаем карту. Не губляйся! Распалім вогнішча? Як правільна сабраць рукзак? «Усё сваё нашу з сабою»: Палатка. Вучымся завязваць вузлы. Вучымся прывязваць вяроўку. Як абсталяваць бівак...

30.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак (зменены!) – 2 красавіка 

Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю эфектыўнай і паспяховай? Ведаць, як выпраўляць недахопы і ўзмацняць яе перавагі? Навучыцца кіраваць групавымі працэсамі, ствараць і здзяйсняць планы арганізацыйнага развіцця? Прыходзьце ў Школу кансультантаў!
Адукацыйна-практычны курс «Школа кансультантаў па арганізацыйным развіцці» (Акадэмія ПЛЮС) уключае ў сябе 6 семінараў і 6 трэнінгаў, выкананне заданняў і тэстаў, стажыроўку (практыку) у арганізацыях (у пары з дасведчаным кансультантам). Усе ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у сустрэчах «Клуба кансультантаў». Курс пачынаецца ў красавіку 2012 г. і сканчаецца ў красавіку 2013 г. 
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў ва ўзросце 18–35 гадоў, якія маюць стаж актыўнага сяброўства ў грамадскай арганізацыі не меней за 3 гады. Вітаецца досвед працы ў якасці менеджараў, трэнераў, кансультантаў па арганізацыйным развіцці.

30.03.2012

Ларыса Дзедавец

У бягучым навучальным годзе ў навагрудскай СШ №4 быў адкрыты незвычайны клас. За парты ў ім селі два хлопчыкі і адна дзяўчынка. Іх бацькі зрабілі выбар на карысць навучання дзяцей на беларускай мове.
Гісторыя беларускамоўнага навучання ў школе даволі багатая. Упершыню такі клас адчыніў свае дзверы для першакласнікаў у 1989 годзе. Пасля былі і два, і тры класы на паралель. Былі гады, калі набору не было наогул. Так, у 2010 годзе адбыўся выпуск 11 «А» беларускамоўнага класа, а наступны навучальны год стаў годам невялічкага перапынку, калі ў школе не было ніводнага класа з навучаннем на роднай мове. І вось аднаўленне добрай справы.

30.03.2012

Дапаможнік склаў і даслаў Іван Сяргеевіч Храпавіцкі – настаўнік матэматыкі з Глыбокага. Дапаможнік на рускай мове створаны на падставе папярэдняй, беларускай, версіі. Гэта першая частка інтэрактыўнага дапаможніка, якую аўтар рэкамендуе калегам для выкарыстання падчас правядзення індывідуальных заняткаў з абітурыентамі.

30.03.2012

107.53 КБДапаможнік склаў і даслаў Іван Сяргеевіч Храпавіцкі – настаўнік матэматыкі з Глыбокага.Дапаможнік на рускай мове створаны на падставе папярэдняй, беларускай, версіі. Гэта першая частка інтэрактыўнага дапаможніка, якую аўтар рэкамендуе калегам для выкарыстання падчас правядзення індывідуальных заняткаў з абітурыентамі.
Дапаможнік створаны ў фармаце добра знанай у свеце праграмы Жывая Геаметрыя, дакладней, апошняй яе версіі Geometer’s Sketchpad, v.5.
Першая частка прысвечана планіметрычнай тэме «Трохвугольнік». У наступных частках – астатнія тэмы, улучна са стэрэаметрыей і алгебрай. Дапаможнік можа быць эфектыўным для падрыхтоўкі абітурыентаў да ЦТ, ён дае магчымасць поўнага пагружэння школьніка ў сутнасць разгляданых пытанняў, бо гэтага вымагае закладзеная ў ім тэхналогія інтэрактыўных стасункаў з матэматычнымі аб’ектамі. Адмысловага ведання камп’ютарнай праграмы і яе ўсталёўкі не патрабуецца.

28.03.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012 г.

Праграма «Erasmus Mundus Partnership for Belarus, Ukraine, Moldova (EMP-AIM)» аб’ядноўвае 17 універсітэтаў з краін Еўрасаюза, Беларусі, Украіны і Малдовы і скіравана на наладжванне сталага структурнага супрацоўніцтва паміж гэтымі навучальнымі ўстановамі з мэтай умацавання акадэмічнага, культурнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕС і Усходне-Еўрапейскім рэгіёнам. Праект прапануе стыпендыі для студэнтаў, магістраў, аспірантаў і выкладчыкаў на восень 2012 г.

28.03.2012

Апошні тэрмін прыёму заявак – 19 красавіка 2012 г. 

Ізраільскае агенцтва міжнароднай супрацы ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля, пры падтрымцы Цэнтра супрацы і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) праводзіць міжнародны сімпозіум «Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўнае адукацыйнае асяроддзе», які адбудзецца ў Ізраілі з 14.06.12 па 09.07.12.
Усе выдаткі па знаходжанні і навучанні ў Ізраілі бярэ на сябе прымаючы бок, удзельнік сплачвае толькі авіяпералёт. 

Старонкі