Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
27.06.2009


Сцэнар святкавання Купалля, складзены выкладчыцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта М.П. Осіпавай і З.М. Панасевіч і надрукаваны ў часопісе «Пачатковая школа» будзе, вядома ж, дарэчным напярэдадні Купалля для тых, хто і ў час адпачынкаў мае клопат аб шанаванні народных традыцый.

Спампаваць сцэнар (doc, 42 КБ)

Паводле сайта З рога ўсяго многа




27.06.2009


Сцэнар «Купальскі карагод»

Сцэнар святкавання Купалля, складзены выкладчыцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта М.П. Осіпавай і З.М. Панасевіч і надрукаваны ў часопісе «Пачатковая школа» будзе, вядома ж, дарэчным напярэдадні Купалля для тых, хто і ў час адпачынкаў мае клопат аб шанаванні народных традыцый.

Спампаваць сцэнар (doc, 42 КБ)

Паводле сайта З рога ўсяго многа




26.06.2009

На канікулах – у падарожжа “Таямніцы беларускай Поўначы”


Магілёўская гарадская арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае ў трохдзённую вандроўку “Таямніцы беларускай Поўначы” па Віцебшчыне, якая адбудзецца 10–12 ліпеня 2009 г.

Падчас вандроўкі ўдзельнікі наведаюць краязнаўчы музей у Лепелі, музей Васіля Быкава ў Бычках, пабачаць самае глыбокае возера Беларусі, наведаюць крайнюю паўночную кропку і самы старажытны горад нашай краіны, а таксама мноства помнікаў архітэктуры ды іншых найцікавейшых мясцінаў.



Паводле рассылкі belngo.info



26.06.2009

Пачаўся прыём дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўскіх праграм ЕГУ


Прыём дакументаў здзяйсняецца на наступныя бакалаўрскія праграмы:


– гісотрыя Беларусі і культурная антрапалогія;

– візуальны дызайн і медыя;

– культурная спадчына і турызм;

– медыя і камунікацыя: візуальная культура (кіно, тэлебачанне, Інтэрнэт), масавыя камунікацыі і журналістыка;

– міжнароднае права;

– паліталогія і еўрапейскія даследаванні;

– сацыяльная і палітычная філасофія;

– тэорыя і практыка сучаснага мастацтва.

Апошні тэрмін падачы дакументаў на завочнае аддзяленне бакалаўрскіх праграмаў: 24 ліпеня 2009 году (1-шы паток), з 27 ліпеня па 21 жніўня (2-гі паток).

Азнаёміцца з працэдурай прыёму і разгляду дакумэнтаў можна ў раздзеле «Правілы прыёму» на сайце: http://www.ehu.lt/news/notice/0013467/

Звярніце ўвагу на тое, што працэдура прыёму дакумэнтаў змянілася.


http://www.ehu.lt/studies/low_residency/programs/



Кантакты: Irma Jukauskaite, EHU Communications Officer, mob.: +370 680 20 586, i.zukauskaite@ehu.lt


Паводле рассылкі belngo.info




20.06.2009


Прапануем вашай увазе цікавы артыкул пра гісторыю жыцця Яна Снядэцкага, рэктара Віленскага універсітэта, знанага астранома, матэматыка, грамадскага дзеяча і даследчыка гісторыі навукі, здольнага спалучыць высокую навуковую кваліфікацыю і талент, арганізацыйныя здольнасці і актыўную грамадскую пазіцыю. Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (doc, 240 КБ)

Паводле pawet.net




20.06.2009


Артыкул «Ян Снядэцкі"

Прапануем вашай увазе цікавы артыкул пра гісторыю жыцця Яна Снядэцкага, рэктара Віленскага універсітэта, знанага астранома, матэматыка, грамадскага дзеяча і даследчыка гісторыі навукі, здольнага спалучыць высокую навуковую кваліфікацыю і талент, арганізацыйныя здольнасці і актыўную грамадскую пазіцыю. Матэрыял надрукаваны ў газеце «Наша слова».

Аўтар – Леанід Лаўрэш.


Спампаваць артыкул (doc, 240 КБ)

Паводле pawet.net




20.06.2009

Экспрэс Салідарнасць – 2009

Пачаўся набор моладзі для ўдзелу ў другім выпуску Экспрэс Салідарнасці, арганізатарам якога з'яўляецца Еўрапейскі цэнтр салідарнасці ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Першы выпуск праекта адбыўся летась у межах святкаваньня 25 гадавіны ўручэння Леху Валенсе Нобелеўскай прэміі міру. У ім прынялі ўдзел больш за 200 грамадзкіх актывістаў з 44 краінаў.


