Архіў навін
Сёння пачалося цэнтралізаванае тэставанне
Першы іспыт у выглядзе цэнтралізаванага тэставання адбудзецца сёння, у панядзелак, у 67 тыс. 483 беларускіх абітурыентаў — гэта праверка ведаў па беларускай мове, – нагадаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.
Сёлета для праходжання ўсіх прадметаў тэставання зарэгістраваліся больш як 172 тыс. чалавек, якія напішуць каля 479 тыс. тэстаў.
На ЦТ неабходна ўзяць дакумент, які засведчвае асобу, і асадку з чорным стрыжнем.
«Без пашпарта, пасведчання на права жыхарства або любога іншага дакумента, што засведчвае асобу абітурыента, ён нават не зможа прайсці ў будынак», — папярэдзіў Мікалай Фяськоў.
Паперу для чарнавіка абітурыентам выдадуць ужо ў аўдыторыі. Пасля заканчэння тэставання чарнавікі неабходна здаць арганізатарам. Усе іспыты пачынаюцца а 11.00, але лепш прыехаць загадзя, каб прайсці кантроль і знайсці сваю аўдыторыю, параіў Мікалай Фяськоў. Месца правядзення іспытаў можа не супадаць з адрасам пункта рэгістрацыі, таму, адпраўляючыся на тэставанне, трэба ўважліва прачытаць выдадзеныя на рукі дакументы.
Паводле Belta.by
Для настаўнікаў, якія жадаюць пашырыць сваю метадычную скарбонку, сустрэць аднадумцаў, пазнаёміцца з цікавымі выкладчыкамі з розных краінаў, прапануецца да 14 чэрвеня падаць заяўкі на ўдзел у Школе правоў чалавека.
Абвестка і анкета знаходзіцца тут
Таксама нагадваем, што да 14 чэрвеня можна заявіцца і на шведска-беларускі семінар «Дэмакратыя ў паўсядзённасці" .
Інфармацыя тут
Матэрыял да спалучнага ўрока беларускай літаратуры і біялогіі, распрацаваны гомельскімі настаўнікамі, запрашае вучняў да развагаў над праблемамі экалогіі як з прыродазнаўчага, так і з агульначалавечага гледжання .
Спампаваць прэзентацыю (430 КБ)
Прэзентацыя да ўрока, прысвечанага паэме Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла»
Матэрыял да спалучнага ўрока беларускай літаратуры і біялогіі, распрацаваны гомельскімі настаўнікамі, запрашае вучняў да развагаў над праблемамі экалогіі як з прыродазнаўчага, так і з агульначалавечага гледжання .
Спампаваць прэзентацыю (430 КБ)
Адукацыйны семінар “Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці”
Настаўнікі і выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным адукацыйным семінары “Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці”, які ладзіцца грамадскім аб’яднаннем Studieforbundet Vuxenskolan (Швецыя) пры падтрымцы грамадскага аб’яднаньня “Адкрытае грамадства” (Мінск).
Семінар ладзіцца ў Гродне 17–19 чэрвеня.
Дэмакратыя ў штодзённасці – гэта прыхільнасць людзей да каштоўнасцяў свабоды і адказнасці, дыялога і ўзаемаразумення, сумоўя і супрацоўніцтва ў сваім штодзённым жыцці.
Мэты і змест семінара:
– дасягненне глыбейшага разумення базавых дэмакратычных нормаў і каштоўнасцяў і асаблівасцяў іх праяўлення ў штодзённым узаемадзеянні,
-знаёмства з інавацыйнымі метадамі навучання моладзі культуры міру і дэмакратыі,
-знаёмства з сістэмай фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Швецыі і метадамі навучання дэмакратыі на практыцы ў шведскай школе.
Праграма семінара распрацаваная на базе аўтарскага курса “Дэмакратыя ў штодзённасці”, зацверджанага Мінадукацыі РБ у якасьці Праграмы факультатыўных заняткаў для 11 класа агульнаадукацыйных установаў.
