Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.06.2007

Добраахвотнікі запрашаюцца на археалагічныя раскопкі ў Светлагорскім раёне.
Усім, хто цікавіцца гісторыяй, археалогіяй і краязнаўствам і можа прысвяціць частку свайго вольнага часу дабраахвотнай працы на археалагічных раскопках, прафесар кафедры гісторыі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўнівэрсытэта, доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін (кіраўнік раскопак) прапануе звязвацца з ім праз тэл. 567 59 22. >>>

04.06.2007

Раздаткі праверачных работ па курсу анатоміі (9 клас)
Аўтары даслалі свае напрацоўкі з наступным суправаджэннем:
«З задавальненнем чытаем разам з жонкай ваш сайт.  Сёння зпампавлі тэсты па біялогіі, мы ўдзячны аўтару за такую магчымасць. Мы таксама хочам прапанаваць настаўнікам, асабліва якія працуюць у 9 класе ў беларускамоўных школах, свае напрацоўкі праверачных работ па курсу анатоміі. Спадзяемся што яны будуць карыснымі для практыкаў і зменшаць час на падрыхтоўку самастойных і кантрольных работ.
З павагай і надзеяй на супрацу,
Алена Ясевіч, настаўнік біялогіі УА «гімназія №4 г.Смаргонь»
Аляксандр Ясевіч, кіраўнік гуртка «Тэарытычныя асновы біялогіі" УА «СРЦТДМ».

Камплект матэрыялаў утрымлівае:
Раздаткі
- Трох кантрольных работ з курсу анатоміі;
- Чатырох самастойных работ па тэмах: “Страваванне”, “Выдзяляльная сістэма”, «Дыханне», «Крывяносная сістэма»;
-  Прыкладнае тэматычнае планаванне: Біялогія 9 клас ( 51 гадзіна, 2/1 г у тыдзень)
Спампаваць камплект матэрыялаў

04.06.2007

Аўтары даслалі свае напрацоўкі з наступным суправаджэннем:
«З задавальненнем чытаем разам з жонкай ваш сайт.  Сёння зпампавлі тэсты па біялогіі, мы ўдзячны аўтару за такую магчымасць. Мы таксама хочам прапанаваць настаўнікам, асабліва якія працуюць у 9 класе ў беларускамоўных школах, свае напрацоўкі праверачных работ па курсу анатоміі. Спадзяемся што яны будуць карыснымі для практыкаў і зменшаць час на падрыхтоўку самастойных і кантрольных работ.

03.06.2007

Агляд адукацыйных навінаў за тыдзень
- У ЕГУ змогуць вучыцца не толькі беларусы. Студэнты з Украіны, Расеі й краінаў Эўропы атрымаюць мажлівасць платна навучацца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільнюсе. >>>
- Мінадукацыі: у Беларусі 35 тысяч дзяцей знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. 10 тысяч чалавек (з 12 500) не пакрываюць выдаткі на ўтрыманне дзяцей >>>
- У Брэсце падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам (БрДТУ) і Хух-Хотоскім прафесійным інстытутам (Кітай). >>>
- За 4 гады ў Беларусі будуць закрытыя 353 школы. Гэта звязана з тым, што да 2011 года колькасць навучэнцаў сярэдніх школ скараціцца да 1 мільёна чалавек. Такімі звесткамі падчас падзяліўся міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў, прадстаўляючы праграму агульнай і сярэдняй адукацыі на 2007 – 2016 гады. >>>
- У Лондане прайшла нарада міністраў, адказных за вышэйшую адукацыю, з 45 краінаў Еўропы. Яны абмяркуюць ход Балонскага працэсу, мэта якога — стварыць агульнаеўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі да 2010 г. >>>
- У Беларусі змяншаецца колькасць дзяцей >>>
- Дакументаліст Віктар Корзун прадставіў  сваю новую стужку «Беларускі фронт, альбо размовы пра мову». Фільм неаднаразова выклікаў воплескі. Карціна руйнуе плаксівыя “моўныя” стэрэатыпы і сведчыць пра трываласць беларускай нацыі. Фільм можна набыць ў традыцыйных месцах распаўсюду >>>
 – Група бацькоў вучняў 4-га «А» класа адной з школ Партызанскага раёна г. Мінска падалі заяву ў гарвыканкам на правядзенне пікету.  Праблема складаецца ў тым, што ўжо чатыры гады адзін вучань тэрарызуе не толькі аднакласнікаў і ўсю школу, але і ўвесь мікрараён. >>>
- Дзе шукаць недзяржаўны летнік?  Што рабіць, калі вы не хочаце адправіць сваё дзіця ў стандартны летнік ад прадпрыемства, ведамства ці БРСМ? Дзе шукаць летнік, дзе з вашым дзіцём будуць размаўляць па-беларуску? >>>
- Вучняў не трэба заахвочваць, каб падымалі руку, калі хочуць адказаць на ўроку, бо гэта можа шкодзіць нясмелым дзецям — рэкамэндавала ў пятніцу брытанскае адукацыйнае ведамства. >>>

