Архіў навін
З верасня па снежань 2015 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску ладзіць стажыроўкі ў Германіі для настаўнікаў і выкладчыкаў нямецкай мовы са школ і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Упершыню з гэтым феноменам я пазнаёмілася ў артыкуле Мікалая Іванавіча Запрудскага «Перавернуты ўрок». Адразу прыйшла думка: я нешта падобнае спрабавала рабіць, але не ведала, як гэта назваць.
Як сфармаваць медыякампетэнтнасць на ўроках? Яўген Пархоменка прапануе разгледзець, як выкладчыкі фізікі расказваюць пра радыеактыўнасць і ядзерныя рэакцыі.
Праект «Карта навучэнца» ў 2016 годзе плануецца ўкараніць ва ўсіх школах Мінска. Такое рашэнне прынята кіраўніцтвам Мінгарвыканкама на аператыўнай нарадзе ў гарадскім выканаўчым камітэце.
Самы папулярны пакет офісных праграм займеў беларускамоўны інтэрфейс. «Файл» – «Галоўная» – «Уставіць» – «Распрацоўка»… Гэтыя каманды беларусы цяпер могуць даваць на роднай мове.
Таццяна Равяка скіравала зварот міністру адукацыі Беларусі. Яна звяртае ўвагу на факты прымусу настаўнікаў да ўдзелу ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Таварыства беларускай школы запрашае настаўнікаў, бацькоў, метадыстаў і ўсіх зацікаўленых звярнуць увагу на змест падручнікаў гісторыі і грамадазнаўства.
Атрымаць музычную адукацыю, вывучыцца на зваршчыка і фрэзероўшчыка, засвоіць прафесію цырульніка ці кухара шведскія старшакласнікі могуць у сценах адной навучальнай установы.
Медыя – самая вялікая па колькасці студэнтаў, якія яе вывучаюць, праграма ў гімназіі горада Оскарсхамн. Падлічана, што маладыя шведы знаходзяцца пад уплывам медыя ў сярэднім 7 гадзін штодня.
Праект «Альтанка» мае на мэце дапамагчы вучням пачатковых класаў, засвоіць школьную праграму, а разам з ёй і беларускую мову ў цікавай гульнявой форме.