Архіў навін
Еўрапейскі гуманітарны універсітэт запрашае беларусістаў
ЕГУ працягвае набор студэнтаў на бакалаўраўскю праграму “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту Навучанне ў ЕГУ”, якая ўключае:
* авалоданне дзьвюма еўрапейскімі мовамі;
* фундаментальная падрыхтоўка ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук;
* грунтоўныя веды па беларускай, еўрапейскай і сусветнай гісторыі, археалогіі, этналогіі, культурнай антрапалогіі, гісторыі мастацтва;
* магчымасць вучыцца ў «Крывіцкай Мэцы» – у Вільні;
* атрыманне дыплома літоўскага дзяржаўнага ўзору, які прызнаецца ў Еўропе;
Бакалаўрская праграма “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” Еўрапейскага Гуманітарнага універсітэту (Вільня) была распрацавана з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца да выпускнікоў гістарычных факультэтаў універсітэтаў Еўропы. Яна дае грунтоўныя веды па гісторыі Беларусі і Еўропы, а таксама ў галіне сацыяльнай, культурнай і гістарычнай антрапалогіі і іншых гуманітарных дысцыплін.
Штовечар правяраю хатняе заданьне ў малодшай дачкі. Так праходжу гімназічную праграму – параграф за параграфам – і штовечар натхняюся (дакладней, набрыньваю гронкамі гневу).
Пра падручнікі для 5-й клясы, іхную мову, улік узроставай псыхалёгіі ды цывілізацыйную арыентацыю я сабе паабяцаў напісаць – і мусова напішу – эсэй. Калі закончыцца навучальны год. А пакуль – фрагмэнт будучых нататак фэноляга.
“Беларуская мова”. 2001 год. 2-е выданьне, не якое там 40-е стэрэатыпнае. Значыць, даволі сьвежа, як на падручнік, укладзенае.
Вінцук Вячорка: Кім засялілі падручнік беларускай мовы? Прафком, саўнарком і камротамі...
Штовечар правяраю хатняе заданьне ў малодшай дачкі. Так праходжу гімназічную праграму – параграф за параграфам – і штовечар натхняюся (дакладней, набрыньваю гронкамі гневу).
Пра падручнікі для 5-й клясы, іхную мову, улік узроставай псыхалёгіі ды цывілізацыйную арыентацыю я сабе паабяцаў напісаць – і мусова напішу – эсэй. Калі закончыцца навучальны год. А пакуль – фрагмэнт будучых нататак фэноляга.
“Беларуская мова”. 2001 год. 2-е выданьне, не якое там 40-е стэрэатыпнае. Значыць, даволі сьвежа, як на падручнік, укладзенае. Імёнаў аўтараў падручніка не падаю: абодва яны харошыя ды нацыянальна сьведамыя людзі даволі шаноўнага ўзросту. У практыкаваньні 10-гадовыя дзеці мусяць прыпісаць правільныя канчаткі словам, дапасаваным да складанаскарочаных. Мэтадычная задача – замацаваць уменьне вызначаць род складанаскарочанага слова дый наагул яго граматычную форму.
Усё звычайна. Вось сказы.
- Люба коратка ахарактарызавала кожнага студэнта, чые заявы разгляд… прафком. (А.Васілевіч)
- Забеліна, як і Васіліна цяпер, прыехала некалі, гады за чатыры да вайны, у Старыцк… МТС.
- (Т.Хадкевіч) РБУ дарожн… вядзе свой рамонт – адвечную работу. (С.Басуматрава)
- Саўнарком засяд… позна, гадзін да адзінаццаці. (Іван Шамякін)
- “Зямлянку” – зімнюю элегію – спяв… камроты Весялоў. (А.Пысін)
- Фінал розыгрышу кубка чэмпіёнаў па ручному мячу сярод клубных каманд Еўропы выйгр… спартсмены Мінск… СКА. (“Звязда”)
Што ж беларускае дзіцё пачатку XXI стагодзьдзя вычытала ў гэтых сказах і ў выніку напісала? *** …
Прапануем вам прачытаць і скарыстаць на сваіх занятках аповед пра гісторыю жыцьця, навуковую і грамадскую дзейнасць астранома з Віленскага універсітэта Марціна Пачобута, надрукаваны ў газеце «Наша слова».
Аўтар – Леанід Лаўрэш.
