Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.09.2007

«А ад Вас залежыць у вялікай меры павага ў Беларусі да свае мовы, да ўсяго беларускага, бо Вы з'яўляецеся найбольшым аўтарытэтам для сваіх вучняў.»
Адкрыты ліст старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы да настаўнікаў Беларусі з нагоды пачатку новага школьнага года.
Паводле Радыё Свабода

“Нічога так моцна мяне не задавальняе, як быць настаўнікам ды выхоўваць дзетак, якія будуць уважаць сваім абавязкам прычыніцца да дабрабыту нашага свету...” Так аднойчы гаварыў усім ведамы ў Канадзе настаўнік Юстын Трудо, сын найбольш ведамага канадскага прэм'ер-міністра П'ера Трудо. >>>

03.09.2007

“Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна) запрашае Вас узяць удзел у праекце “Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”.

Мэтай праекту з’яўляецца павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці.




03.09.2007

Падарожжа ў мінулае і сучаснае

У раздзеле «Краязнаўства» з'явіўся артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Слонім, Зэльву і Сынковічы.

Артыкул цалкам


03.09.2007



Артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Слонім, Зэльву і Сынковічы.

Артыкул цалкам


03.09.2007

У раздзеле «Краязнаўства» размешчаны артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Баранавічы і на радзіму Паўлюка Багрыма.

Артыкул цалкам


03.09.2007

Конкурс адукацыйных праектаў

Абвешчаны конкурсы «Беларускі Настаўнік 2007 года Мінска» і «Беларускі
Настаўнік 2007 года Міншчыны»


Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы”
(ТБШ) з мэтай маральнай падтрымкі педагогаў, якія выкладаюць
па-беларуску, праводзіць конкурсы “Беларускі Настаўнік 2007 года
Мінска” і “Беларускі Настаўнік 2007 года Міншчыны”.

У іх могуць удзельнічаць педагогі базавых і сярэдніх школ, дашкольных
і пазашкольных установаў, ліцэяў, гімназій і каледжаў Мінска і Мінскай
вобласці са стажам працы не меней за тры гады.


Для ўдзелу ў адпаведных конкурсах найлепшыя настаўнікі могуць быць
рэкамендаваныя грамадскімі арганізацыямі, бацькоўскімі камітэтамі,
установамі адукацыі, групамі бацькоў, настаўнікаў і навучэнцаў. Для гэтага трэба запоўніць спецыяльную анкету-рэкамендацыю і даслаць да 30.11.2007 электроннай поштай на адрас nastaunik2007@gmail.com, або па адрасе: 220029 Мінск, а/с 64.

Журы ТБШ да канца 2007 года вызначыць трох лаўрэатаў конкурса і
ўручыць спецыяльныя дыпломы і прызы. Дадатковая інфармацыя аб праекце
знаходзіцца на адмысловай старонцы нашага сайта https://nastaunik.eu/nastaunik2007/.

03.09.2007

Вінцук Вячорка: Належыць падзяка ўсім беларускім пэдагогам, якія ў ненармальнай сытуацыі працуюць нармальна: шчыра й прафэсійна. Дзеці іх любяць.
Паводле http://pbnf.org/
Вінцук Вячорка разам зь віншавньнямі да Дня ведаў надрукаваў свае прынагодныя ўражаньні.
З Днём ведаў усіх нас. Сьвята ўсіхнае: кожны вучыцца або вучыўся, аддаваў вучыцца дзяцей. Дзень ведаў – нагода задумацца пра нашую школу. Прынамсі паставіць пытаньне: ці нашая? >>>

03.09.2007

Уладзімір Арлоў і Генадзь Бураўкін пра выключэнне твораў з школьных праграм.
Уладзімір Арлоў: «Адбылася татальная “зачыстка” школьных праграм ад усіх маіх тэкстаў і прычынай з'яўляецца не толькі мая асоба. Прычына ў саміх тэкстах. Мае гістарычныя апавяданні для моладзі фармуюць нацыянальную свядомасьць маладых людзей. Па меркаванні нашай улады гісторыя Беларусі пачалася не ў дзесятым стагоддзі, а тады, калі прыйшоў да ўлады Аляксандр Лукашэнка».
Лаяльнасьць пісьменнікаў да ўлады не павінна быць крытэрам каштоўнасці пісьменьніка, упэўнены паэт Генадзь Бураўкін.

31.08.2007

Артыкул настаўніцы сярэдняй школы №5 Наваградка Таццяны АНАЦКІ пра вандроўку ў Баранавічы і на радзіму Паўлюка Багрыма.

Артыкул цалкам


31.08.2007


English debate club
Досведам правядзення заняткаў дыскусійнага клуба па ангельскай мове падзялілася Таццяна Анацка



Старонкі