Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
23.10.2010

Памёр Павел Лойка
Nastaunik.info глыбока смуткуе з прычыны смерці Паўла Лойкі - аўтара першых з моманту здабыцця незалежнасці падручнікаў па гісторыі Беларусі.
Цэлае пакаленне беларускіх дзетак мела шчасце вучыцца паводле ягоных падручнікаў, напісаных жывою моваю. Спасцігаючы гісторыю Беларусі, яны вучыліся любіць сваю краіну і сябе.
Нядаўна з раскладаў школ знік прадмет Гісторыя Беларусі. Цяпер не стала і ягонага аўтара.
Выказваем ад імя ўсіх нашых чытачоў спачуванне сям'і і блізкім памерлага.
Павел Лойка нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме ў сям'і паэта, пісьменніка Алега Лойкі. Гісторык, кандыдат гістарычных навук. Працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1994 года — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі. Павел Лойка памёр 22 кастрычніка 2010 г. на 53-м годзе жыцця. Развітанне з Паўлам Лойкам адбудзецца ў нядзелю 24 кастрычніка па адрасе Адоеўскага, 81–31.


22.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак - 28 кастрычніка

Праграма кароткатэрміновых грантаў разлічана на супольныя праекты і даследаванні з Універсітэтам Мічыгана. Разглядаюцца ўсе тэматыкі праектаў.


22.10.2010

Апошні тэрмін падачы анкет – 28 кастрычніка
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА” ў кастрычніку-снежні ладзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі “Навучанне ў week end” для моладзевых лідэраў і ўсіх, хто цікавіцца грамадскай дзейнасцю.
Будуць зладжаны тры семінары пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй:
30 кастрычніка – “Роля і месца грамадскіх аб’яднанняў у жыцці грамадства”.
20 лістапада – “Праектны менеджмент”.
11 снежня – “Сувязі з грамадскасцю”.

Чытаць болей /

22.10.2010

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 лістапада.
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтар “ПОСТ”» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў паўдзельнічаць у інтэрактыўным семінары “Аб Еўрапейскім Саюзе ў школе”.
Семінар адбудзецца 4–6 лістапада.


21.10.2010

Апошні тэрмін падачы заявак  – 20 лістапада
Амерыканская праграма культурнага абмену YCO запрашае вучняў старэйшых класаў з Беларусі наведаць улетку ЗША на чатыры тыдні.
Школьнікі будуць удзельнічаць у мерапрыемствах, пазнаваць жыццё і культуру ЗША праз уласны досвед, жыць у амерыканскіх сем’ях.


20.10.2010

Выканала Анжаліка Новікава.

Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей... (М.Гарэцкі).

Спампаваць /


20.10.2010

Дэманстрацыйны ролік «Першая сусветная вайна»
Выканала Анжаліка Новікава.

Пад гулкі грукат гармат, траскатанне стрэльбаў і кулямётаў, пры водбліску страшных пажарышчаў раздаваліся дзікія воплі і балючыя стагнанні забіваных, рэзаных, паміраючых з голаду людзей... (М.Гарэцкі).

Спампаваць /

19.10.2010

Семінар для настаўнікаў «Выкладанне гісторыі як метадычная праблема»
23 кастрычніка

На базе ДУА «САШ №207 г. Мінска» адбудзецца міжнародны семінар на тэму «Выкладанне найноўшай гісторыі як метадычная праблема». На семінары будуць прэзентаваныя інавацыйныя методыкі, якія выкарыстоўваюцца ў выкладанні гісторыі ў Чэшскай Рэспубліцы. Семінар будзе арыентаваны на аналіз спецыфічных праблем, звязаных з выкладаннем  найноўшай гісторыі, і аналіз методыкі выкладання найноўшай гісторыі. Будуць паказаны асобныя элементы некаторых методык, якія могуць стацца добрым прыкладам для «ажыўлення» класічнага выкладання гісторыі. Запрашаюцца ўсе ахвочыя настаўнікі гісторыі Маскоўскага раёна г.Мінска (семінар бясплатны).

Паводле сайта школы

Старонкі