Спампаваць артыкул (zip, 608 КБ)
Паводле pawet.net
Артыкул «Марцін Пачобут-Адляніцкі"
Прапануем вам прачытаць і скарыстаць на сваіх занятках аповед пра гісторыю жыцьця, навуковую і грамадскую дзейнасць астранома з Віленскага універсітэта Марціна Пачобута, надрукаваны ў газеце «Наша слова».
Аўтар – Леанід Лаўрэш.
Спампаваць артыкул (zip, 608 КБ)
Паводле pawet.net
Стажыроўкі для студэнтаў у Швейцарыі
Швейцарскі ўрад ладзіць стажыроўкі для замежных студэнтаў у Швейцарыі.
Да ўдзелу ў стажыроўках запрашаюцца студэнты ўсіх краінаў свету, якія маюць ступэнь бакалаўра і жадаюць працягваць навучанне ў Швейцарыі. Некаторыя студэнты маюць шанец атрымаць грант.
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 верасня 2009 году.
Болей падрабязную інфармацыю (пра галіны навучаньня) і форму заяўкі глядзіце на сайце: http://www.mladiinfo.com/master/swiss-government-scholarships-for-foreign-students-switzerland.html
Паводле рассылкі belngo.info
Стыпендыяльная праграма Лэйна Кірклэнда
Галоўнай мэтай праграмы з'яўляецца абмен польскім досведам у галіне сістэмнай трансфармацыі ў межах гадавой постдыпломнай адукацыі ў польскіх ВНУ, дапоўненай стажыроўкамі ў дзяржаўных і прыватных арганізацыях (ад двух да чатырох тыдняў).
Стыпэндыя прызначаная для асобаў з краін былога СССР.
Месца правядзення праграмы: універсітэты ў розных гарадох Польшчы.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца:
– лідэры няўрадавых грамадскіх арганізацыяў,
– прадпрымальнікі,
– журналісты,
– эксперты, палітыкі,
– выкладчыкі ВНУ.
Заяўнікі мусяць валодаць польскай мовай на ўзроўні, які дазваляе слухаць лекцыі і семінары альбо ведаць англійскую мову; мець досвед працы мінімум два гады; быць ва ўзросце да 35 год (у выключных выпадках да 40 год); мець вышэйшую адукацыю.
Праграма навучання беларускіх студэнтаў у Нідэрландах
Нідэрландскі Фонд падтрымкі “Лібэртас” (Libertas Support Fund) прапануе праграму навучання беларускіх студэнтаў у Нідэрландах.
Умовы ўдзелу:
– валоданне англійскай мовай;
– заангажаванасць у палітычным, грамадскім жыцці Беларусі;
– узрост да 35 гадоў.
Каб падаць заяву, неабходна запоўніць анкету, сабраць неабходныя дакументы, якія падцвяржаюць факт папярэдняга навучання ў ВНУ, прайсці тэст на валоданне англійскай мовай TOEFL.
Падрабязная інфармацыя ды анкета — у файлах Mandatory_Netherlands.pdf і Application_Form.xls, а таксама на сайце www.nuffic.nl/international-students/scholarships/asia-africa-latin-america-and-eastern-europe/libertas-support-fund
Паводле рассылкі belngo.info
Арыгінальныя артыкулы беларускага этнаастранома, выпускніка фізічнага факультэта БДУ, магістра гісторыі Цімафея Авіліна пра народныя назвы сузор'яў будуць карысныя не толькі настаўнікам астраноміі і краязнаўцам, але і ўсім, каго цікавіць жывая народная спадчына. Інтэрв'ю з аўтарам чытайце на старонцы Радыё Свабода.
Плеяды (doc, 30 КБ)
Млечны Шлях (doc, 39 КБ)
Беларускія народныя назвы сузор'яў
Арыгінальныя артыкулы беларускага этнаастранома, выпускніка фізічнага факультэта БДУ, магістра гісторыі Цімафея Авіліна пра народныя назвы сузор'яў будуць карысныя не толькі настаўнікам астраноміі і краязнаўцам, але і ўсім, каго цікавіць жывая народная спадчына. Інтэрв'ю з аўтарам чытайце на старонцы Радыё Свабода.
Плеяды (doc, 30 КБ)
Млечны Шлях (doc, 39 КБ)
Вялікая Мядзведзіца (doc, 42 КБ)
Паводле старонкі «Беларуская народная астраномія»