Архіў навін
Прапануе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт
Спецыялізацыя “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія” (Завочная і дзённая формы навучання) з’яўляецца ўнікальнай у культурнай прасторы незалежнай Беларусі. Па-першае, упершыню ў беларускім універсітэце (ЕГУ) выкладаецца гісторыя ў яе чалавечым вымярэнні. Менавіта гэтаму спрыяе спалучэнне гісторыі і антрапалогіі. Студэнты пазнаёмяцца з такім варыянтам гісторыі, дзе ў цэнтры ўвагі знаходзіцца ЧАЛАВЕК з ягонымі поспехамі і разчараваннямі, горам і радасцю >>>
Чужую мову вучым, а здаем родную.
ЦТ нагладна прадэманстравала народную мудрасць показак «кроў – не вада» і «гены пальцам не сцярэш». Сёлета тэст па беларускай мове здалі 87 тысяч абітурыентаў. Летась такія заявы падалі 75 тысяч чалавек. Нагадаем, што школу сёлета скончыла другая плынь «пасьлярэферэндумных» дзетак, якіх у 1995 г. масава пазбавілі магчымасці вучыцца па-беларуску. Моладзь разумее, што колькі не вучы замежную мову, ніколі яе не будзеш адчуваць як родную і прагматычна выбірае сваё.
Засталося пачакаць, каб гэта зразумелі і чыноўнікі.
Абітурыенты могуць выбіраць беларускую альбо рускую мову для паступлення ў навучальныя ўстановы. Сёлета тэсты па-расейску будуць здаваць 120 тысяч чалавек.
Міжнародны валантэрскі летнік «Пад Каменем»
27 ліпеня – 10 жніўня 2007 г., Львоўская вобласць. Інстытут грамадскага лідэрства арганізуе валантэрскі летнік «Пад Каменем». Мэта: аб'яднаць актыўную моладзь вакол супольнай ідэі дапамогі ў аднаўленча–рэстаўрацыйных працах у Кляштарным комплексе ў пасёлку гарадскога тыпу Падкамень. Задачы: далучыць да летніка прадстаўнікоў розных маладзёвых арганізацый Украіны і блізкага замежжа; дапамагчы ў аднаўленча-рэстаўрацыйных працах у Кляштарным комплексе ў пгт. Падкамень; стварыць сяброўскі асяродак, што спрыяе знаёмству і абмену досведам паміж удзельнікамі; абменяцца кантактамі і сувязямі з мэтаю супрацоўніцтва ў будучыні; добра правесці час разам. Заяўкі прымаюцца да 1 ліпеня. Падрабязная абвестка: http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki
Найбольшым попытам у абiтурыентаў сёлета карыстаюцца спецыяльнасцi фiзiка-матэматычнага профiлю,
паведамiла начальнiк цэнтра тэсцiравання Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Галiна Вiктаровiч.
Паводле яе слоў, на праходжанне цэнтралiзаванага тэсцiравання па матэматыцы зарэгiстравалася больш за 127 тысяч чалавек, па фiзiцы — каля 52 тысяч. Здаваць тэст па фiзiцы выказалi жаданне амаль у два разы больш абiтурыентаў, чым летась.
Агляд медыяў.
- Рэпетытараў не пусцяць на тэсты, але Мінадукацыі не ведае, як гэта зрабіць Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне запісалася больш за 200 тысяч чалавек. Гэта на 30 тысяч больш, чым летась. Старшыня дзяржаўнай камісіі па кантролю за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў Анатоль Рубінаў незадаволены гэтым. >>>
- У Рэчыцы знішчылі будынак гімназіі ХІХ ст.у сувязі з падрыхтоўкай горада да рэспубліканскіх «Дажынак», прызначаных на верасень бягучага года. >>>
- З патрабаваннем аб вывучэнні навучэнцамі гарадзенскіх школ гісторыі Беларусі па беларускамоўных падручніках звярнуліся да міністра адукацыі прадстаўнікі Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны» і гродзенскага гарадскога аддзялення Грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы». >>>
- У гарадзенскія школы могуць вярнуцца беларускамоўныя класы Гарадзенская гарадзкая Рада Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны паразумелася з аддзелам адукацыі Гарадзенскага гарвыканкаму аб фармаванні ў навучальным 2007–2008 гг. у шэрагу гарадзкіх школаў першых класаў з беларускай мовай навучання. Беларускія класы маюць адчыніцца ў гімназіях №№ 4,6,7, а таксама ў сярэдніх школах №№ 10, 26, 32 Горадні. >>>
- Самыя распаўсюджаныя пытанні да цэнтралізаванага тэставання і адказы на іх. >>>
- Журналісцкае расследаванне: «У школьным атэстаце ў абітурыента па біялогіі стаяла «двойка», а на ЦТ ён атрымаў 84 балы» >>>
- Працэдура тэсцiравання ў Беларусi «падстрахаваная» з усiх бакоў. >>>
“Падарожжа па акіяне Лета — гэта проста здорава!”