03.06.2007

Распачаўся другі набор на праграму Каліноўскага
У новым навучальным годзе Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» працягне дапамагаць беларускім студэнтам, якія пацярпелі за сваю грамадcка-палітычную актыўнасць у выніку пераследу ўладаў. Звыш 100 чалавек змогуць распачаць навучанне ў розных ВНУ Еўропы,  дзякуючы падтрымцы ўрадаў Польшчы, Чэхіі, Літвы, Аўстрыі і іншых краінаў >>>

01.06.2007

Прапануем увазе тэсты для кантроля ведаў па асобных тэмах з курсу «Агульная біялогія». Тэсты прыдатныя для падрыхтоўкі абітурыентаў да цэтралізаванага тэставання. Кожны тэматычны раздзел утрымлівае 250 тэставых заданняў з прыведзенымі адказамі.
Аўтар тэстаў – Каранькоў Андрэй Эдуардавіч
Карыстайцеся, калі ласка
- Эвалюцыйнае вучэнне. Развіццё арганічнага свету.

01.06.2007

Навучальныя візіты ў Польшчу для студэнтаў
Польска-амерыканскі фонд свабоды”, фонд “Адукацыя для дэмакратыі”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага і фонд „Borussia” запрашаюць студэнтаў з Беларусі, Украіны і Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі прыняць удзел у навучальным візіце ў Польшчу на працягу некалькіх дзён.

01.06.2007

Асоба
«Настаўнік» працягвае знаёміць з педагогамі, якія адпавядаюць гэтаму званню. На такіх Асобах трымаецца не толькі адукацыя, але і вера ў дабро і справядлівасць.  Aда Эльеўна Райчонак – былая вясковая настаўніца – самы знакаміты і незвычайны чалавек наваколля, жыве ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну. Яна сумяшчае адукацыйную дзейнасць з фермерскай гаспадаркай і мастацтвам. Паглядзець выставу з апошняга пленэра, арганізаванага Адай Эльеўнай  можна з 1 чэрвеня па адрасе Мінск, пр Машэрава (былая Варвашэні), д. 8  >>>

31.05.2007

РАЙЧОНАК Ада Эльеўна -  педагог, фермер, краязнаўца, жыве ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёну.

31.05.2007

1 чэрвеня школы пачынаюць прыём дакументаў у першыя класы
Прыём дакументаў працягнецца да 31 жніўня. Паведамляем, што паводле заканадаўства, дзіця можа навучацца ў любой школе населенага пункта. Г. зн., бацькі маюць права выбару навучальнай установы. Нагадваем, што нашым сайце вы можаце знайсці спіс школаў з беларускай мовай навучання г. Мінска.

Старонкі