Другі выпуск Экспрэс Салідарнасці прымеркаваны да 70 гадавіны пачатку Другой Сусветнай вайны і адбудзецца з 26 жніўня па 2 снежня 2009 г.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на праезд і пражыванне ў Польшчы замежных удзельнікаў.


Каб прыняць удзел у наборы, неабходна запоўніць форму заяўкі на англійскай мове праз сайт: ecs.org.pl/index/solidarityExpressForm


Апошні тэрмін адпраўкі заявак: 25 чэрвеня 2009 г.



Паводле рассылкі belngo.info





20.06.2009

Міжнародны семінар для моладзі ў Кіеве


Пачаўся набор удзельнікаў для новага праекта «Глядзець паверх межаў", да ўдзелу ў якім запрашаюцца студэнты і моладзевыя актывісты няўрадавых арганізацыяў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Германіі.


Мэтай праекту з'яўляецца пашырэнне доступу да аб'ектыўных крыніцаў ведаў і інфармацыі аб Беларусі, а таксама стварэнне інтэрнэт-пляцоўкі для моладзі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якая дазволіць ім лепш даведацца адзін аб адным і абмяняцца меркаваннямі.


Сямідзённы міжнародны семінар будзе праходзіць з 3 9 жніўня 2009 году ў гарадох Чарнігаве і Кіеве. Зацікаўленыя ва ўдзеле могуць азнаёміцца з патрабаваннямі на сайце: www.drumla.org.pl/index.php


Заяўкі, якія змяшчаюць рэзюмэ і суправаджальны ліст, адпраўляйце на адрас: drumla_s@wp.pl


Апошні тэрмін падачы заявак: 26 чэрвеня 2009 году.


Паводле рассылкі belngo.info




16.06.2009

Навучальны тур у Польшчу – 2009

“Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Эзяранскага і фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі на стажыроўку ў Польшчу.


У межах інтэнсіўнага двухтыднёвага побыту ў Польшчы, каардынаванага дасведчанымі грамадскімі арганізацыямі, удзельнікі змогуць азнаёміцца з дзейнасцю польскіх акадэмічных цэнтраў, даведацца аб працы грамадскіх арганізацыяў, сустрэцца з выдатнымі грамадскімі дзеячамі Польшчы, прыняць удзел у лекцыях, курсах, культурных мерапрыемствах.


Да ўдзелу ў праграме “Study Tours to Poland” запрашаюцца студэнты:


– ва ўзросце ад 18 да 21 году (якім да 1.07.2009 не споўніцца 22 гады), якія навучаюцца ў Беларусі і з'яўляюцца грамадзянамі краіны;

– з высокімі паказнікамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 ліпеня 2009 году.


Заявы дасылайце па электронным адрасе: nabor2009@studytours.pl


Больш падрабязную інфармацыя чытайце на сайце: http://www.studytours.pl.
Паводле рассылкі belngo.info.




16.06.2009


Летняя моладзевая акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў


Абвяшчаецца набор на ўдзел у міжнароднай праграме “Летняя моладзевая акадэмія правоў чалавека і дэмакратычных ініцыятываў”, якая будзе праходзіць у Польшчы з 16 па 25 жніўня 2009 года.


У Акадэміі прымуць удзел 25 моладзевых актывістаў з Польшчы, Германіі, Беларусі, Украіны і Расіі. З кожнай краіны на падставе пададзеных анкетаў шляхам правядзення конкурсу будзе адабрана па 5 кандыдатаў. Працоўная мова Акадэміі – руская.


Да ўдзелу ў конкурсе ад Беларусі запрашаюцца выпускнікі беларускіх нацыянальных адукацыйных праваабарончых праграмаў для моладзі, найперш – “Беларускай праваабарончай школы”.


Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў файле anketa-bel.doc і даслаць яе на адрас беларускага каардынатара праграмы belschool@gmail.com з пазнакай у тэме “летняя Акадэмія”.


Апошні тэрмін падачы заявак: 28 чэрвеня 2009 году. Пра вынікі конкурсу прэтэндэнтам будзе паведамлена да 10 ліпеня 2009 году.


Арганізатары Акадэміі кампенсуюць выдаткі на візу, праезд (цягнік, аўтобус), забяспечаць пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.


Адказы на ўсе дадатковыя пытанні можна атрымаць па электронным адрасе: belschool@gmail.com.


Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце на сайце: http://spring96.org/be/news/28749/

Паводле рассылкі belngo.info.




Старонкі