Архіў навін
«Борисовские новости»: У рэдакцыю патэлефанавала мама школьніка, якая паведаміла, што СШ №12 практычна не гатовая да новага навучальнага года. Яна папрасіла не называць яе прозвішча, каб потым гэта не гукнулася яе сыну.
Замест таго, каб шукаць найлепшы дзіцячы цэнтр, гэтая мама стварыла яго сама. Гутарка з адной з арганізатараў сямейнага цэнтра «Млын», што на Уруччы, маладой мамай і прыгажуняй Вікай Язвінскай.
«Чудова каша» – папулярная дзіцячая песня ўкраінскай кампазітаркі Ганны Алейнікавай. Тэкст Ларысы Ратыч у перакладзе Юліі Шаровай.
Рэкамендацыі, падрыхтаваныя спецыялістамі кіравання маніторынгу якасці адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі: Адаптацыя вучняў V класа; Удасканаленне чытацкіх уменняў; Фізіка; Матэматыка; Сусветная гісторыя; Біялогія, Маральнае выхаванне.
Алена Арэшка: Пакінуць дзяцей у атачэнні соцень тысяч паведамленняў, якія пранікаюць у розум і душу, без аналітычных інструментаў, якія дазваляюць у іх арыентавацца, – недаравальна.
Запрашаем настаўнікаў, выкладчыкаў педагагічных установаў, метадыстаў на курс дыстанцыйнага навучання. Удзел у навучанні – бясплатны. Замежная стажыроўка для найлепшых удзельнікаў.
Дыскусія на Свабодзе: Ці лічыце вы, што ўсе дзеці ў Беларусі мусяць атрымліваць адукацыю на беларускай мове, якая, нагадаем, мае статус дзяржаўнай?
Мікалай Запрудскі: Паразважаем наконт падрыхтоўкі настаўніка да дэбютнага ўрока, яго правядзення і аналізу. Адразу заўважым, што многія парады будуць тычыцца не толькі першага ўрока, але і наступных.
Я часта цікаўлюся ў школьнікаў: «Калі ты выходзіш у сеціва, то павінен усё цярпець?» І 15-гадовыя падлеткі даюць, як правіла, станоўчы адказ: «Так, трэба цярпець».
Шаноўныя настаўнікі, выкладчыкі, выхавальнікі, вучні і студэнты! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года! Менавіта веды заўсёды былі самай галоўнай каштоўнасцю беларусаў.