Рухавая гульня для дзетак. Падыходзіць і каб адпачыць, і каб пабегаць, і каб даведацца ціквыя рэчы пра марскія плаванні і тэрміны.
Спампаваць апісанне гульні
Сяргей Сівы і надалей дзеліцца сваімі архівамі сцэнароў з калегамі. Публікуем сцэнар да першага званка ў школе. “Дзень добры, любімая родная школа!
Да цябе мы і зблізку прыйшлі, і здалёк.
Сёння здаецца нам песняй вясёлай
Твой першы прыгожы званок!”
Спампаваць сцэнар
Летняя крэатыўная школа
Kaospilot – адна з самых вядомых крэатыўных школ Даніі запрашае прыняць удзел у летняй школе, якая адбудзецца 20–25 жніўня 2007 года ў Вільні.
Kaospilot School прапаноўвае альтэрнатыўную адукацыю ў галіне сацыяльнага і інавацыйнага мэнэджмэнту з мэтай навучыць прадпрымальнікаў і сацыяльных інаватараў творча і паспяхова рэалізоўваць свае ідэі. Адукацыйны мэтад палягае на ідэі таго, што толькі той, хто ў стане эфектыўна арганізаваць сваю ўласную дзейнасць, здольны быць лідэрам для іншых.
Ранейшыя выпускнікі школы здзейснілі унікальныя сацыяльныя праекты ў Даніі, Сэрбіі, Кубе і іншых краінах.
Удзельнікамі летняй школы могуць стаць дзве асобы з кожнай арганізацыі / ініцыятыўнай групы, адзін з гэтых двух мусіць свабодна пісаць і размаўляць па-ангельску.
Для ўдзелу ў школе вам трэба мець праект ці ідэю будучага праекта, які вам дапамогуць рэалізаваць Kaospilot, а таксама запоўніць адну anketa на абодвух удзльнікаў і даслаць яе да 15 чэрвеня на англійскай мове на KaosPilots_school@yahoo.com.
Падрабязнасці пра праект.
Форум дэмакратычных настаўнікаў
16 чэрвеня ў Мiнску Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы» праводзіць Форум дэмакратычных настаўнікаў, у якім прымуць удзел актывісты беларускамоўнага асветнага руху, лідэры настаўніцкай грамады, удзельнікі конкурса «Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага для беларускамоўных выкладчыкаў ВНУ».
У парадку працы:
- вызначэнне арыенціраў і прыярытэтных шляхоў у фарміраванні грамадзянскай супольнасці, выхавання нацыянальнай свядомасці беларусаў, развіцця беларускай мовы і школы, нацыянальнай культуры;
- г
Курс семiнараў «Як рэкламаваць дзейнасць грамадскiх арганiзацыяў у СМІ".
Фундацыя «Новы стаў" (Люблiн, Польшча), пачынае курс адукацыйных семiнараў «Як рэкламаваць дзейнасць грамадскiх арганiзацыяў у сродках масавай iнфармацыi». Гэты праект будзе праводзiцца як цыкл навучальных заняткаў для прадстаўнiкоў няўрадавых арганiзацый з заходняй Беларусi. Плануецца ўдзел 15 чалавек з Берасцейскай, Гарадзенскай i Мінскай (За выключэннем Мінска) абласцей.
Заняткi адбудуцца ў канцы чэрвеня-пачатку лiпеня 2007 года, у Насутове непадалёк ад Люблiна.
Заяўкі прымаюцца да 12–00 10 чэрвеня 2007г. Вынiкi адбору стануць вядомыя 13 чэрвеня 2007г. >>>