Канферэнцыя па правах студэнтаў у Мінску
Канферэнцыя будзе праходзіць у фармаце дакладаў і тэхналогіі «Адкрытая прастора» («Open Space»), пры якім удзельнікі атрымліваюць поўную свабоду дзеянняў і самастойна ўзнімаюць цікавыя для сябе тэмы ў рамках стратэгічнай тэматыкі, абмяркоўваюць іх, працуючы ў паралельных групах.
Месца правядзення: г. Мінск, Міжнародны адукацыйны цэнтр ім. Ёханэса Рау, пр-т. Газеты Праўды, 11.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў пачынаецца а 09.30.
Кантактная інфармацыя: па ўсіх пытаннях просім Вас звяртацца па тэлефонах: +375 29 221 06 97; +375 29 314 43 75 альбо на электронны адрас: st.rights.konference@gmail.com
Аргкамітэт не кампенсуе транспартныя і іншыя выдаткі ўдзельнікаў.
Падрабязная інфармацыя тут.
Для ўдзелу ў канферэнцыі Вам неабходна да 12 чэрвеня выслаць заяўку мэйл: st.rights.konference@gmail.com з пазнакай у тэме ліста канферэнцыя_прозвішча_імя.
Ласкава нагадваем, што да 10 чэрвеня вы маеце магчымасць прапанаваць свае смелыя, творчыя і арыгінальныя ідэі для ўдзелу ў конкурсе адукацыйных праектаў.
Не забываймася аб тым, што кожная задума, народжаная з вашай добрай душы і прафесійнага досведу, ёсць самай каштоўнай пярлінай скарба нашай беларускай будучыні.
Конкурс адукацыйных праектаў накiраваны на грамадзянскую і метадычную адукацыю, развіццё крытычнага мыслення дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва.
Летнік прысвечаны пытанням экалогіі і ўстойлівага развіцця
Удзельнікам прапануюцца як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі па тэматыцы з наведваннем розных экалагічных аб’ектаў у Новым Садзе (Сербія). Арганізатары не патрабуюць ад удзельнікаў ведаў па гэтай тэматыцы, таму запрашаюцца ўсе жадаючыя ад 18 да 28 год.
Працоўная мова – англійская. Удзел у летніку складае 60 еўра, што пакрывае выдаткі на пражыванне, харчаванне, удзел у экскурсіях і культурных мерапрыемствах.
Запоўніць анкету на ўдзел можна тут.
Дадатковая інфармацыя http://www.eyouwins.com/.
Дэдлайн 1 ліпеня 2010 г.
Паводле adukacyja.info
Выстава дзіцячга малюнка да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы
Выстава “Грунвальд у нашай памяці” адкрыецца 13 ліпеня па адрасе: Мінск, пр. Машэрава, 8.
Нягледзячы на тое, што арганізатары арыентуюцца на дзіцячыя і моладзевыя працы, узроставых і тэхнічных абмежаванняў няма. Неабходна, каб творы былі прысвечаныя Грунвальдзкай перамозе і яе ролі ў гісторыі нашай краіны.
У склад журы ўвайшлі Мікола Купава, Алесь Шатэрнік, Алесь Марачкін, Эдуард Агуновіч ды іншыя мастакі.
Працы прымаюцца па адрасе Машэрава, 8.
Апошні тэрмін падачы працаў: 5 ліпеня..
Вандроўка па Віцебшчыне
5–6 чэрвеня 2010 году (субота-нядзеля) Магілёўская гарадская арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ладзіць вандроўку па Віцебшчыне.
Падчас падарожжа ўдзельнікі наведаюць музей Янкі Купалы “Акопы”, музей Змітрака Бядулі у вёсцы Пасадзец, Бярэзінскі біясферны запаведнік, краязнаўчы музей у Лепелі, а таксама мноства помнікаў архітэктуры ды іншыя цікавыя мясціны.